12.12.2011 На рынках Брэста раздавалі праваабарончую літаратуру
Праваабаронцы і актывісты апазіцыйных партый у Міжнародны дзень правоў чалавека распаўсюдзілі ў Брэсце больш за 500 асобнікаў інфармацыйных матэрыялаў, прысвечаных праваабарончай тэматыцы. Як паведаміў прадстаўнік БХК Ігар Маслоўскі, людзі вельмі прыхільна ставіліся да акцыі.
12.12.2011 Віцебскія газеты зноў заклікаюць “не шкадаваць тэрарыстаў”
У абласной газеце “Віцебскі рабочы” з’явіўся чарговы артыкул “Тэрарызм з “добрым” тварам”, перадрукаваны з інтэрнэту. Аўтар папракае залішняй гуманнасцю ўсіх тых, хто пратэстуе супраць смяротнае кары для абвінавачанах за тэракт у мінскім метро ўраджэнцаў Віцебску Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава.
12.12.2011 Гомельскія “раёнкі “ пра правы чалавека
Некаторыя раённыя газеты Гомельскай вобласці ўзгадалі, што 10 снежня адзначаецца міжнародны Дзень правоў чалавека. Імаверна, быў ідэалагічны загад: напісаць пра правы чалавека. Вось і выкручваліся газеты як маглі.
12.12.2011 Гарадзенскія праваабаронцы павіншавалі землякоў з Днём правоў чалавека
10 снежня праваабаронцы горада над Нёманам правялі акцыю ў гонар Дня правоў чалавека. Людзям раздаваліся кніжачкі з тэкстам Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, а таксама матэрыялы супраць смяротнага пакарання, бюлетэні з апісаннем сітуацыі з палітвязнямі ў Беларусі і прысудам кіраўніку Праваабарончага Цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму.
12.12.2011 У Маладэчне адзначылі Дзень правоў чалавека пад наглядам міліцыі (фота)
Нягледзячы на афіцыйную забарону ў правядзенні пікета, маладзечанскі праваабронца Эдуард Баланчук усё ж адзначыў Дзень правоў чалавека. У самым шматлюдным месцы горада, на Цэнтральнай плошчы, Эдуард распавядаў мінакам пра свята і раздаваў тэматычную літаратуру.
12.12.2011 Салігорск: Фотаакцыя ў Дзень правоў чалавека (фота)
Салігорскія праваабаронцы зладзілі фотаакцыю, прысвечаную Дню правоў чалавека. Арганізатары вырашылі візуалізаваць вытрымкі з Усеагульнавй дэкларацыі правоў чалавека. Ідэю падтрымалі жыхары гораду, вядомыя сваімі дэмакратычнымі поглядамі. Яны сфатаграфаваліся з плакатамі, на якіх змешчаны важныя ўрыўкі з Дэкларацыі.
12.12.2011 Ігар Случак прапануе чыноўнікам зрабіць беларускую мову дамінуючай ва ўстановах
Жыхар Гомеля, ініцыятар кампаніі «Справаводства па-беларуску!» зноў звярнуўся з персанальнымі зваротамі да ўсіх старшынь раённых, гарадскіх і абласных выканаўчых камітэтаў з прапановай больш шырока ўжываць беларускую мову ў справаводстве ва ўстановах і арганізацыях.
12.12.2011 Баранавіцкія праваабаронцы адзначылі Дзень правоў чалавека (фота)
10 снежня баранавіцкія праваабаронцы і грамадскія актывісты адзначылі сусветны Дзень правоў чалавека. Паколькі мітынгі, сходы і пікеты ў Баранавічах сістэматычна забараняюцца, то праваабаронцы і грамадскія актывісты хадзілі па горадзе і раздавалі мінакам тэксты Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
12.12.2011 Слонімцы змагаюцца супраць высечкі маладога лесу
Слонімцы атрымалі пісьмовыя адказы з Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, з Камітэту дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці, са Слонімскага райвыканкама на калектыўныя лісты і звароты ў гэтыя інстанцыі. Прычынай такіх лістоў і зваротаў стала рашэнне Гродзенскага аблвыканкама аб высечцы лесу ў мікрараёне Альбярцін.
10.12.2011 Нобелеўская прэмія міру - трыумф сумлення
У Стакгольме і Осла сёння адбудзецца 110-е па ліку ўручэнне Нобелеўскіх прэмій. Гэтая цырымонія традыцыйна праходзіць у дзень памяці Альфрэда Нобеля, які пайшоў з жыцця 10 снежня 1896 г. Нажаль, Прэмія міру ў некаторых дзяржавах да сённяшняга дня з'яўляецца яшчэ вялікім раздражняльнікам для ўладаў.
10.12.2011 За апошні год сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі значна пагоршылася
Такую ацэнку даюць прадстаўнікі, БХК, ПЦ “Вясна” і “Міжнароднай амністыі” ў каментарах БелаПАН з нагоды 63-яй гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
10.12.2011 ДЗЕНЬ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА – 2011
2011-ты Арганізацыя Аб'яднаных Нацый называе неардынарным для правоў чалавека годам і заклікае аддаць даніну памяці ўсім праваабаронцам.
09.12.2011 Спыненая адміністрацыйная справа супраць Ігара Трухановіча
8 сьнежня суд Менскага раёну пастанавіў спыніць адміністрацыйную справу супраць Ігара Трухановіча. Згодна з пратаколам, малады чалавек парушаў грамадскі парадак і лаяўся матам.
09.12.2011 Справа ў дачыненьні да лідэра нацболаў Контуша адпраўлена на дапрацоўку
Справа аб адміністрацыйным правапарушэньні па абвінавачваньні ў дробным хуліганстве ў дачыненьні да лідэра аргкамітэта па стварэньні Нацыянал-бальшавіцкай партыі Яўгена Контуша адпраўлена на дапрацоўку.
09.12.2011 165 тысяч петыцый за адмену сьмяротнага пакараньня ў Беларусі адпраўленыя ў Адміністрацыю прэзідэнта па пошце
“Міжнародная амністыя” патрабуе ад Аляксандра Лукашэнкі ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне. Ад гэтым заявіла 9 снежня на адмысловай прэс-канферэнцыі даследчык гэтай арганізацыі Хэза Макгіл.










