21.12.2011 ЗША робяць больш жорсткімі санкцыі ў дачыненні да Мінска
Напярэдадні гадавіны разгону акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года старшыня Камісіі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (Хельсінкская камісія ЗША) Крыстафер Сміт прадставіў законапраект у Сенаце ЗША.
21.12.2011 Брэст: падчас арышту актывісты БХД напісалі скаргу ў абласны суд
Пасля пяці сутак адміністратыўнага арышту выйшлі на волю каардынатар па стварэнні партыі БХД у Брэсцкай вобласці Зміцер Шурхай і яго паплечнік Алесь Чаркашын. Як паведаміў Зміцер Шурхай пасля выхаду на волю, падчас знаходжання ў ізалятары часовага ўтрымання ён і Алесь Чаркашын склалі скаргі ў абласны суд, бо не лічаць сябе вінаватымі.
21.12.2011 Сяргею Каваленку пагражае тры гады турэмнага зняволення
Супраць віцебскага актывіста распачынаюць крымінальную справу за парушэнне рэжыму ўмоўнага пакарання – ён адбывае “хатнюю хімію” за тое, што вывесіў бел-чырвона-белы сцяг не гарадской елцы ў 2010 годзе. Сяргей Каваленка лічыць абвінавачанні супраць яго беспадстаўнымі і на знак пратэсту абвясціў галадоўку, знаходзячыся ў ізалятары часовага ўтрымання.
21.12.2011 У Пінску затрыманы актывіст аргкамітэту БХД
У Пінску 19 снежня на прыпынку быў затрыманы актывіст аргкамітэту па стварэнні Партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Іван Абуховіч.
21.12.2011 19 міжнародных НДА зьвярнуліся да Лукашэнкі
19 міжнародных няўрадавых арганізацыяў, якія ў дзень гадавіны падзеяў на Плошчы ў Менску правялі вулічныя акцыі ў падтрымку правоў чалавека ў Беларусі па ўсёй Эўропе, выступілі з сумеснай заявай да беларускіх уладаў.
21.12.2011 Актывістак FEMEN зьбілі, абстрыглі і без дакумэнтаў кінулі ў лесе
У Беларусі актывістак FEMEN зьбілі, абстрыглі і забралі дакумэнты. Пра гэта паведаміла лідэр ўкраінскай арганізацыі Ганна Гуцал, зь якой дзяўчыны выйшлі на сувязь.
20.12.2011 Грамадзяне патрабуюць прыцягнуць да адказнасці Талачынскага сенатара Анюхоўскага
Жыхары Талачынскага раёна, якія пражываюць у непасрэднай блізкасці ад Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Талачынскі кансервавы завод”, на днях забілі трывогу. Адходы, якія застаюцца пасля перапрацоўкі бульбы ў крухмальным цэху прадпрыемства, замест адстойніка былі злітыя проста на зямлю.
20.12.2011 Крэсла віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага пуставала ў Ерэване
Падчас прэзентацыі ў Ерэване гадавой справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў месца віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага ў залі заставалася вольным. Такім чынам армянскія праваабаронцы заклікалі да вызвалення свайго беларускага калегі.
20.12.2011 Праваабарончая дзейнасьць у Беларусі. Ад вытокаў да апошніх дзён
Пра правы чалавека ў Беларусі гавораць ужо шмат стагодзьдзяў. Але да сёньняшняга дня праблемы асабістай свабоды й вальнадумства застаюцца актуальнымі для беларусаў. У неспрыяльных, нават небясьпечных умовах беларускія праваабарончыя арганізацыі працягваюць сваю дзейнасьць.
20.12.2011 Жыхар Гомеля дзевяць месяцаў таму быў апраўданы судом, але застаецца ў спісах асобаў, якім забаронены выезд за мяжу
20 снежня каля чатырох гадзін раніцы жыхар Гомеля Яўген Дзедушкін прыехаў на рэйсавым аўтобусе на беларуска-літоўскую мяжу. «Памежнікі кажуць, што мне забаронены выезд! На той падставе, што я нібыта знаходжуся пад крымінальнай адказнасцю. Я даводжу, што яшчэ вясной 2011 года мяне цалкам апраўдаў суд, але мне не дазваляюць перасекчы мяжу – маўляў, я у спісах, і кропка».
20.12.2011 Суды над удзельнікамі акцыі пратэсту 19 сьнежня (аднаўляецца)
У судах Маскоўскага, Ленінскага, Цэнтральнага і Партызанскага раёнаў Менска сёньня праходзяць суды над затрыманымі 19 сьнежня ўдзельнікамі акцыі памяці. Гэта каля 30 чалавек, якія былі дастаўленыя ў РУУС Маскоўскага, Ленінскага, Цэнтральнага і Фрунзенскага раёна Менска. У РУУСе Маскоўскага раёна на ўсіх былі складзеныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт.23.34 КаАП РБ). Вызвалілі толькі траіх непаўнагадовых, на хуткай дапамозе ў 6-ты шпіталь вывезлі назіральніцу БХК Юлію Хлашчынкову.
20.12.2011 Улёткі “Свабоду Алесю Бяляцкаму” зноў з’явіліся на вуліцах Бярозы (фота)
Пасля зняволення кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага на сценах дамоў, ля пад’ездаў у горадзе Бяроза ў другі раз з’явіліся ўлёткі: “Свабоду Алесю Бяляцкаму!”. Не выключана, гэта стала адказам на адмову адпусціць палітвязня развітацца з цяжка хворым 82-гадовым бацькам.
20.12.2011 Жыхарам Гомеля ў гадавіну Плошчы нагадалі пра палітычных вязняў
Вечарам 19 снежня на цэнтральных вуліцах Гомеля – Савецкай і Перамогі, з'явіліся партрэты палітычных вязняў. Акцыю зладзілі сумесна «Малады Фронт» і «РЧСС». Інфармацыйнае мерапрыемства было прымеркаванае да гадавіны Плошчы.
20.12.2011 Анжаліцы Камбалавай растлумачылі, чаму яе пасылку не перадалі Дашкевічу (дакумент)
Кіраўніца Баранавіцкай гарадской суполкі АГП Анжаліка Камбалава атрымала адказ з пракуратуры Глыбоцкага раёна. У лісце за подпісам пракурора А. Сеўрукова паведамляецца, што пракуратура правяла праверку па факту вяртання пасылкі, адрасаванай асуджанаму Зміцеру Дашкевічу.
20.12.2011 У Бабруйску адзначылі ўгодкі Плошчы
19 снежня ў Бабруйску прайшлі дзве акцыі, якімі гараджанам нагадалі пра сумныя падзеі мінулага года. Першую зладзілі два маладых чалавекі, удзельнікі Плошчы -- яны надзелі на твары марлевыя маскі з надпісам “ШОС”, у руках трымалі запаленыя знічы. Другая акцыя прайшла пазней на плошчы Перамогі, ля помніка ахвярам рэпрэсій.










