10.10.2011 Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання: Беларусь заклікалі пакласці канец пакараньням сьмерцю
Актывісты праваабарончай арганізацыі Amnesty International у Сусьветны дзень супраць сьмяротнага пакараньня, патрабуюць ад Беларусі адмены сьмяротнага пакараньня. Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе ўсё яшчэ караюць сьмерцю.
10.10.2011 Чаму адмена смяротнага пакарання ў Беларусі настолькі важная для Еўрасаюза?
Спадарыня Розмары Томас, амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі, піша з нагоды Сусветнага Дня барацьбы супраць смяротнага пакарання.
10.10.2011 У Берасці распачынаецца суд за “Зварот хрысціянкі”
10 кастрычніка ў судзе Брэсцкага раёна пачынаецца судовы працэс аб прызнанні экстрэмісцкай кнігі Алены Гнаук «Асобнае меркаванне або зварот хрысьціянкі». Крымінальная справа распачатая па прадстаўленні старшыні КДБ генерал-лейтэнанта Вадзіма Зайцава.
10.10.2011 Беларусь – краіна-забойца
Сёння – Сусьветны Дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання.
09.10.2011 На Зінаіду Міхнюк склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні
Зінаіду Міхнюк адвезлі ў Маскоўскі РАУС Брэста, дзе склалі пратакол аб адміністратыўным затрыманні нібыта за лаянку. Пасля трох гадзін з моманту затрымання яе зноў пасадзілі ў міліцэйскую машыну і вывезлі на адну з вуліц горада.
08.10.2011 У Глыбокім журналіст Зміцер Лупач правёў тры гадзіны ў пастарунку
Ніякай імпр’зы ў Глыбокім не планавалася, ідэя раздаваць улёткі на мясцовым кірмашы належыць мясцовым актывістам, якія і склалі тэкст са зваротам да суграмадзян. Амаль сотню такіх улётак у Змітра Лупача канфіскавалі міліцыянты.
08.10.2011 Народны сход: надзеі і трывогі
16-00 З Савецкага РАУС г. Менска выпусцілі 12 затрыманых. Пратаколы аб праваапарушэннях не складаліся. У затрыманых узялі адбіткі пальцаў. Таксама ўсіх затрыманых выпусцілі з пастарунку ў Гомелі - пратаколы на іх не складаліся.
08.10.2011 На месцы Народнага сходу ў Вялейцы адбыўся імправізаваны канцэрт
Незадоўга да пачатку Народнага схода ў Вялейцы з месца яго правядзення – цэнтральнай танцпляцоўкі – раптам пачалі гучаць песні. Уваход на танцпляцоўку пільнавалі міліцыянты і мужчыны ў цывільным.
08.10.2011 На мяжу вярнуліся “чорныя спісы”?
Сёння, 8 кастрычніка, каля 16.30 на гарадзенскім чыгуначным вакзале памежнікі забралі пашпарты ў праваабаронцы Віктара Сазонава і журналіста Яна Романа, якія вярталіся дамоў з Беластоку. Прычыны такога пільнага кантролю ім не патлумачылі.
08.10.2011 Арганізатары Народнага сходу ў Оршы былі затрыманыя міліцыяй, але акцыі гэта не перашкодзіла
Прыкладна за паўгадзіны да пачатку Народнага сходу ў Оршы міліцыяй былі затрыманыя Старшыня аргкамітэта па ягоным правядзенні 79-гадовы Мінай Карніенка, а таксама двое сяброў аргкамітэту Мікалай Дзямідаў і Леанід Цвяткоў.
08.10.2011 Сход у Салігорску скончыўся гутаркай з падпалкоўнікам
Вольна пакінуць пляцоўку каля стадыёну атрымлівалася не ў кожнага. У некаторых прысутныя супрацоўнікі міліцыі перапісвалі пашпартныя дадзеныя, а іншых суправаджалі на гутарку з падпалкоўнікам міліцыі Крывальцэвічам. Сярод апошніх апынуліся маладафронтавец Андрусь Тычына і сябра Беларускага Хельсінскага камітэту Аляксей Валабуеў.
08.10.2011 Старшыню Быхаўскай арганізацыі Партыі БНФ дастаўлялі ў міліцыю
8 кастрычніка старшыню Быхаўскай раённай арганізацыі партыі БНФ Сяргея Антонава выклікалі у мясцовы РАУС. Яму патэлефанавалі з райаддзела і прапанавалі прыбыць для тэрміновай гутаркі.
08.10.2011 Баранавічы: мясцовы сход адбыўся без затрыманняў
Выступоўцы патрабавалі спыніць пераслед Аўчыннікава Сяргея, Цяпіна Віктара, Мезяка Віктара, Камбалаву Анжэлу – арганізатараў і ўдзельнікаў правядзення мясцовых сходаў. Удзельнікі сходу прынялі рэзалюцыі і выбралі ўпаўнаважаных, якія ўручаць гэты дакумент прадстаўнікам улады.
08.10.2011 У Бабруйск у быў затрыманы сябра аргкамітэта Народнага схода
Прыкладна на пятай хвіліне схода сябра аргкамітэта Віктар Бузінаеў пачаў зачытваць петыцыю. У гэты ж момант яго схапілі супрацоўнікі міліцыі і зацягнулі ў мікрааўтобус. Кіраваў “аперацыяй” Сяргей Малішэўскі, які быў апрануты ў цывільнае.
08.10.2011 У Слоніме затрыманы Іван Бедка
Сход адкрыў кіраўнік слонімскай суполкі БХД Іван Бедка. Як толькі ён пачаў выступленне, усе асобы ў цывільным пачалі падыходзіць да ўдзельнікаў, а потым спынілі выступленне, матывуючы гэта тым, што сход у парку райвыканкамам не дазволены. Акцыя была спынена, а Івана Бедку затрымалі і прывязлі ў РАУС.










