24.11.2011 Брэсцкія ўлады забаранілі правядзенне пікетаў у рамках акцыі "За чыстае паветра»
Пікеты планаваліся на 25, 26 і 27 лістапада, каб прыцягнуць увагу грамадскасці горада да праблемы смуроду. Выклікае здзіўленне той факт, што у лісце пра забарону пікетаў улады узгадваюць пра зусім іншыя тэрміны правядзення акцыі і ў зусім іншых месцах.
24.11.2011 Ежы Бузэк: Вызваліце Бяляцкага і ўсіх палітвязьняў!
«Я асуджаю прысуд 4,5 гадоў зьняволеньня Алесю Бяляцкаму. Эўрапарлямэнт моцна занепакоены несправядлівым перасьледам і зьняволеньнем Алеся Бяляцкага за меркаванае пазьбяганьне выплаты падаткаў,» – заявіў сёньня старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк.
24.11.2011 Апошняе слова Алеся Бяляцкага на судзе 23 лістапада 2011 года (тэкст выступу)
“Я згодны з кожным словам адваката. Лічу, што тыя аргументы, якія ён прывёў, маюць дастатковае юрыдычнае абгрунтаванне і дастаткова падставаў для сур’ёзных адносінаў да іх. У той жа ж час я знаходжуся ў дастаткова складанай сітуацыі, бо выдатна разумею, што гэтая справа ад пачатку да канца мае палітычны падтэкст...
24.11.2011 Выступ адваката ў спрэчках на працэсе па справе Алеся Бяляцкага 23 лістапада
Высокі Суд! Перш, чым перайсці непасрэдна да прадмета прайшоўшага судовага разбіральніцтва, я б хацеў звярнуць увагу Высокага суда і нагадаць яшчэ раз, хто сёння знаходзіцца перад Высокім судом у статусе абвінавачанага.
24.11.2011 Заява сяброў Праваабрончага цэнтру “Вясна” з нагоды прысуду Алесю Бяляцкаму
Мы, сябры Праваабарончага цэнтра “Вясна”, ацэньваем прысуд як расправу над нашым калегам, помсту за ягоную шматгадовую праваабарончую дзейнасць, а таксама як імкненне знішчыць нашу арганізацыю і запалохаць увесь праваабарончы рух Беларусі.
24.11.2011 Прысуд Алесю Бяляцкаму: 4,5 гады ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці
Суддзя суду Першамайскага раёна Менска Сяргей Бандарэнка абвясціў прысуд віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму: 4,5 гады ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці
23.11.2011 Да ўвагі журналістаў!
Тэрміновую супольную прэс-канферэнцыю з нагоды абвяшчэньня прысуду Віцэ-прэзідэнту Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека (FIDH), старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму правядуць прадстаўнікі міжнародных праваабарончых арганізацый 24 лістапада.
23.11.2011 У Крымінальны кодэкс можа быць уведзена паняцце «катаванне»
Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь выступае за ўвядзенне ў Крымінальны Кодэкс Рэспублікі Беларусь вызначэння паняцця «катаванне». Інфармацыю пра гэта атрымала ў адказе на серыю сваіх зваротаў выпускніца «Адукацыйнага курсу па правах чалавека», праваабаронца Ксенія Дубіцкая.
23.11.2011 Затрымалі за тое, што размаўляў па-беларуску. А ў пастарунку правялі валікам для дактыласкаміі па твару і акунулі галавой ва ўнітаз
Жудасным здзекам з боку міліцыянтаў падвергся ў Магілёве бабруйскі актывіст “Моладзі БНФ” Андрэй Падаляк. Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што ўлада разбэшчвае свае структуры, а абсалютная ўлада разбэшчвае абсалютна.
23.11.2011 Настаўнікаў у Оршы абавязалі выбіваць пазыкі па ЖКГ
На днях настаўнікі аршанскіх школ атрымалі ўказанне наведаць кватэры вучняў, бацькі якіх маюць пазыкі за квартплату, і паспрабаваць пераканаць іх пагасіць доўг. Як высветлілася, аршанскія камунальнікі перадалі ў гарадскі аддзел адукацыі спісы даўжнікоў, а той разаслаў іх па школах.
23.11.2011 Судовы працэс па справе Алеся Бяляцкага: спрэчкі бакоў скончаныя, прысуд - 24 лістапада
Выступы ў спрэчках завершаныя: прысуд Алесю Бяляцкаму абвесцяць 24 лістапада аб 11 гадзіне.
23.11.2011 Арганізатарка Народнага сходу ў Бабруйску абскардзіла свой адміністрацыйны арышт
Галіна Смірнова просіць спыніць у дачыненні да яе адміністрацыйную справу ў сувязі з адсутнасцю складу правапарушэння, а таксама вынесці прыватнае азначэнне у адрас УУС Бабруйска і пракурора Ленінскага раёна за зрыў правядзення Народнага сходу і вынясення ў яе бок афіцыйнага папярэджання.
23.11.2011 Кампанію шальмавання Алеся Бяляцкага працягваюць “раёнкі” Гродзеншчыны
Зэльвенская раённая газета “Праца” і “Свіслацкая газета” далучылася да кампаніі шальмавання кіраўніка Праваабарончага цэнтра "Вясна" і віцэ-прэзідэнта FIDН. Суд над вядомым праваабаронцам яшчэ працягваецца, але, здаецца, у зэльвенскай і свіслацкай “раёнках” пра такое паняцце, як «прэзумпцыя невінаватасці» чуць не хочуць.
23.11.2011 28 лістапада ў Віцебскім абласным судзе зноў будуць вырашаць лёс пікетаў
Актывісты Хрыстафор Жаляпаў, Аляксей Гаўруцікаў і Ян Дзяржаўцаў падалі касацыйную скаргу на пастанову суду Чыгуначнага раёну, вынесеную 14 кастрычніка. Раённы суд пацвердзіў, што ў магчымасці правесці пікет актывістам адмовілі на законных падставах.
23.11.2011 «Крупскi веснiк»: абвяржэнне ненапісанага
Сайт газеты Крупскага райвыканкаму “Крупскi веснiк” паспяшаўся перадрукаваць абвяржэнне УУС Мінаблвыканкама з нагоды падзей у Крупках, але ні радка не прысвяціў міліцэйскай «зачыстцы».










