15.12.2011 Акцыя ў Познані ў падтрымку беларускіх палітвязьняў
14 снежня ў Познані (Польшча) адбылася акцыя салідарнасці з палітвязнямі на Беларусі. На пачатку акцыі былі прачытаны імёны вязняў сумлення і былі запалены 12 паходняў, пасля чаго арганізатары нагадалі аб важнасці салідарнасці палякаў з беларусамі, якія пераследуюцца ўладамі за апазыцыйную дзейнасць.
15.12.2011 Брэст: дзяржаўная газета пра смяротнае пакаранне і Алеся Бяляцкага
Газета “Брестский вестник”, заснавальнікам якой з’яўляецца мясцовы гарвыканкам, змясціла артыкул Валерыя Дзяркача “Три приговора”, дзе аўтар спрабуе прааналізаваць прысуды, што былі вынесеныя ў Беларусі па справах, якія мелі вялікі рэзананс.
15.12.2011 Новая порцыя бруду ў раёнках
Раённыя выданні Міншчыны ў чарговы раз узгадалі апазіцыю, незалежныя СМІ і Алеся Бяляцкага. У “Нясвіжскіх навінах” і ўздзенскай “Чырвонай зорцы” адначасова быў надрукаваны артыкул “Апошняя восень іржавай апазіцыі” за подпісам Юрыя Шаўчукова, а ў “Бярэзінскай панараме” – ананімныя “Страшылкі ад “аўтарытэтных” экспертаў”.
15.12.2011 Рыгор Грык абскарджвае папярэджанне пракуратуры
Баранавіцкі грамадскі актывіст Рыгор Грык накіраваў скаргу на дзеянні пракурора горада Баранавічы А.А. Більдзейкі ў Брэсцкую абласную пракуратуру ў сувязі з вынесеным 28 лістапада афіцыйным пісьмовым папярэджаннем за ўдзел у “несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве”, як быў кваліфікаваны “Народны сход” 8 кастрычніка.
15.12.2011 Уладзіславу Варанецкаму адмовілі ў правядзенні пікету 19 снежня
Паводле актывіста, ён хацеў прыцягнуць увагу грамадскаскасці да праблем утрымання палітвязняў у беларускіх турмах. У тым ліку да становішча Андрэя Саньнікава, які адбывае пакаранне ў віцебскай калоніі Віцьба -3, і да якога не дапускаюць адваката.
15.12.2011 Беларусь дала свае тлумачэнні па скарзе Уладзіміра Лемеша ў Камітэт ААН
Нагадаем, што 27 лістапада 2009 году маладзён быў выкарадзены супрацоўнікамі міліцыі наўпрост у цэнтры Мінску. Актывіста закулі ў кайданкі, нацягнулі на твар шапку і вывезлі за 30 кіламетраў ад гораду. У сваім імкненні высветліць імёны і пакараць прадстаўнікоў дзяржавы, датычных да выкрадання, Уладзімір Лемеш дайшоў да Камітэту ААН па правах чалавека.
15.12.2011 Баранавіцкі гарвыканкам не прызнае новаабранай Рады
Прадпрымальнікі кааператыўнага кірмашу горада Баранавічы 14 снежня наведалі гарадскі выканаўчы камітэт і сутрэліся з мэрам Віктарам Дзічкоўскім. Ужо шмат дзён яны дамагаюцца прызнання выбараў новай Рады Цэнтральнага кірмашу.
15.12.2011 Праваслаўная царква: Адмова ад смяротнага пакарання выключае здзяйсненне непапраўнай памылкі
Прэс-служба Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы распаўсюдзіла прэс-рэліз "Хрысціянскае стаўленне да праблемы смяротнага пакарання".
15.12.2011 Скарга брэстчанкі Таццяны Ячнік будзе разгледжана Камітэтам ААН
Таццяна Ячнік адмовілася ад новага беларускага пашпарту з ідэнтыфікацыйным нумарам па рэлігійных перакананнях, і ў выніку ёй адмовілі ў налічэнні пенсіі па старым пашпарце. Яна ўжо чатыры гады не атрымлівае пенсію па ўзросту.
15.12.2011 МУС адказала на зварот БАЖ аб беспакаранасці злачынстваў супраць журналістаў
Паводле ліста, міліцыя праводзіць «аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы», каб высветліць абставіны знікнення Дзмітрыя Завадскага і забойства Веранікі Чаркасавай.
15.12.2011 Таццяна Севярынец абскардзіла прысуд за Народны сход
Віцебская абласная каардынатарка аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Таццяна Севярынец абскардзіла прысуд, вынесены ёй 6 снежня за правядзенне Народнага Сходу ў Віцебску.
15.12.2011 Мэра Вільні не пускаюць у Беларусь
Артурасу Зуокасу адмовілі ў візе пасля яго сустрэчы з беларускай апазіцыяй.
14.12.2011 Увага! Тэрміновая прэс-канферэнцыя
15 снежня прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацыяў і грамадскіх рухаў агучаць тэрміновы зварот да грамадскасці, звязаны з крымінальнай справай кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага. Прэс-канферэнцыя адбудзецца на офісе ПЦ “Вясна” (пр-т Незалежнасці, 78А-48). Пачатак – у 10:30.
14.12.2011 Фінскія праваабаронцы дбаюць пра лёс Алеся Бяляцкага і “Вясны”
13 снежня Фінская Ліга Правоў Чалавека наведала амбасаду Літвы ў Хельсінкі, каб перадаць пісьмовы зварот па справе Алеся Бяляцкага і сітуацыі ў Беларусі. Праваабаронцы таксама прасілі сустрэчы з амбасадай Расійскай Федэрацыі ў Хельсінкі, але адказу не атрымалі. У выніку зварот быў пакінуты ў паштовай скрыні амбасады. Трэці зварот быў накіраваны ў амбасаду Польшчы ў Фінляндыі.
14.12.2011 Украіна: Салідарнасць з палітвязнямі Беларусі (фота)
Моладзь ладзіць акцыі ў падтрымку беларускіх палітвязняў, а прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў Украіны прыцягваюць увагу грамадскасці да зняволення кіраўніка “Вясны” і віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага.










