26.01.2023 За фота аэрадрома ў Зябраўцы абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве і прысудзілі 9 год калоніі
32-гадовы Яўген Глушкоў быў затрыманы ў жніўні мінулага года, з таго часу жыхара Гомельскага раёну трымаюць у СІЗА-3 Гомеля.
26.01.2023 Палітвязня асудзілі на 8,5 гадоў калоніі паводле 10 артыкулаў Крымінальнага кодэкса
Гродзенскі абласны суд 21 лістапада 2022 года асудзіў палітвязня Іллю Краўчэўскага паводле 10 артыкулаў Крымінальнага кодэкса на 8,5 гадоў калоніі.
26.01.2023 Заява праваабаронцаў аб прызнанні дзевяці палітычных зняволеных
Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці.
26.01.2023 Гамельчука асудзілі на тры гады калоніі за паклёп на Лукашэнку і ўдзел у пратэстах
Чыгуначны суд Гомеля 25 студзеня асудзіў Андрэя Карпенку паводле ч. 2 арт. 367, ч. 1 арт. 342 КК на тры гады калоніі агульнага рэжыму.
25.01.2023 У Івацэвічах вынесены прысуд за незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных сілавікоў
Сутнасць абвінавачання пакуль невядомая. Верагодна, гаворка ідзе пра перадачу перcанальных дадзеных сілавікоў у пратэсныя чаты.
25.01.2023 Хроніка палітычнага пераследу 25 студзеня
Праваабарончы цэнтр "Вясна" 25 студзеня 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
25.01.2023 У Гродне ў судзе над палітвязнем Андрэем Пачобутам пачалі дапытваць сведак
Гродзенскі абласны суд працягвае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да вядомага гарадзенскага журналіста і сябра "Саюзу палякаў Беларусі" Андрэя Пачобута.
25.01.2023 "Я адседзеў увесь тэрмін, выйшаў, а тут ізноў тое самае адбываецца?" Размова з палітвязнем, які вярнуўся з Марша толькі праз 2 гады і 3 месяцы
Апынуўшыся ў лагеры ўцекачоў у Польшчы, Яўген распавёў "Вясне", што яму давялося перажыць у зняволенні.
25.01.2023 Праз месяц разглядзяць апеляцыю па справе Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка і яшчэ васьмі палітвязняў
Пасля пераводу ў калонію дасылаць грашовыя пераводы і лісты змогуць толькі сваякі.
25.01.2023 Дэлегацыя Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю асуджае бутафорскія суды ў краіне
На сайце Еўрапарламента 23 студзеня апублікавана заява еўрадэпутатаў аб палітычна матываваных судовых працэсах над прадстаўнікамі дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.
24.01.2023 Гарадзенца асудзілі за абразу і пагрозу гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі
Данііла Зайца, які працаваў у Гарадзенскім філіале “Белтэлекама” затрымалі за некалькі каментароў у сацыяльных сетках напачатку кастрычніка 2022 года.
24.01.2023 Новыя затрыманні, "суткі", папаўненне ў "экстрэмісцкім" спісе: хроніка пераследу 24 студзеня
"Вясна" 24 студзеня 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
24.01.2023 Спісы ваеннаабавязаных жанчын, праца без выходных, блакаванне ліставання: што цяпер адбываецца ў гомельскай жаночай калоніі
"Вясна" сабрала сведчанні жорсткіх умоваў утрымання палітзняволеных жанчын і ціску на іх з боку адміністрацыі гомельскай калоніі.
24.01.2023 "555 дзён у смярдзючых катухах Валадаркі". Як праходзіць працэс па "справе Вясны"
"Вясна" распавядае, што адбывалася на апошніх судовых пасяджэннях.
24.01.2023 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Музычны гурт “TORBAND” прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем, а Дар’ю Досік асудзілі на калонію за садзейнчанне экстрэмісцкай дзейнасці праз каментар у СМІ.