11.01.2012 У Магілёве брыгада муляроў праявіла працоўную салідарнасць
Пасля таго, як стала вядома, што кіраўніцтва будаўнічай арганізацыі “Прамжылбуд” не працягвае працоўны кантракт з муляром Аляксеем Паўлоўскім, уся брыгада ў колькасці 15 чалавек, дзе працаваў Аляксей, падала заявы на скасаванне кантрактаў. Акрамя гэта, брыгада Спірыдонава ў поўным складзе напісала заявы аб выхадзе з прадзяржаўнага прафсаюза.
11.01.2012 Гомельскія міліцыянеры адмовіліся пацвярджаць словы калегі, што Уладзімір Няпомняшчых брудна лаяўся
Апазіцыянер, як былы супрацоўнік міліцыі, усцешаны, што яшчэ засталіся ў органах прыстойныя людзі. «Так, ёсць такія, што ілгуць у вочы. Але ёсць і прыстойныя людзі, такія, якія не сталі ілжэсведчыць, і казаць, што я брудна лаяўся. Хаця я думаю, што іх прасілі аб гэтым. Але трэба ўмець казаць «не».
11.01.2012 Збіваўшага сваіх супрацоўніц дырэктара “Бабушкінай крынкі” Ігара Кананчука вылучылі на прэмію “Чалавек года”
Некалькі год назад Ігар Кананчук, будучы ўжо на пасадзе дырэктара малочнага камбіната, абвінаваціў брыгаду сваіх супрацоўніц у тым, што яны скралі малочную прадукцыю. Калі ж жанчыны пачалі даказваць сваю невінаватасць, ён збіў двух, пасля чаго звольніў іх з працы.
11.01.2012 Палітвязень Аліневіч: Начальнік СІЗА КДБ прапаноўваў працаваць на іх хакерам
У лісце з турмы да сястры палітвязень Ігар Аліневіч апісаў здзекі за кратамі.
11.01.2012 Мікалай Уласевіч павінен кампэнсаваць мільён за нанясеньне маральнай шкоды
Такое рашэньне вынес 10 студзеня Ашмянскі суд паводле заявы прадпрымальніка Андрэя Дзядка да астравецкага актывіста Мікалая Ўласевіча за распаўсюд супраць яго нібыта непраўдзівых зьвестак.
10.01.2012 З карупцыяй на Віцебшчыне змагаюцца, а яна расце
Паводле звестак афіцыйнага сайту, летась цягам 10 месяцаў на Віцебшчыне зарэгістравана 311 карупцыйных злачынстваў, што на 5,4% больш, чым у 2010 годзе. Да крымінальнай адказнасці прыцягнулі 175 чалавек, а гэта ўжо на 10,1% больш у параўнанні з мінулым годам.
10.01.2012 Камітэт абароны журналістаў заклікае неадкладна вызваліць Аляксандра Баразенку
Міжнародная праваабарончая арганізацыя "Камітэт абароны журналістаў" (ЗША) заклікала беларускія ўлады вызваліць Аляксандра Баразенку, асуджанага на 11 сутак арышту.
10.01.2012 Барысаў: З дэмактывістам міліцыянт правёў прафілактычную размову на даму
Сёння ў хаце дэмакратычнага актывіста, сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі, зборшчыка подпісаў за правядзенне Народнага сходу Мікалая Ільюшонка з'явіўся няпрошаны госць - лейтэнант Барысаўскага РУУС Зянькоў.
10.01.2012 У Камітэт ААН па правах чалавека накіравана першая скарга з Беларусі на прымусовую дактыласкапію
Чарговая скарга з Беларусі накіравана 10 студзеня ў Камітэт ААН па правах чалавека. Але ўпершыню беларус скардзіцца на прымусовую дактыласкапію. Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў палічыў, што, прымушаючы яго да здачы адбіткаў пальцаў, дзяржава парушае Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах.
10.01.2012 Пракуратура не выявіла фактаў жорсткага абыходжання з Аўтуховічам
Пракуратура Брэсцкай вобласці адмовіла ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па фактах жорсткага абыходжання з Мікалаем Аўтуховічам, паколькі падчас праверкі выявіць факты сістэматычнай знявагі яго асабістай годнасці ці схілення яго да самагубства з боку адміністрацыі калоніі “не прадставілася магчымым”.
10.01.2012 Жыхары Бярозы змаглі пазнаёміцца з “Апошнім словам праваабаронцы Алеся Бяляцкага на судзе”
Стваральнікі “Бярозавага веніка” такім чынам вырашылі зрабіць больш публічнай інфармацыю пра дзейнасць Праваабарончага цэнтру “Вясна” і рэпрэсіўныя дзеянні ўлады, якая супрацьдзейнічае намаганням па абароне грамадзян, правы якіх парушаюцца.
10.01.2012 У спыненні крымінальнай справы Сяргея Каваленкі адмоўлена
Жонка віцебскага актывіста распавяла, што адвакат яе мужа атрымаў адмову з Першамайскай раённай пракуратуры, куды звяртаўся з заявай пры спыненне крымінальнага пераследу Сяргея Каваленкі.
10.01.2012 Кіраўнік віцебскай “Моладзі БНФ”: "Следчыя марнуюць мой час"
Цягам тыдня кіраўніка віцебскай суполкі “Моладзі БНФ” Аляксандра Кузняцова выклікалі на допыт ва ўправу па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю – спачатку па тэлефоне без позвы, потым з позвай, але без належных запісаў. Урэшце допыт, прызначаны на 9 студзеня, быў перанесены на 10, але так і не адбыўся.
10.01.2012 У Мёрскім раёне ўдзельнікаў устаноўчага зьезду БХД прымушаюць адмаўляцца ад подпісаў
Пра тое, што прыхільнікаў стварэння партыі "Беларуская Хрысціянская дэмакратыя" прымушаюць адклікаць свае подпісы, паведаміў жыхар Мёраў, мясцовы каардынатар аргкамітэту БХД Багуслаў Мацук. Паводле ягоных словаў, ціск быў аказаны на 5 чалавек.
10.01.2012 Баранавіцкія чыноўнікі вінавацяць прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса ў самаўпраўстве
Мікалай Чарнавус паведаміў, што з Баранавіцкага гарвыканкама ў пракуратуру быў накіраваны ліст, у якім сказана, што актывіст парушае заканадаўства пры стварэнні грамадскага аб’яднання ўкраінскай дыяспары “Кабзар”. Таксама Мікалая Чарнавуса вінавацяць у абразе мясцовай улады.










