02.12.2011 Гуляеў: Прапаганда да 1980-х і прапаганда цяпер – гэта браты-блізняты
Адзін з інтэрнаўтаў апублікаваў праз сэрвіс Youtube праграму беларускага дзяржаўнага тэлебачання “Взгляд в мир. Права человека”. Гэты ролік выклікаў шквал абураных ды здзеклівых каментароў адносна тэндэнцыйнасці ды непраўдзівасці матэрыялаў праграмы. Напрыклад, паводле стваральнікаў праграмы, прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі – стаўленік ЗША, які мае разваліць Еўразвяз. Пры гэтым сённяшні стан з правамі чалавека і эканомікаю ў заходніх краінах апісваецца як катастрофа.
02.12.2011 Працэс Алеся Бяляцкага ў дзяржСМІ: асудзілі да суду
Недзяржаўныя прэса і электронныя медыя пільна адсочвалі працэс Алеся Бяляцкага — гэта і анлайн-рэпартажы з залі суда, і каментары ад міжнародных арганізацый, літоўскага і польскага бакоў, якія аказаліся наўпрост звязанымі са справай праваабаронцы, і асвятленне міжнароднай кампаніі салідарнасці з Бяляцкім…
02.12.2011 Судзяць намесьніка старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянціна Стэфановіча
У судзе Партызанскага раёна Менска распачаўся судовы працэс па справе аб спагнаньні падаткаў з праваабаронцы Валянціна Стэфановіча. Пазоў накіраваны Інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах Партызанскага раёна. Суддзя – Вераніка Абрамовіч.
02.12.2011 Яўген Вапа: Ганьба ўладам. Гонар нацыі!
Завяршыўся суд над Алесем Бяляцкім. Прыгаварылі яго да канфіскаты маёмасці і 4,5 года пазбаўлення волі ў турме з абвостраным рэжымам толькі за-тое, што сам Алесь і кіраваны ім Праваабарончы цэнтр „Вясна” кінуў выклік антыдэмакратычнай і антызаконнай сістэме Аляксандра Лукашэнкі.
02.12.2011 Мінгарсуд не ўстаў на абарону адваката Алега Агеева
28 лістапада 2011 года судовая калегія па грамадзянскіх справах Мінскага гарадскога суда разгледзела грамадзянскую справу па скарзе адваката Алега Агеева на неправамерныя дзеяньні Міністэрства юстыцыі па спыненні дзеяння ягонай ліцэнзіі.
02.12.2011 Алеся Бяляцкага перавялі ў Жодзінскую турму №8
Праваабаронцу Алеся Бяляцкага, якога нібыта за нясплату падаткаў 24 лістапада асудзілі на чатыры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму 1 сьнежня перавялі з Мінскага сьледчага ізалятара на Валадарцы ў СІЗА ў Жодзінскай турме. Пра перавод выпадкова даведалася жонка праваабаронцы Наталля, якая сёньня наведала Валадарку, каб напісаць заяву на перадачу рэчаў.
02.12.2011 Прэзэнтацыя кнігі «Адзін дзень палітвязьня 2009-2011»
1 сьнежня ў Менску адбылася прэзэнтацыя кнігі «Адзін дзень палітвязьня 2009-2011», якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабода». У амбасадзе ЗША ў Менску сабраліся былыя палітвязьні і сваякі палітзьняволеных, якія застаюцца за кратамі.
02.12.2011 Паэт Строцаў просіць расстраляць яго разам з Кавалёвым і Канавалавым
Паэт і выдавец Дзмітрый Строцаў звярнуўся з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі з вынясеннем смяротнага прысуду абвінавачаным у выбуху ў мінскім метро.
02.12.2011 Брэсцкі абласны суд не задаволіў скаргу Зінаіды Міхнюк
Аднак яна гатовая звяртацца ў вышэйшыя судовыя інстанцыі. “Для мяне гэта – справа гонару, бо я займаюся грамадскай і прафсаюзай дзейнасцю, шмат хто мяне ведае ў родным горадзе, і таму абвінавачванне ў лаянцы проста зневажае мяне як асобу”, - заявіла Зінаіда Міхнюк.
02.12.2011 Брэсцкі абласны суд не апраўдаў Віктара Сырыцу
1 снежня абласны суд горада Брэста адхіліў скаргу Віктара Сырыцы, сакратара мясцовага сходу гараджанаў, на рашэнне суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы пра штраф за правядзенне сходу 8 кастрычніка.
02.12.2011 У Магілёве з’явілася другое месца для правядзення масавых мерапрыемстваў?
Пра гэта праваабаронцы дазналіся выпадкова, з № 99 газеты “Веснік Магілёва” ад 30 лістапада. Новае месца для правядзення такіх мерапрыемстваў знаходзіцца на пляцоўцы каля палаца культуры завода імя Кірава. Тым часам на сайце гарвыканкама адпаведнага рашэння няма.
02.12.2011 Грузінскія праваабаронцы патрабавалі ад Лукашэнкі вызвалення Алеся Бяляцкага (фота, відэа)
1 снежня ў Тбілісі сябры “Цэнтру правоў чалавека” (HRIDC), які ўваходзіць у Міжнародную Федэрацыю за правы чалавека, далучыліся да глабальнай акцыі. Грузінскія праваабаронцы патрабавалі вызвалення віцэ-прэзідэнта FIDH і кіраўніка “Вясны” Алеся Бяляцкага, гледзячы ў твар Лукашэнку.
01.12.2011 Суды па справе спагнаньня падаткаў з Валянціна Стэфановіча пройдуць 2 сьнежня
Працэс па справе аб спагнаньні падаткаў з праваабаронцы Валянціна Стэфановіча адбудзецца 2 сьнежня а 10-й гадзіне ў судзе Партызанскага раёна Менска (вул. Сямашкі, 33, будынак Дому правасуддзя). Апрача таго, скарга Валянціна Стэфановіча адносна вынесенага яму штрафу падатковай інспекцыяй Партызанскага раёна будзе разглядацца ў судзе Партызанскага раёна таксама 2 сьнежня, але ў 11:30.
01.12.2011 Польскія праваабаронцы пратэстуюць супраць жорсткага прысуду Алесю Бяляцкаму (заява)
Рабочая група па справах Беларусі пры Групе «Замежжа» зрабіла заяву ў сувязі з вынясеннем прысуду Алесю Бяляцкаму.
01.12.2011 Прыёмамі запалохвання карыстаюцца і начальнікі ЖЭСаў
У Слоніме пісьменнік Аляксей Якімовіч звярнуўся ў раённую пракуратуру з заявай на мясцовы ЖЭС. Начальнік аварыйнай службы прадпрымства пагражаў, што мужчыну за “неабгрунтаваны” выклік аварыйнай службы забяруць, як “некаторых з плошчы ў Мінску”.










