25.10.2011 Барысаў: страйк спынены, абяцаюць павышэння зарплаты
У Барысаве страйк камунальнікаў скончыўся каля адзінаццаці гадзін раніцы ў аўторак. Такім чынам, працягваўся ён трохі больш за адзін працоўны дзень.
25.10.2011 НДА звярнуліся ў Канстытуцыйны Суд па справе спрэчных зменаў у заканадаўства
Прадметам зварота стала занепакоенасць грамадзкасці тымі зьменамі, якія былі ўнесеныя ў Крымінальны кодэкс і закон “Аб грамадскіх аб’яднаннях”, а таксама ў закон “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” (славуты закон “аб бяздзеянні”).
25.10.2011 Скарга магілёўскага актывіста “Руху за Свабоду” не задаволена
Яўген Макута абскарджваў свой “завочны” адміністрацыйны штраф у памеры 17 500 тысяч рублёў за расклейку ўлётак з заклікам да ўдзелу ў мерапрыемстве “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі”. Разгляд ягонай справы адбыўся ў ягоную адсутнасць, паколькі позву хлопец не атрымліваў.
25.10.2011 Барысаў: За здымку забастоўкі затрыманы фотакарэспандэнт Аляксандр Зянкоў
Фотакарэспандэнт Аляксандр Зянкоў, які супрацоўнічае з незалежным барысаўскім сайтам ex-Press.by, быў затрыманы сёння каля дзевяці гадзін раніцы на тэрыторыі спецаўтагаспадаркі, дзе другі дзень страйкуюць працаўнікі.
25.10.2011 У Барысаве страйкуюць камунальнікі
Работнікі двух падраздзяленняў барысаўскага камунальнага прадпрыемства «Жыллё» з панядзелка абвясцілі страйк. Пачаць працаваць абяцаюць толькі пасля павышэння зарабатнай платы. У аўторак пратэстоўцы маюць намер працягнуць страйк, з’явіўшыся на працу без спазненняў.
25.10.2011 У Магілёўскай вобласці за кожным “цяжкім” падлеткам замацаваны сябра БРСМ
У Магілёўскай вобласці за кожным падлеткам, які знаходзіцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўнагадовых, замацоўваюцца здатныя паўплываць на яго паводзіны члены ГА “БРСМ”. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Петрусевіч.
25.10.2011 Уладзімір Малярчук атрымаў тыповы адказ на скаргу
Праваабаронца з Вялейкі Уладзімір Малярчук атрымаў адказ на сваю скаргу аб дрэнных умовах утрымання і адносінах супрацоўнікаў міліцыі падчас адбывання ім адміністрацыйнага арышту. “Парушэнняў не знойдзена” – адказвае пракурор. Сам спадар Малярчук лічыць, што тое, як з ім абыходзіліся ў ізалятары, можна прыраўняць да катавання.
24.10.2011 Затрыманыя Максім Вінярскі і, верагодна, Васіль Парфянкоў (дадалося)
Як высветлілася пазней, Васіль Парфянкоў сапраўды быў затрыманы асобамі ў цывільным, якія даставілі яго ў РУУС Цэнтральнага раёна, дзе на той момант ужо знаходзіўся Максім Вінярскі. Парфянкова адпусцілі праз тры гадзіны без складання пратаколу.
24.10.2011 Што прадракае абранне новага старшыні Мінскай гарадской калегіі адвакатаў?
Рашэннем агульнага сходу сябраў Мінскай гарадской калегіі адвакатаў паўнамоцтвы Аляксандра Пыльчанкі ў якасці старшыні калегіі спыненыя. Прадстаўленне Міністэрства юстыцыі прынята да ведама і лічыцца выкананым. Новым старшынёй абраны адвакат Андрэй Санковіч.
24.10.2011 Яўген Васьковіч – у магілёўскай турме № 4
Як стала вядома калегам Яўгена Васьковіча, асуджанага на сем гадоў пазбаўлення волі за напад на будынак бабруйскага КДБ, ён знаходзіцца ў магілёўскай турме № 4.
24.10.2011 Працоўныя ААТ «Полацк-Шкловалакно» патрабуюць павышэння заробку праз суд
Памочнік майстра цэха № 7 ААТ «Полацк-Шкловалакно», сябра Свабоднага прафсаюзу Мікола Шарах падаў у Полацкі гарадскі суд іскавую заяву з патрабаваннем павысіць аплату працы за дадатковую працу, якую даводзіцца выконваць рабочым па патрабаванні адміністрацыі.
24.10.2011 Да панядзелка на вуліцах Оршы правіселі партрэты палітвязняў
Як растлумачыў аршанскі каардынатар БХД Яўген Анішчанка, гэтая акцыя ставіла перад сабой мэту прыцягнуць увагу жыхароў Оршы да праблемы існавання палітычных зняволеных у нашай краіне, а таксама прадэманстраваць, што ў Беларусі ёсць людзі і арганізацыі, якіх гэтая праблема не пакідае абыякавай.
24.10.2011 Пастанову суда абскардзіць стала немагчыма
Гісторыя з выдачай Віктару Сазонаву пастановы суда Ленінскага раёну Гародні пра тое, што яго аштрафавалі, дайшла да свайго завяршэння. Праваабаронца не мог дамагчыся атрымання копіі пастановы суда, а калі яна была даслана, то мінуў тэрмін абскарджання.
24.10.2011 Брэсцкі абласны суд не задаволіў скаргу аднаго з арганізатараў Народнага сходу
Суддзя Брэсцкага абласнога суда Андрэй Алешчанка адмовіў Лявонцію Чыпурных у аднаўленні тэрміну на абскарждванне раней вынесенага рашэння, бо палічыў, што падчас арышту прадстаўніка партыі “Справядлівы свет” у яго была магчымасць сваечасова скласці скаргу на рашэнне суда першай інстанцыі.
24.10.2011 За акцыю салідарнасці гамяльчук Віталь Пратасевіч пакараны 10 суткамі
24 кастрычніка ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля адбылося паседжанне па справе грамадскага актывіста Віталя Пратасевіча, які ўвечары 21 кастрычніка правёў адзіночную акцыю салідарнасці з палітычнымі зняволенымі.










