Актывіст Ян Мельнікаў арыштаваны на 15 сутак

06.01.2012 Актывіст Ян Мельнікаў арыштаваны на 15 сутак

5 студзеня актывіст Ян Мельнікаў быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі, пра што ён пасьпеў паведаміць свайму бацьку праз СМС. Суд Ленінскага раёну Менска пакараў маладзёна арыштам у 15 сутак нібыта за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП РБ) і парушэньне правілаў утрыманьня населеных пунктаў (арт. 21.14 КаАП РБ).

Судовы разгляд скрагі інваліда Марозава перанесены на 12 студзеня

06.01.2012 Судовы разгляд скрагі інваліда Марозава перанесены на 12 студзеня

На 12 студзеня перанесены разгляд скаргі Уладзіміра Марозава на адмову ва ўзбуджэньні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў міліцыі, якія без аніякіх падстаў ледзьве не задушылі хворага на цукровы дыябет інваліда.

Яшчэ два масавых мерапрыемствы запланаваны ў Салігорску

06.01.2012 Яшчэ два масавых мерапрыемствы запланаваны ў Салігорску

Пікет з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да факту існавання палітычных зняволенных у Беларусі мяркуецца правесці ў суботу 14 студзеня. На 15 студзеня ў тым самым месцы запланавана правядзенне мітынгу па абмеркаванні хады выканання рашэнняў IV Усебеларускага сходу.

Брэст: скаргу сябраў партыі БХД не задаволілі

06.01.2012 Брэст: скаргу сябраў партыі БХД не задаволілі

Брэсцкі абласны суд не пакінуў без зменаў рашэнне суда Маскоўскага раёна Брэста ў адносінах да мясцовых актывістаў ствараемай партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Зміцера Шурхая і Алеся Чаркашына, якія былі абвінавачаныя ў нецэнзурнай лаянцы і пакараныя на пяць сутак адміністратыўнага арышта кожны.

Аляксандр Круты: «Чакаю этап ў Навінкі, на прымусовае лячэнне ад сумлення»

06.01.2012 Аляксандр Круты: «Чакаю этап ў Навінкі, на прымусовае лячэнне ад сумлення»

Жыхар Мінска Аляксандр Круты, да якога суд прызначыў прымяніць прымусовыя меры бяспекі і лячэння, даслаў адказ на ліст гомельскага актывіста Кастуся Жукоўскага. Аляксандр Круты піша, што на дадзены момант, а дакладней – з 29 лістапада, ён знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскай, і там чакае «этапу ў Навінкі на прымусовае «лячэнне» ад сумлення».

Аператар “БелСел” блакуе апазіцыйныя сайты і блогі

06.01.2012 Аператар “БелСел” блакуе апазіцыйныя сайты і блогі

Салігорскія карыстальнікі паслугаў перадачы дадзеных аператара сотавай сувязі ТАА СП “БелСел” (гандлёвая марка DIALLOG™) заяўляюць пра незаконную блакіроўку правайдэрам незалежных сайтаў. Варта адзначыць, што фільтраванне інтэрнэт-сайтаў для фізічных асоб можа ажыццяўляцца выключна па асабістай просьбе самога карыстальніка.

Дубровенскі РАУС робіць рэвалюцыю ў заалогіі

05.01.2012 Дубровенскі РАУС робіць рэвалюцыю ў заалогіі

Падставай для навуковага адкрыцця мясцовых пінкертонаў паслужыла заява аршанскіх краязнаўцаў Ігара Казмерчака, Ганны Чумаевай і Сяргея Каржова, якія ў сярэдзіне лістапада падчас абследавання старажытных курганоў каля вёскі Хлюсціна Дубровенскага раёна выявілі факт незаконных раскопак на тэрыторыі курганоў.

Сяргею Каваленку не даюць спаткання з жонкай

05.01.2012 Сяргею Каваленку не даюць спаткання з жонкай

Пра гэта Алена Каваленка даведалася ад следчага, які вядзе справу яе мужа. 3 студзеня яна занесла заяву на спатканне, рашэнне абяцалі прыняць на працягу трох дзён. Але 5-га студзеня следчы заявіў, што могуць разглядаць і дзесяць дзён, калі спатрэбіцца.

Суд устанавіў прэвентыўны нагляд за Васілём Парфянковым

05.01.2012 Суд устанавіў прэвентыўны нагляд за Васілём Парфянковым

5 студзеня суддзя суда Першамайскага раёна Менска Сяргей Бандарэнка, разгледзеўшы прадстаўленне начальніка Першамайскага РУУС, устанавіў прэвентыўны нагляд за Васілём Парфянковым тэрмінам на 12 месяцаў, паколькі былы палітвязень “на шлях выпраўлення не стаў”.

Грамадзянская кампанія «Справаводства па-беларуску!» просіць выканкамы прадставіць інфармацыю аб мове пісьмовых зваротаў грамадзян

05.01.2012 Грамадзянская кампанія «Справаводства па-беларуску!» просіць выканкамы прадставіць інфармацыю аб мове пісьмовых зваротаў грамадзян

Грамадзянская кампанія «Справаводства па-беларуску!» звярнулася да кіраўнікоў раённых, гарадскіх і абласных выканаўчых камітэтаў з прапановай прадставіць статыстыку адносна мовы пісьмовых зваротаў грамадзян у 2011 годзе.

Горкам “Дажынкі-2012” будуць каштаваць каля тысячы дрэваў

05.01.2012 Горкам “Дажынкі-2012” будуць каштаваць каля тысячы дрэваў

Учора ў Горацкім райвыканкаме прадстаўнікі мясцовай улады ініцыявалі правядзення грамадскай дыскусіі з нагоды добраўпарадквання горада да свята “Дажынкі”, якое мусіць адбыцца ў гэтым годзе ў Горках. Галоўны архітэктар адзначыў, што лёс 931 дрэва ўжо прадвырашаны – іх спілуюць у любым выпадку, бо каштарыс на гэта ўжо зацверджаны.

05.01.2012 Берасьце: суд не задаволіў скаргу прафсаюзных актывістаў

Берасьцейскі абласны суд адхіліў скаргу актывістаў Свабоднага прафсаюзу Беларускага на гарвыканкам, які забараніў пікет «За годную працу». Паводле суду, гарвыканкам прыняў законнае рашэньне, бо актывісты не аплацілі дамовы на абслугоўваньне пікету міліцыяй, мэдыкамі і камунальнікамі.

05.01.2012 За парушэньне інтэрнэт-фільтрацыі будуць штрафаваць

У Беларусі з 6 студзеня ўступаюць у сілу зьмяненьні і дапаўненьні ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях, якія прадугледжваюць адміністрацыйную адказнасьць за парушэньне патрабаваньняў па выкарыстаньню нацыянальнага сэгмэнта інтэрнэту.

Прэзідэнт FIDH Суэр Белхасен: «Няхай у Новым годзе справядлівасць пераможа»

05.01.2012 Прэзідэнт FIDH Суэр Белхасен: «Няхай у Новым годзе справядлівасць пераможа»

"Страта бацькі - гэта страшны парог у жыцці кожнага. Словы - нішто ў такі момант. Але ўсё ж мне хацелася б, каб ты ведаў - ні ў тваім горы, ні ў тваёй штучна створанай адзіноце, на самой справе, ты не адзінокі! Мы ўсе з табой у гэты цяжкі час. Няхай у Новым годзе справядлівасць пераможа і ўсе палітычныя вязні Беларусі здабудуць доўгачаканую свабоду".

Амерыканскія юрысты прадставілі экспертнае заключэнне па справе Алеся Бяляцкага (копія дакумента)

05.01.2012 Амерыканскія юрысты прадставілі экспертнае заключэнне па справе Алеся Бяляцкага (копія дакумента)

Заключэнне Амерыканскай Асацыяцыі Юрыстаў (American Bar Association, ABA) прадстаўлена ў якасці аб’ектыўнай, юрыдычна абгрунтаванай і праўдзівай экспертнай заявы - на падставе матэрыялаў справы і ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага права. Копію дакумента ABA намерана перадаць у Менскі гарадскі суд, дзе будзе разглядацца касацыйная скарга на прысуд Алесю Бяляцкаму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства