29.11.2011 Сумесная заява арганізацый Беларусі і Расіі супраць пабудовы Астравецкай АЭС
Грамадскія арганізацыі і ініцыятывы Беларусі і Расіі зрабілі адкрытую заяву супраць пабудовы Астравецкай атамнай электрастанцыі. Заяўнікі сцвярджаюць, што пагадненні паміж урадамі Расіі і Беларусі не адпавядаюць інтарэсам грамадзян абедзвюх краін.
29.11.2011 "Я замежнік і калісьці сустракаўся з Бяляцкім"
“Наша Ніва” сёння апублікавала ліст з рэдакцыйнай пошты, атрыманы ад Андрэ з Вялікабрытаніі. Сябры “Вясны” ўзгадалі сваю сустрэчу з гэтым маладым чалавекам і выказваюць яму сваю шчырую падзяку за падтрымку.
29.11.2011 Пра чыноўніцкія бар'еры
Пытанне пра сур'ёзныя складанасці ў працэсе рэгістрацыі, якія адчуваюць на сённяшні дзень апазіцыйныя партыі і іх аддзяленні, абмяркоўвалася на нядаўнім паседжанні кааліцыі дэмакратычных сілаў у Оршы. Сваім досведам падзяліўся старшыня мясцовага аддзялення АГП Станіслаў Храпавіцкі.
29.11.2011 Актывіста апазіцыі прымусілі звольніцца з Аршанскага педкаледжа
Уладзіміра Юржыца, кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Беларусі на выбарах 2008 года, прымусілі звольніцца з Аршанскага педагагічнага каледжа, у якім ён выкладаў інфарматыку.
29.11.2011 Грамадскі актывіст з Магілёва паскардзіцца ў Генпракуратуру на Козіка, Ермакову і Мясніковіча
Грамадскія актывісты з Магілёва не атрымалі ад дзяржчыноўнікаў адказаў на свой калектыўны зварот, у якім выклалі патрабаванне выканаць умовы Еўропы, неабходныя для атрымання нашай краінай дапамогі ў памеры дзевяці мільярдаў даляраў. Сярод гэтых умоваў - забеспячэнне правоў чалавека, вызваленне ўсіх палітвязняў, аднаўленне дэмакратычных свабодаў і спыненне фальсіфікацыяў на выбарах усіх узроўняў.
29.11.2011 Мінгарсуд не задаволіў скаргу прыхільніка Руху “За Свабоду”
Вядомы ў сацыяльных сетках блогер Юрась Навіцкі, абскарджваў прысуд у 12 сутак адміністратыўнага арышту за нібыта лаянку ў грамадскім месцы падчас правядзення Лошыцкага шэсця.
29.11.2011 Скаргу Сяргея Трафімчыка пракуратура “адфутболіла”
Сяргей Трафімчык, грамадска-палітычны актывіст з Бярозаўкі Лідскага раёну, атрымаў адпіску на сваю скаргу, якую ён падаваў у абласную пракуратуру на дзеянні мастоўскай міліцыі. Пракуратура пераслала гэтую скаргу ў Гарадзенскае абласное упраўленне ўнутраных справаў. Адтуль Трафімчыку паведамляюць, што разгляд яго пытання падоўжаны да 7 снежня.
29.11.2011 Баранавічы: пратакол за акцыю салідарнасці з палітвязнямі
28 лістапада ў Баранавічах моладзевага актывіста Арцёма Бабея выклікалі ў міліцыю і абвінавацілі ў арганізацыі і правядзенні гучнай моладзевай акцыі салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі, якая праходзіла 24 кастрычніка на прыступках кінатэатра “Кастрычнік”. Гэтае мерапрыемства працягвалася каля 10 хвілінаў і скончылася без затрыманняў.
29.11.2011 У Брэсце прайшла акцыя “Спынім забойствы!”
Мясцовыя актывісты грамадскіх арганізацый і дэмакратычных партый 28 лістапада правялі гэтую акцыю, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да магчымага смяротнага прысуду ў справе Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.
29.11.2011 Абразлівыя артыкулы пра Алеся Бяляцкага працягваюць разгульваць па “раёнках”
Артыкул за подпісам Дзяніса Паляванава, але ўжо з назовам «Тайны политбизнеса» замест «Как «правозащитник» Беляцкий устроил себе красивую жизнь», надрукавалі раённыя газеты Віцебшчыны - “Пастаўскі край” і “Веснік Глыбоччыны”.
29.11.2011 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
- Заява праваабаронцаў з нагоды магчымага смяротнага прысуду па справе пра тэракт у Менскім метро.
- Рэакцыя беларускай і міжнароднай супольнасці на прысуд Алесю Бяляцкаму.
- Былы палітвязень Віталь Мацукевіч - пра адно з найбольш жорсткіх па ўмовах утрымання месцаў зняволення ў Беларусі.
29.11.2011 Хто “замовіў” сайт “Радыё Рацыя”?
Уначы 28 лістапада перастаў працаваць сайт “Радыё Рацыя” (new.racyja.com), а старонка сайту раптоўна пачала рассылаць вірусы-траяны. Адмыслоўцы лічаць, што гэта наймацнейшая кібер-атака на незалежны сайт за апошнія гады. Праблему спрабуюць вырашыць за бліжэйшы час.
29.11.2011 Партрэты Алеся Бяляцкага на менскіх вуліцах
Актывісты “Еўрапейскай Беларусі” правялі акцыю па развешванні партрэтаў Алеся Бяляцкага ў публічных месцах Мінска.
29.11.2011 Акцыя праваабаронцаў з Лацінскай Амерыкі ў падтрымку Алеся Бяляцкага (ФОТА)
28 лістапада ў Мехіка, падчас прэзентацыі гадавой справаздачы Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў, калегі Алеся Бяляцкага зрабілі адмысловы здымак у ягоную падтрымку.
29.11.2011 Стартавала кампанія Amnesty International у падтрымку Алеся Бяляцкага
Amnesty International распачала кампанію зваротаў да ўладаў Беларусі з патрабаваннем неадкладна вызваліць старшыню Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага.










