07.12.2011 Брэсцкія ўлады забаранілі мітынг у Міжнародны дзень правоў чалавека
Як паведаміла Зінаіда Міхнюк, якая накіроўвала ў мясцовы гарвывканкам заяўку на гэтае мерапрыемства, увечары 6 снежня яна атрымала па пошце адказ, дзе гаворыцца, што ладзіць мітынг у парку воінаў-інтэрнацыяналістаў у вызначаны час забаронена, бо ў гэты дзень там будуць адбывацца “траурныя мерапрыемствы” з удзелам дэлегацыі з Ніжагародскай вобласці Расіі.
07.12.2011 Ёхан Бір: Гэты год быў жахлівы для свабоды слова ў Беларусі
Кіраўнік бюро Еўропы і краін былога Савецкага Саюза арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» (Reporters Sans Frontières) Ёхан Бір адзначыў, што ў Беларусі "ў гэтым годзе кожная значная падзея станавілася падставай для ўзмацнення рэпрэсій".
07.12.2011 Гародня. Рэкламную прадукцыю Радыё Рацыя пакуль не вяртаюць
Што новага могуць убачыць эксперты ў каляндарыках на наступны год з лагатыпамі “Радыё Рацыя” і хвалямі вяшчання 98,1 ў Гародні і 99,2 ў Берасці, ці ў кашульках з надпісам Радыё Рацыя -- застаецца загадкай.
07.12.2011 Крычаўскія падаткавікі аштрафавалі рэдактара “Вольнага горада”
6 снежня Сяргея Няроўнага выклікалі ў мясцовую падатковую інспекцыю, дзе ўручылі рашэнне аб вынесеным штрафе на 10 базавых велічынь за няправільна складзеную дэкларацыю аб прыбытках. Журналіста абвінавацілі ў тым, што ён не пазначыў прыбыткаў сваёй жонкі, якія патрэбна было ўказаць як дадатковыя.
07.12.2011 Бабруйск: Судовае пасяджэнне не адбылося
7 снежня мусіла адбыцца другое пасяджэнне па справе “Маладых дэмакратаў” Алены і Дзмітрыя Тоўсцікаў, Марыны Івановай і Арцёма Мархасёва за запаленыя на Дзяды свечкі. Але суд не адбыўся, бо на яго з’явіўся толькі адзін з чацвёркі.
07.12.2011 Слонімскі выканкам падзяліў журналістаў
Намеснік старшыні Слонімскага райвыканкама Вячаслаў Апановіч не хацеў пускаць журналістку недзяржаўнай "Газеты Слонімскай" на сустрэчу з гродзенскім губернатарам. Журналісты дзяржСМІ на сустрэчу былі запрошаныя.
07.12.2011 30 тысяч іспанцаў выступілі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі
Яны патрабуюць адмяніць смяротнае пакаранне Канавалаву і Кавалёву і пачаць новае расследаванне.
07.12.2011 Суд накіраваў Аляксандра Крутога на прымусовае лячэнне
Суд над бацькам пацярпелай ад тэракту ў метро Інэсы Крутой праходзіў у закрытым рэжыме.
06.12.2011 Бялыніцкая пракуратура цікавілася дзейнасцю эксперта Amnesty International
Следчых цікавіла не расследванне нашумелай “машчаніцкай справы”, а падрабязнасці сустрэчы былых падазраваных і іх сваякоў з экспертам праваабарончай арганізацыі Amnesty International па Беларусі Хэзай Макгіл, якая адбылася яшчэ ў 2008 годзе.
06.12.2011 Анжаліка Камбалава напісала скаргу начальніку глыбокскай калоніі
Старшыня баранавіцкай гарадской арганізацыі АГП Анжаліка Камбалава напісала скаргу начальніку калоніі № 13 г. Глыбокае, бо абураная тым, што там не прынялі яе пасылку для Зміцера Дашкевіча, паколькі яна не з'яўляецца сваячкай палітвязня.
06.12.2011 У Віцебску суд за Народны сход скончыўся штрафамі
Ірыне Яскевіч прысуджаны штраф памерам 770 тысяч рублёў. Таццяна Севярынец, з улікам таго, што прыцягваецца да адказнасці за падобнае правапарушэнне ўжо паўторна, штраф прысуджаны большы – 875 тысяч рублёў. Абедзьве спадарыні з пастановай суду не згодныя і збіраюцца абскардзіць яе ў Віцебскім абласным судзе.
06.12.2011 Пацыент Багушэўскага “сухотнага” шпіталю гатовы пайсці на смерць замест “віцебскіх тэрарыстаў”
Свой зварот інвалід другой групы Валер Ганчарэнка накіраваў і да Аляксандра Лукашэнкі. У ім спадар Ганчарэнка разважае пра тое, што мае смяротную хваробу, і таму не шкадуе свайго жыцця і гатовы, каб яго расстралялі замест асуджаных за тэрарызм, бо не верыць у справядлівасць прысуду.
06.12.2011 Шматдзетная маці ў цэнтры Мінску пратэставала супраць смяротнай кары
Своеасаблівы перфоманс зладзіла шматдзетная маці Таццяна Гацура разам з двума сваімі сынамі.
06.12.2011 Брэст: суддзя патлумачыў, чаму справы разглядаюцца ў закрытым рэжыме
“Судовае паседжанне можа быць настолькі адкрытым, наколькі ў памяшканні хапае крэслаў” – такі адказ на сваю скаргу, накіраваную ў суд Ленінскага раёна Брэста, атрымалі мясцовыя праваабаронцы і актывісты грамадскіх арганіцый.
06.12.2011 Берасьце: пракуратура папярэдзіла Зінаіду Міхнюк
Кіраўніцы берасьцейскага аддзяленьня прафсаюзу РЭП Зінаідзе Міхнюк вынесена афіцыйнае папярэджаньне пракуратурай за заплянаваны на 10 сьнежня мітынг.










