12.01.2012 Суд не задаволіў скаргу гомельскіх праваабаронцаў на адмову ў правядзенні пікету
12 студзеня суддзя Цэнтральнага раёна Гомеля Сяргей Шыцікаў пакінуў без задавальнення скаргу гомельскіх праваабаронцаў Леаніда Судаленкі і Анатоля Паплаўнага на рашэнне гарвыканкама аб забароне пікету. Масавае мерапрыемства грамадзяне планавалі правесці на плошчы Паўстання Гомеля 10 снежня, да Міжнароднага дня правоў чалавека.
12.01.2012 У Гомелі затрыманы Васіль Палякоў і Уладзімір Няпомняшчых
Каля Цэнтральнага рынку Гомеля прыблізна ў 15.50 былі затрыманы старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў і актывіст партыі Уладзімір Няпомняшчых. Апазіцыянеры распаўсюджвалі партыйны бюлетэнь «Голас розуму». Раптам да іх падышлі супрацоўнікі спецназу, і нічога не тлумачачы, прапанавалі праехаць у Цэнтральны РАУС.
12.01.2012 Ідэолагі Магілёўшчыны рэкамендуюць раёнкам перайсці на штотыднёвы выпуск
Начальнік упраўлення ідэалагічнай работы Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч прапанаваў раённым газетам Магілёўскай вобласці перайсці на штотыднёвы выпуск. Аб якой аб’ектыўнасці і непрадузятасці рэгіянальнай прэсы на Магілёўшчыне можна казаць, калі ёй без усялякага сораму “кіруюць” ідэолагі…
12.01.2012 Мінюст прыпыняе рэгістрацыю Партыі БХД
На адрас Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі 11 студзеня прыйшоў ліст з Міністэрства юстыцыі, у якім Мінюст паведаміў пра прыпыненне на месяц працэсу рэгістрацыі Партыі БХД.
12.01.2012 У Магілёве не пусцілі на суд прадстаўніка незалежнага прафсаюза РЭП
Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што ў Магілёве склалася дрэннай практыка, калі прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў пачалі не дапускаць да адстойвання інтарэсаў сябраў прафсаюзаў у грамадзянскіх працэсах.
12.01.2012 Суд не задаволіў скаргу Уладзіміра Марозава на рашэнне пракуратуры
Cуд Першамайскага раёну Менска адмовіў у задавальненні скаргі Уладзіміра Марозава на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў міліцыі, якія без аніякіх падстаў ледзьве не задушылі хворага на цукровы дыябет інваліда.
12.01.2012 Рэжым утрымання Міколы Статкевіча ўзмоцнены
Экс-кандыдат у прэзідэнты, паводле рашэння суда Шклоўскага раёна, які адбыўся сёння, асуджаны на тры гады турмы закрытага тыпу. Цяпер палітык будзе адбываць пакаранне ў камеры. На судовае пасяджэнне не была дапушчана жонка Міколы Статкевіча Марына Адамовіч. Гэта было звязана з тым, што судовае пасяджэнне было закрытым. Судзіў палітыка суддзя Волкаў.
12.01.2012 З афіцыйнага сайту Магілёўскага гарвыканкаму знік публічны форум
Трэба адзначыць, што ўдзельнікі форуму часам мелі крытычныя выказванні адносна існуючых у горадзе праблемаў. Наведнікі крытыкавалі дзеянні мясцовай улады, камунальных службаў, будаўнічыя арганізацыі, працу медычных і іншых установаў гораду.
12.01.2012 У Брэсце з’явіліся праявы існавання “чорных спісаў” беларускіх музыкаў
Шэраг актывістаў грамадскіх арганізацый Брэста пачалі заўважаць, што ў адчыненнай пасля рэканструкцыі харчэўні “Сваякі”, якая вызначае сябе як кафэ з нацыянальным каларытам, апошнім часам немагчыма пачуць песні некаторых вядомых беларускіх выканаўцаў.
12.01.2012 Салігорскія чыноўнікі не хочуць дыялогу па сацыяльна важных пытаннях
Уладзімір Шыла: "Намесніца старшыні Салігорскага выканкаму па эканоміцы Ірына Зубарэвіч ў адказ на маё пытанне “Куды падзелася сацыяльна значная малочная прадукцыя?” прапанавала мне з’ехаць на пастаяннае месца жыхарства ў тую краіну, дзе з малаком праблем няма".
12.01.2012 Алег Мяцеліца: “Увага з боку беларускіх спецслужбаў сапраўды ёсць”
Кіраўнік Беларускага палітычнага прадстаўніцтва ў Літве Алег Мяцеліца кажа, што супрацоўнікі офіса сапраўды адчуваюць увагу з боку беларускіх спецслужбаў. Таксама ён лічыць, што супрацоўнікі беларускіх спеслужбаў маглі мець дачыненне да крадзяжу грошай і дакументаў з яго ўласнага аўтамабіля.
12.01.2012 Магілёўскі цэнтр занятасці пакінуў Аляксея Паўлоўскага без грашовай дапамогі
Пасля адлічэння з аспірантуры Інстытута фізіалогіі Нацыянальнай акадэміі навук Аляксей Паўлоскі застаўся без працы і звярнуўся ў Магілёўскі гарадскі цэнтр занятасці. Хлопец хацеў зарэгістравацца ў якасці беспрацоўнага з атрыманнем штомесячнай грашовай дапамогі для беспрацоўных, аднак сутыкнуўся з цэлым шэрагам перашкодаў.
12.01.2012 У Слоніме 33 “ухілісты” ад войску
Большасць з іх знаходзяцца ў Расіі. Падчас вялікіх калядных канікулаў некаторыя слонімскія хлопцы прыехалі дамоў да бацькоў. Работнікі Слонімскага ваенкамата і міліцыя пачалі гэтых юнакоў лавіць па хатах. Траім хлопцам удалося пад распіску ўручыць павесткі на вайсковую службу, астатнія служыць не жадаюць.
12.01.2012 Суд над актывістам “Студрады” Алесем Кратом перанесьлі ў чарговы раз
У Кастрычніцкім судзе Менска 12 студзеня правалілася другая спроба абвінаваціць у дробным хуліганстве актывіста “Студэнцкай рады” Алеся Крата. Першы суд быў адкладзены 2 студзеня па прычыне адсутнасьці сведкаў з боку міліцыі.
12.01.2012 Судовы канвеер працуе нястомна
Сёньня, 12 студзеня, у Віцебску будуць разглядаць адміністрацыйную справу Сяргея Каваленкі. Яго вінавацяць у лаянцы. Зараз ён знаходзіцца ў Віцебскім СІЗА і тры тыдні трымае галадоўку. Справу разгледзіць Першамайскі суд Віцебска. Пачатак у 10-30.










