31.10.2011 На Малчанава і Нікалаеўскага заведзена крымінальная справа
Былога палітвязня і яго сябра абвінавачваюць у абразе дзяржаўных сімвалаў паводле артыкула 370 Крымінальнага кодэкса РБ. Пад пераслед міліцыі маладыя людзі патрапілі пасля таго, як 26 кастрычніка ў цэнтры Барысава былі залітыя фарбай дзяржаўныя сцягі.
31.10.2011 У Свіслачы ўшанавалі паўстанцаў
Дзень памяці паўстанцаў 1863 году сабраў каля 90 грамадска-палітычных актывістаў з розных рэгіёнаў Беларусі. Увесь час супрацоўнікі сілавых структураў у цывільным здымалі акцыю на відэа, удзельнікаў суправаджаў таксама картэж з некалькіх міліцэйскіх аўтамабіляў.
31.10.2011 Журналіст «Гомельскай праўды» сустрэўся з жорсткай рэальнасцю
Журналіст газеты «Гомельская праўда» трапіў у непрыемную сітуацыю — бойку з хуліганам і на сабе адчуў, як «аператыўна» рэагуе на выклікі мясцовая міліцыя. Разам з тым, на маўклівых акцыях пратэсту міліцыянерам хапала некалькі секунд, каб «пачуць» у натоўпе некалькіх соцень чалавек брудную лаянку, вылічыць яе «аўтара» і затрымаць.
31.10.2011 Панядзелак пачынаецца з судоў (аднаўляецца)
Адміністратыўная справа затрыманага 30 кастрычніка актывіста “Правага Альянсу” Юрася Карэтнікава разгледжаная ў судзе не Першамайскага, а Савецкага раёну Менска. Яго звінавацілі у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ) і пакаралі арыштам на 10 сутак. Высветлілася, што разам з Карэтнікавым быў затрыманы і Сяргей Савін. Савіну - 7 сутак. Іх судзіў суддзя Дзмітрый Паўлючэнка.
31.10.2011 Салігорск: Улады пачалі звяртаць увагу на правы людзей з абмежаваным фізічнымі мігчымасцямі
Мясцовыя улады пачалі праяўляць большую актыўнасць у справе забеспячэння правоў асоўбаў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Змены ў стаўленні дзяржавы салігорскія праваабаронцы наўпрост звязваюць з праведзеным імі у 2009 годзе маніторныгам даступнасці аб’ектаў у горадзе.
31.10.2011 Затрыманы Юрась Карэтнікаў
30 кастрычніка праз гадзіну пасьля шэсьця ў Курапаты быў затрыманы Юрась Карэтнікаў, адзін зь лідэраў Правага Альянсу, паведаміла прэс-служба гэтай незарэгістраванай арганізацыі.
31.10.2011 Затрымалі актывіста "Эўрапейскай Беларусі" Міхаіла Ермалюка
29 кастрычніка каля 15 гадзін быў затрыманы за акцыю салідарнасьці ў мэтро актывіст "Эўрапейскай Беларусі" Міхаіл Ермалюк, паведамляе сайт грамадзянскай кампаніі.
30.10.2011 ДАІ і сацыяльныя сеткі абвяргаюць адзін аднаго
Не цішэюць спрэчкі адносна гібелі ў аўтааварыі вядомага аршанскага музыкі Сяргея Голікава. У пачатку кастрычніка 32-гадовы Сяргей патрапіў пад колы аўтамабіля на пешаходным пераходзе па праспекце Фрунзэ ў Віцебску. Ад атрыманых траўмаў ён праз тыдзень памёр у бальніцы.
29.10.2011 Праваабаронцы і палітыкі абмеркавалі рэпрэсіўныя папраўкі ў заканадаўства
27 кастрычніка лідэры арганізацыяў дэмакратычнай апазыцыі абмеркавалі з прадстаўнікамі праваабарончай супольнасьці зьмест апошніх рэпрэсыўных паправак да заканадаўства. Прадметам размовы сталі зьмены ў заканадаўства пра масавыя акцыі, у заканадаўства аб замежнай дапамозе, адказнасьць за яго парушэньне, а таксама зьмены, што былі прапанаваныя ў заканадаўства аб органах дзяржаўнай бясьпекі.
29.10.2011 Адвакат сустрэлася з Аляксандрам Малчанавым
Як распавяла адвакат Альвіна Дрыга, Аляксандр знаходзіцца ў добрай фізічнай форме, з яго слоў, ніякага ціску на яго не аказваецца. Асуджаны на дзесяць сутак, Малчанаў з дапамогай адваката мае намер абскардзіць пастанову суда аб адміністрацыйным арышце.
29.10.2011 Лісты ад Зміцера Дашкевіча не даходзяць да адрасатаў
Лісты, якія Зміцер Дашкевіч дасылаў з віцебскага СІЗА № 2, не дайшлі да сваіх адрасатаў. Усяго Зміцер Дашкевіч даслаў з СІЗА № 2 каля 50 лістоў і ніхто нічога не атрымаў. Пра гэта палітвязень паведаміў у сваім лісце да бялыніцкага журналіста Барыса Вырвіча.
29.10.2011 Брэсцкі праваабаронца аштрафаваны за шэсце ў падтрымку Алеся Бяляцкага
Суд Ленінскага раёна Брэста 28 кастрычніка пакараў мясцовага праваабаронцу Рамана Кісляка штрафам памерам у 10 базавых велічынь (350 тысяч беларускіх рублёў) за парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства.
28.10.2011 Баранавічы: маладзёвага актывіста Арцёма Бабея выклікалі ў міліцыю
Маладзёвага актывіста Арцёма Бабея выклікаюць у міліцыю. Раніцай яму патэлефанаваў супрацоўнік міліцыі, які запрасіў Арцёма прыйсці 29 кастрычніка а 10 гадзіне ў ГАУС на размову. Супрацоўнік міліцыі патлумачыў, што хоча пагаварыць з актывістам аб удзеле ў масавым мерапрыемстве.
28.10.2011 Суд над Алесем Бяляцкім пачнецца 2 лістапада: Абсерваторыя асуджае гэты арганізаваны ўладамі судовы працэс
Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў - сумесная праграма Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Міжнароднай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT) - распаўсюдзіла заяву з нагоды пачатку судовага працэсу па справе Алеся Бяляцкага, у якой асуджае гэты адвольны акт судовага пераследу.
28.10.2011 Валянцін Стэфановіч падаў скрагу ў суд на рашэнне падаткавай інспекцыі
Намесніка страшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч падаў у суд скаргу на рашэнне падаткавай інспекцыі Партызанскага раёну Мінска ад 19 кастрычніка аб штрафе ў памеры 4 727 330 рублёў.










