13.01.2012 Суд апраўдаў дзяўчыну, якая адсядзела 5 сутак за "маўклівую акцыю"
Праз паўгода суддзя знайшла памылкі ў сведчаннях міліцыянераў. Цяпер Юля Гарачанкова думае, ці прыцягваць іх да адказнасці.
13.01.2012 Акцыя салідарнасці са Статкевічам і Саннікавым у Віцебску (фота)
У горадзе з'явіліся ўлёткі з партрэтамі палітвязняў і патрабаваннем іх неадкладнага вызвалення. Правядзенне акцыі салідарнасці было прымеркавана да 12 студзеня – даты судовага працэсу над Мікалаем Статкевічам, калі палітвязню прысудзілі тры гады турэмнага зняволення замест утрымання ў калоніі.
13.01.2012 Разгляд справы Ўладзіслава Лобава адкладзены да 26 студзеня
Камісія па справах непаўналетніх адміністрацыі Маскоўскага раёну Менску пачала 12 студзеня разгляд справы Ўладзіслава Лобава, якога міліцыянты вінавацяць у тым, што ён разам зь яшчэ двума сябрамі вывальваў вядро варанай локшыны на ганак будынка Белтэлерадыёкампаніі.
13.01.2012 У баранавіцкай газеты “Intex-press” узніклі цяжкасці
Цяпер для ўдзелу ў пасяджэннях Баранавіцкага гарвыканкама акрэдытаваны толькі адзін чалавек – галоўны рэдактар выдання Уладзімір Янукевіч. У мінулыя гады такога абмежавання не існавала. Таксама рэдакцыю праінфармавалі, што міліцыя больш не будзе даваць інфармацыю недзяржаўнаму выданню.
13.01.2012 У забароне пікетаў суды не бачаць нічога супрацьпраўнага
Паводле словаў брэсцкага праваабаронцы Рамана Кісляка, у скарзе звярталася ўвага на тое, што суд Ленінскага суда ў свой час парушыў працэсуальныя нормы, калі разглядаў справу фактычна ў закрытым рэжыме, такім чынам пазбавіўшы ініцыятараў правядзення пікетаў права на справядлівы судовы разгляд.
13.01.2012 Мікалай Чарнавус просіць пракурора прызнаць незаконнымі перавыбары Рады цэнтральнага кірмашу горада
"Я накіраваў заяву пракурору Баранавіцкага раёна, у якой паведаміў, што перавыбары Рады кірмашу адбыліся з парушэннем пастановы Рады Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.04.2005 г. і таму з’яўляюцца несапраўднымі".
13.01.2012 Акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Бабруйску
Акцыя салідарнасці з палітвязнямі адбылася 12 студзеня ў Бабруйску. На вуліцах горада ў розных месцах было вывешана каля сотні інфармацыйных улётак, у якіх змяшчаўся заклік “Усім палітвязням свабоду!”. Правядзенне акцыі салідарнасці было прымеркавана да судовага працэсу над Мікалаем Статкевічам.
13.01.2012 За салідарнасць з Сяргеем Каваленкам будуць судзіць сябра "Адзінай Расіі"
Пётр Іваноў, грамадзянін Расійскай Федэрацыі, быў затрыманы за распаўсюд улётак з заклікам падтрымаць зняволенага віцебскага апазіцыянера ў судзе. Супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС спачатку склалі на яго пратакол за заклік да несанкцыянаванай акцыі, але потым перапісалі абвінавачанне на больш звыклае – "лаяўся матам".
13.01.2012 Брэст: абласны суд не задаволіў скаргу Віктара Чайкоўскага
Жыхар абласнога цэнтра, які падчас апошніх выбараў быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, спрабаваў абскардзіць вырак суду Ленінскага раёна Брэста, які прыняў рашэнне спыніць справу аб адміністратыўным правапарушэнні ў адносінах да актывіста ў сувязі з заканчэннем тэрмінаў для накладання спагнання.
13.01.2012 «Голос разума» палохае спэцназ
У Гомелі 12 студзеня блізу Цэнтральнага рынку затрыманы старшыня абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў і сябра гэтай партыі Ўладзімер Няпомняшчых.
12.01.2012 Глыбокае: "Калі выпусцяць палітзняволеных?” (фота)
Улёткі з пытаннямі, якія кампанія "Гавары праўду" збірала падчас грамадскага абмеркавання, можна ўбачыць у самых людных месцах райцэнтру. Каля крамы, да прыкладу, вывешаны аркушык з пытаннем №35 "Калі спыніцца рост коштаў?", а каля фанернай фігуры міліцыянта "дзядзі Сцёпы" – пытанне № 28 "Калі выпусцяць палітзняволеных?"
12.01.2012 Суддзя намерана высветліць, ці законнымі былі забароны пікетаў у падтрымку Бяляцкага ў Слоніме
Сёння ў памяшканні суда Слонімскага раёна павінна было адбыцца судовае паседжанне па скарзе лідэра мясцовай суполкі Партыі БНФ Івана Шэгі на дзеянні Слонімскага райвыканкаму. Суддзя Наталля Радзіонік суд прызначыла на 19 студзеня, матывуючы гэта тым, што яна павінна дасканала вывучыць справу.
12.01.2012 У Магілёве суд прызнаў законнай дыскрымінацыю па ўзросту пры ўладкаванні на працу
Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што гэта першы суд на ягонай памяці, калі закраналася пытанне ўзроставай дыскрыміцыі ў краіне. Па выніках суда выявіўся цэлы шэраг нестыковак у Працоўным кодэксе і Законе “Аб занятасці”.
12.01.2012 Сяргей Каваленка аштрафаваны на 140 тысяч рублёў (відэа)
У Першамайскім райсудзе Віцебску завяршыўся разгляд адміністрацыйнай справы апазіцыйнага актывіста, якога прызналі вінаватым у хуліганстве. Суддзя Вольга Іванова аштрафавала Сяргея Каваленку за нібыта нецэнзурную лаянку на адрас супрацоўнікаў інспекцыі па выкананні пакаранняў.
12.01.2012 Барысаў: Рэдактар выканкамаўскай газета раіць недзяржаўным журналістам пакінуць Беларусь
Рэдактар газеты Барысаўскага райвыканкаму “Адзiнства” Вера Пратасевіч праз сваё выданне вызначыла, хто з журналістаў прыстойны, а хто не, і параіла «непрыстойным» «змяніць месца жыхарства і краіну».










