07.08.2020 У Мінску затрыманыя журналісты тэлеканала "Настоящее время". Іх высылаюць з краіны
У Мінску затрыманыя журналісты тэлеканала "Настоящее время". Сілавікі (двое ў міліцэйскай форме і двое ў цывільным) прыйшлі па іх у гатэль "Мінск". Цяпер яны знаходзяцца ў Маскоўскім РУУС Мінска.
07.08.2020 Amnesty перадала ў МУС Беларусі 11 500 подпісаў з патрабаваннем выконваць правы мірных пратэстоўцаў
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International сёння, 7 жніўня, накіравала ў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі петыцыю з заклікам да ўладаў спыніць прымяненне сілы ў дачыненні да мірных дэманстрантаў.
07.08.2020 Заява Высокага прадстаўніка ЕС Жазэпа Барэля напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў
Высокі прадстаўнік ЕС Жазэп Барэль выступіў з заявай напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, у якой заклікаў беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў і гарантаваць рэалізацыю кандыдатамі палітычных правоў, паведамляецца на сайце Еўрапейскага саюза.
07.08.2020 “Кроў будзе на вашых руках”. Як дырэктарка гарадзенскай школы пагражала назіральніцы
Марыя Боцька - назіральніца ад грамадзян на ўчастку №90 Кастрычніцкага раёна Гродна, які месціцца ў будынку сярэдняй школы №39 (мікрарайён Альшанка), сутыкнулася з дзіўнай пагрозай у свой адрас ад дырэктаркі гэтай школы Аксаны Пятровай.
07.08.2020 Па 10 "сутак". Асудзілі гукарэжысёраў, якія ўключылі ў Кіеўскім скверы песню "Перамен"
Стала вядома, што супрацоўнікі міліцыі затрымалі дыджэяў, супрацоўнікаў Палаца моладзі, Кірыла Галанава і Уладзя Сакалоўскага, якія ўключылі ў Кіеўскім скверы песню "Перамен".
07.08.2020 Хроніка пераследу актывістаў 7 жніўня: затрыманні, вобшукі, суды
Па ўсёй Беларусі сёмага жніўня працягваецца пераслед актывістаў: затрыманні, ціск, вобшукі і суды. “Вясна” збірае такія факты пераследу са ўсёй краіны.
07.08.2020 Магілёўшчына: Назіральніц пазбавілі акрэдытацыі
Назіральніц кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Анастасію Гіркоўскую і Людмілу Лапцэвіч пазбавілі акрэдытацыі.
07.08.2020 Уладзімір Лабковіч: Забарона на агітацыю незаконная
Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч пракаментаваў для Беларускага Радыё Рацыя адмову камандзе Святланы Ціханоўскай праводзіць афіцыйна дазволеныя мітынгі.
07.08.2020 Стэфановіч: Вынікі выбараў дэвальвуе не “Голас”, а дзеянні ЦВК
Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына выступіла з відэазваротам на сайце vybary2020.by. Сярод некалькіх тэм, якія яна закранула пад час свайго выступу, была і ацэнка дзейнасці інтэрнэт-платформы "Голас" для альтэрнатыўнага падліку галасоў.
07.08.2020 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў заклікае зняць абвінавачванні з актывіста "Вясны" Аляксандра Буракова
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў заклікае беларускія ўлады спыніць судовы пераслед супраць сябра ПЦ “Вясна” Аляксандра Буракова, які быў затрыманы ўчора ў Магілёве.
07.08.2020 Дэпутатка швейцарскага парламента стала “хроснай” палітвязня Сяргея Спарыша
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou дэпутатка Нацыянальнай рады Швейцарыі Клаўдыя Фрыдль заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызвалення беларускага палітвязня Сяргея Спарыша.
07.08.2020 Як прымушаюць галасаваць датэрмінова? Факты з розных гарадоў краіны. Частка 2
Датэрміновае галасаванне традыцыйна не абыходзіцца без прымусу ўдзельнічаць у ім работнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў і ўстаноў, вайскоўцаў і студэнтаў. Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" працягвае збіраць выпадкі і паведамленні пра "загоны" са ўсёй краіны.
07.08.2020 Ціск на назіральнікаў падчас датэрміновага галасавання працягваецца
"Праваабаронцы за свабодныя выбары" працягваюць збіраць паведамленні пра ціск на альтэрнатыўных назіральнікаў: ім тэлефануюць з міліцыі, выганяюць з участкаў і будынкаў, дзе месцяцца памяшканні для галасавання, затрымлівае міліцыя і асуджаюць на суткі.
07.08.2020 У Магілёве судзяць праваабаронцаў "Вясны": кожнаму Аляксандру Буракову - 10 сутак арышту
7 жніўня ў 10.30 распачаўся суд на нашым калегам, праваабаронцам і журналістам з Магілёва Аляксандрам Бураковым-старэйшым.
07.08.2020 Датэрміновае галасаванне ставіць новыя рэкорды – 22,47% за тры дні
За тры дні датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі паспелі прагаласаваць ажно 22,47% выбаршчыкаў. Такую лічбу падае сайт Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.










