27.10.2011 Гомель: Іллю Міронава сёння будуць судзіць
Учора сябры не маглі даведацца, куды павезлі маладога чалавека, бо ва ўсіх гарадскіх аддзелах міліцыі быў адказ, што такога затрыманага ў іх няма. І толькі каля 23:00 дзяжурны ІЧУ пацвердзіў, што Ілля Міронаў знаходзіцца там «за здзяйсненне адміністратыўнага правапарушэння».
27.10.2011 Вярхоўны суд не задаволіў скаргу актывіста з Астравеччыны на будаўніцтва АЭС
Грамадскі актывіст з Астравеччыны Мікалай Уласевіч атрымаў адмову ў адказ на сваю скаргу ў Вярхоўны суд аб прызнанні ўказу прэзідэнта №418 “Аб размяшчэнні і праектаванні атамнай станцыі ў Беларусі” не адпавядаючым Канстытуцыі.
27.10.2011 Барысаў: Выканкамаўская газета ўтойвае факт забастоўкі
Нумар выканкамаўскай газеты "Адзiнства" (№ 67 (13822), які выйшаў 26 кастрычніка, расчараваў жыхароў горада і раёна: у ім ні словам не згадваецца пра страйк работнікаў спецаўтагаспадаркі і "Зелянбуда" УП "Жыллё". Па ўсёй бачнасці, інфармацыя стала "сакрэтнай" па адной прычыне.
27.10.2011 Генпракуратура зноў «узялася» за журналістаў?
Адразу тры незалежныя журналісты атрымалі позвы ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь.
27.10.2011 У Гомелі 26 кастрычніка затрыманы актывіст Ілля Міронаў
Актывіста затрымалі, калі ён сыходзіў з працы.
26.10.2011 Затрыманьні на Кастрычніцкай плошчы становяцца больш жорсткімі
У Ленінскі РУУС Менска былі дастаўленыя чатыры ўдзельнікі чарговай акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі, якая так і не пасьпела адбыцца на Кастрычніцкай плошчы сталіцы 26 кастрычніка.
26.10.2011 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў: “Незаконны ціск на беларускія грамадзянскую супольнасць і незалежныя СМІ працягваецца”
“У 2010-2011 гадах працоўнае асяроддзе праваабаронцаў засталося вельмі рэпрэсіўным, і сітуацыя яшчэ болей пагоршылася пасля снежаньскіх выбараў”, адзначаецца ў штогадовай справаздачы Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў, якая была прэзентаваная пад час прэс-канферэнцыі 24 кастрычніка ў Нью-Йорку.
26.10.2011 Праваабаронца Целяпун VS суддзя Загароўская: ці быць пікету?
Уладзімір Целяпун 19 кастрычніка падаў у Мазырскі раённый суд скаргу на адмову Мазырскага райвыканкама ў правядзенні масавага мерапрыемства - пікетавання ў абарону віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага і ўсіх палітзняволенных у Беларусі. Скаргу будзе разглядаць намесніца старшыні суда Валянціна Загароўская, якая ўжо мае досвед разгляду скаргаў праваабаронцы.
26.10.2011 У Магілёве будуць судзіць Уладзіміра Шанцава
26 кастрычніка кіраўнік Магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў быў выкліканы ў Ленінскі РАУС у якасці сведкі па справе арганізацыі Народнага сходу ў горадзе. Аднак пасля з’яўлення ў міліцыю яго перавялі ў статус абвінавачанага.
26.10.2011 Суд аштрафаваў Івана Бедку на 40 базавых велічынь
Сёння, 26 кастрычніка, у судзе Слонімскага раёна, адбыўся суд над кіраўніком слонімскай суполкі БХД Іванам Бедкам, які прымаў удзел у Народнымі сходзе.
26.10.2011 "Прайду па Паравознай, збочу на Цеплавозную ..." У Оршы з'явяцца новыя вуліцы
Дэпутаты Аршанскага гарсавета прынялі на днях рашэнне № 99 "Аб назве вуліц у Оршы". У адпаведнасці з дакументам у горадзе на Дняпры з'явяцца вуліцы Паравозная, Цеплавозная, Электравозная. Гэта не жарт. Тэкст рашэння апублікаваны ў дзяржаўнай "Аршанскай газеце".
26.10.2011 Пяць затрыманых – у Цэнтральным судзе Менска (аднаўляецца)
Галіну Паддубко суддзя Алена Семак пакарала штрафам на суму 700 тысяч рублёў;
26.10.2011 Віцебскіх арганізатарак Народнага сходу будуць судзіць
На Ірыну Яскевіч, якая праводзіла Народны сход 8 кастрычніка, і Тацяну Севярынец, якая была сакратаром, склалі пратаколы за парушэнне закону аб правядзенні масавых мерапрыемстваў. Цяпер “за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі” ім пагражае суд.
26.10.2011 У Магілёве дапыталі Уладзіміра Шанцава
25 кастрычніка кіраўніка магілёўскай абланой арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Уладзіміра Шанцава дапыталі ў Ленінскім РАУСе Магілёва. Нагодай для гэтага стаў ягоны ўдзел у арганізацыі і правядзенні ў горадзе 8 кастрычніка Народнага схода. Допыт вёў старэйшы лейтэнант Загорскі.
26.10.2011 Вешаць сцягі дагары нагамі можна. А фатаграфаваць гэта – не?
На будынку раённай пракуратуры ў Глыбокім дзяржаўны сцяг павесілі дагары нагамі. Пару тыдняў таму такім самым чынам вывешаны сцяг лунаў над райвыканкамам. Што цікава: калі незалежны журналіст Зміцер Лупач захацеў сфатаграфаваць гэткую з’яву, то міліцыянт-ахоўнік, выскачыўшы з будынка, заявіў, што “здымаць дзяржаўныя аб’екты забаронена”.










