30.12.2011 Затрыманы і дапытаны лідэр «Маладых дэмакратаў»
30 снежня супрацоўнікамі КДБ затрыманы і дапытаны лідэр “Маладых дэмакратаў” Алег Корбан.
30.12.2011 Актывіст АГП Аляксандр Сцепаненка правёў ноч за кратамі
Справу актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Сцепаненкі суд Савецкага раёна Мінску накіраваў на дапрацоўку. Актывіста ўчора апоўдні забралі з дому.
30.12.2011 Рымашэўскі: Мінюст цісне на актывістаў БХД
Міністэрства юстыцыі Беларусі аказвае ціск на сябраў аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", каб яны адклікалі свае подпісы пад устаноўчымі дакументамі БХД.
30.12.2011 Сёньня суд над Юрасём Навіцкім
Пагоршыўся стан арыштаванага на 15 сутак блогера і фатографа, сябры Руху “За Свабоду” Юрася Навіцкага (Шпак – Рыжова). Раней ён абвясціў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў сухую галадоўку.
30.12.2011 Сайт Хартыі ўзламалі, выдалілі змест
Узламаныя паролі ад адміністрацыйнай часткі рэсурсу, пішуць рэдактары сайта. Наталля Радзіна абяцае аднавіць увесь архіў як найхутчэй.
29.12.2011 Збор сродкаў для Алеся Бяляцкага: сабрана больш за 600 мільёнаў рублёў
Сям’я і калегі Алеся Бяляцкага выказваюць вялікую ўдзячнасць усім, хто змог дапамагчы зняволенаму праваабаронцу, а таксама ўсім, хто ў гэтыя цяжкія для яго дні падтрымліваў маральна, дасылаючы лісты і паштоўкі ў турму.
29.12.2011 Андрусь Крэчка арыштаваны на 5 сутак (абноўлена)
У судзе Савецкага раёна Мінска суддзя Дзмітрый Паўлічэнка вынес рашэнне аб арышце моладзевага актывіста Андруся Крэчкі на 5 сутак. Малады чалавек абвінавачаны ў дробным хуліганстве -- "лаяўся матам".
29.12.2011 Пасля пратэстаў рабочым змянілі ўмовы аплаты працы
Пасля разбіральніцтваў, выкліканых пратэстам рабочых вагоннага дэпо Брэст-Усходні ў сярэдзіне снежня наконт недаплачаных грошай у кастрычніку-лістападзе, 28 снежня работнікам далі для азнаямлення і подпісу папярэджанне аб змяненні ўмоваў аплаты працы.
29.12.2011 Беларускую рэспубліканскую ЛГБТ-арганізацыю не зарэгістравалі
Заснавальнікі беларускай арганізацыі па абароне правоў геяў, лесбіянак, бісэксуалаў і трансгендараў атрымалі ліст з Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі моладзевага праваабарончага грамадскага аб’яднання.
29.12.2011 Баранавіцкі актывіст Мікола Чарнавус выкліканы ў міліцыю
Участковы наведаў грамадскага актывіста і прадпрымальніка Міколу Чарнавуса дома і паведаміў, што той павінен з’явіцца ў міліцыю з дакументамі Грамадскага аб’яднання ўкраінцаў “Кобзарь” нібыта ў сувязі са здзяйсненнем актывістам нейкага самаўпраўства адносна аб’яднання.
29.12.2011 Магілёўскі абласны суд не задаволіў скаргу Андрэя Падаляка
Сёння, 29 снежня, Магілёўскі абласны суд не задаволіў скаргу бабруйскага актывіста “Моладзі БНФ” Андрэя Падаляка. Нагадаем, што Ленінскі раённы суд прызнаў яго вінаватым у парушэнні грамадскага парадку. Судзя Станіслаў Шандаровіч пакараў хлопца штрафам у памеры 525 тысяч рублёў (15 базавых велічынь).
29.12.2011 Салігорск: Салідарнасць з палітвязнямі
Жыхары і грамадскія актывісты Салігорску працягваюць выказваць сваю салідарнасць з беларускімі вязнямі сумлення. У апошнія дні ў горадзе зноўку з’явіліся партрэты палітыкаў і грамадскіх актывістаў, кінутых за краты за палітычных матывах.
29.12.2011 «Свабоду Статкевічу» -- на доце пад Наваполацкам (фота)
На доце пад Наваполацкам з’явіўся бел-чырвоны надпіс “Свабоду Статкевічу”, які добра відаць з бліжэйшай дарогі.
28.12.2011 У Бабруйску будуць збіраць подпісы за адмену смяротнага пакарання
Ужо ў пачатку студзеня ў Бабруйску пачнецца збор подпісаў за адмену смяротнага пакарання. Каардынаваць працэс будзе малады сябра БХД Максім Рыжкевіч. МБХД вырашылі пачаць збор подпісаў за мараторый на смяротнае пакаранне каб данесці да ўладаў, што насмрэч шмат беларусаў выступаюць за пазітыўныя змены ў заканадаўстве.
28.12.2011 Год таму была створана Міжнародная назіральная місія
27 сьнежня споўніўся год з моманту стварэння Міжнароднай назіральнай Місіі Камітэту міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі.










