20.12.2011 Спатканне Алеся Бяляцкага з бацькам магчымае толькі на паперы (+копіі дакументаў)
Сёння жонка зняволенага праваабаронцы атрымала другі па ліку адказ ад старшыні суда Першамайскага раёна Менска Тамары Высоцкай наконт магчымасці спаткання Алеся з хворым бацькам, які знаходзіцца на мяжы жыцця і смерці. Адказ суддзі па сутнасці нічога не мяняе.
20.12.2011 Баранавіцкаму актывісту Віктару Цяпіну не працягнулі працоўны кантракт
20 снежня адміністрацыя Баранавіцкага завода аўтаматычных ліній не працягнула працоўны кантракт з Віктарам Цяпіным. Нягледзячы на тое, што на прадпрыемстве не хапае інжынераў-канструктараў, кіраўніцтва завода адмовілася ад працоўных паслугаў кваліфікаванага спецыяліста.
20.12.2011 Салігорскія ідэолагі публічна абмеркавалі хаду прымусовай падпіскі
На мінулым тыдні ў раённым выканкаме адбылася чарговая сходка штатных ідэолгаў. Адмысловы рэпартаж з паседжання быў паказаны Салігорскім тэлеканалам. Перш за ўсё мясцовыя прапагандысты ўзнялі пытанне аб прымусовай падпісцы на друкаваныя выданні.
20.12.2011 Актывістаў праваабарончага праекта “ГейБеларусь” дапытваюць спецслужбы
18-гадоваму актывісту “ГейБеларусі” з Гродна спецслужбы прапанавалі супрацоўнічаць, а ў 22-гадовага ЛГБТ-актывіста з Віцебска цікавіліся, ці не плануе той праводзіць гей-парад у Віцебску.
20.12.2011 Салігорская плошча была пад кантролем міліцыі
Каля 19:00 у цэнтры сталіцы шахцёраў пачалі збірацца дэмаратычныя актывісты. У гэты час на галоўнай плошчы гораду ўжо прысутнічалі супрацоўнікаў міліцыі ў форме і ў цывільным. Актывісты не сталі выходзіць на пляц з запаленымі свечкамі, як тое было прадугледжана фарматам акцыі.
20.12.2011 У Гародні адзначылі ўгодкі Плошчы
19 снежня ў Гародні адзначылі ўгодкі Плошчы – падзей мінулага году ў Мінску. Больш дзесяці чалавек, актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі, прыйшлі ў Пакроўскі сабор гораду, запалілі і паставілі пад іконамі 19 свечак за здароўе ўсіх пацярпелых.
20.12.2011 У Глыбоцкай калоніі не хочуць размаўляць пра Зміцера Дашкевіча
Глыбоцкія прадстаўнікі руху “За Свабоду”, БХК і БАЖ спрабавалі трапіць на прыём да начальніка калоніі №13, каб даведацца пра стан здароўя і ўмовы ўтрымання Зміцера Дашкевіча. Але ўдалося сустрэцца толькі з намеснікам кіраўніка ўстановы, які па сутнасці так і не адказаў на пытанні актывістаў.
20.12.2011 У Брэсце ўзгадалі падзеі мінулагодняй Плошчы
Удзельнікі акцыі сабраліся на плошчы Свабоды, дзе запалілі лампады і паставілі іх ля помніка, усталяванага ў гонар тых, хто вызваляў Брэст у 1944- м годзе ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Побач са свечкамі актывісты пакінулі таблічку з надпісам “Запалі свечку надзеі ў сваім сэрцы” і датай “19 снежня 2011 года”.
20.12.2011 У Бярозе запалілі “свечкі надзеі”
У Бярозе ля пад’ездаў аднаго са шматкватэрных дамоў былі заўважаны аб’явы ад рукі на беларускай і рускай мовах: “Страна во тьме, зажги свечу надежды 19.12 – 19.00”. И роўна а 19-ай у двух вокнах загарэліся свечкі. У трэцім акне загарэлася свечка пазней. Свечкі гарэлі роўна гадзіну.
20.12.2011 У калонію да Саннікава прыязжалі з кнігамі і свечкамі
Начальнік калоніі Віталь Агністыкаў паведаміў віцебскім актывістам Сяргею Парсюкевічу і Ўладзіславу Варанецкаму, што асабіста прыняў рашэнне ізаляваць зняволенага Саннікава ад любых зносінаў, у тым ліку і з адвакатамі.
19.12.2011 Ізноў 19 сьнежня: хроніка падзеяў (аднаўляецца)
22-00. Апошнія затрыманыя ў гэты дзень - актывісты Руху "За свабоду" - Арцём Лява і Юрась Шпак-Рыжкоў. Яны былі затрыманыя ў Серабранцы і дастаўленыя ў Ленінскі РУУС.
19.12.2011 Старшыня Першамайскага суду адмовілася перарабіць дазвол на спатканьне Алеся Бяляцкага з бацькам
Старшыня суда Першамайскага раёна Менска Тамара Высоцкая, да якой у другі раз сёньня зьвярнулася жонка праваабаронцы Алеся Бяляцкага Наталля, адмовілася перарабляць дазвол на спатканьне асуджанага з родным бацькам. Апошняя надзея - на Дэпартамент выкананьня пакараньняў, куды разам з адвакатам Наталля аднесла заяву. Паперы прынялі і прапанавалі за адказам прыйсьці заўтра.
19.12.2011 Пытанні да ўлады з'явіліся на рэкламных стэндах Оршы
Калі вызваляць палітвязняў? Колькі засталося чакаць зарплаты ў 500 даляраў? Чаму нельга пляскаць у далоні? Калі спыніцца рост коштаў? Хто і навошта падарваў метро? Плакаты з гэтымі і іншымі пытаннямі да дзеючай улады з'явіліся на рэкламных стэндах Оршы 19 снежня - у гадавіну крывавага разгону мітынгу пратэсту ў Мінску.
19.12.2011 “Год пасля. У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі”
19 снежня мінулага года мы сталі сведкамі таго, як тысячы мірных грамадзян сабраліся ў цэнтры Менску ў знак пратэсту супраць прыгнёту і фальсіфікацыяў на прэзідэнцкіх выбарах. У тую ноч ўсе надзеі на прагрэс былі разбураныя, пасля таго як мы пабачылі, як праваахоўныя сілы збівалі пратэстуючых і арыштоўвалі іх сотнямі.
19.12.2011 У Гародні міліцыя папярэджвае актывістаў АГП
У Гародні напярэдадні 19-га снежня ўчастковыя міліцыянты наведаліся ў кватэры мясцовых лідараў АГП Юрыя Істоміна і Дзмітрыя Бандарчука. Абодвух папярэдзіл пра недапушчальнасць несанкцыянаваных акцый і адказнасць паводле Адміністрацыйнага кодэксу.










