25.01.2012 Не выключана, што супрацоўніца банка ў Бялынічах крала грошы ў некалькіх дзяцей-сірот
Пракуратура Бялыніцкага раёна працягвае праверку разліковых рахункаў усіх выхаванцаў Бялыніцкай дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей–сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.
25.01.2012 Следства па крымінальнай справе Сяргея Каваленкі завяршылася
24 студзеня следчыя дзеянні па справе віцебскага сябра КХП БНФ былі скончаныя. Пра гэта жонцы Алене Каваленка паведаміў адвакат зняволенага ў СІЗА актывіста, які з 19 снежня трымае галадоўку пратэсту супраць несправядлівага, на яго меркаванне, абвінавачання.
25.01.2012 Беларускія актывісты Варшавы – чарговы аб’ект для шальмавання
Мастоўская раённая газета “Зара над Нёманам” адзначылася адыёзным артыкулам “Даже Польшу воротит от белорусской оппозиции”. Спярша артыкул пад прозвішчам Сергей Шевчук быў змешчаны на адным з адыёзных інтэрнэт-сайтаў, што сведчыць пра “заказны” характар матэрыялу.
25.01.2012 Еўракамісар Фюле выказаў занепакоенасць з нагоды палітычнага пераследу "Вясны"
24 студзеня ў Бруселі Еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле сустрэўся з намеснікам старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Валянцінам Стэфановічам. Сустрэча адбылася адразу ж пасля таго, як Менгарсуд адмовіў у задавальненні касацыйнай скаргі старшыні "Вясны" і віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага.
25.01.2012 Новы прэзідэнт Еўрапарламента асудзіў рашэнне суда па справе Бяляцкага
Кіраўнік Еўрапарламента заявіў, што шкадуе пра рашэнне Мінскага гарадскога суда адхіліць апеляцыю ў справе праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Ён назваў 24 студзеня “яшчэ адным дрэнным днём для правасуддзя ў Беларусі”. Шульц падкрэсліў, што Бяляцкі, як і ўсе 14 палітвязняў, павінен быць вызвалены. Марцін Шульц таксама заклікаў Лукашэнку памілаваць Канавалава і Кавалёва і ўвесці ў Беларусі мараторый на смяротнае пакаранне.
25.01.2012 Суд па скарзе брэсцкіх актывістаў Руху “За свабоду” прызначаны на 27 студзеня
У судзе Ленінскага раёна Брэста адбылося папярэдняе судовае паседжанне наконт скаргі мясцовых актывістаў Руху “За свабоду”, датычнай адмовы Брэсцкага гарвыканкама прадстаўляць інфармацыю пра рэканструкцыю гандлёвага цэнтра “Масква”.
25.01.2012 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі абмяркоўваецца ў Еўрапарламенце
23-25 студзеня 2012 г. намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч і кіраўнік аддзела Усходняй і Цэнтральнай Азіі Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека Саша Кулаева прымаюць удзел у шэрагу сустрэч з прадстаўнікамі Еўракамісіі, дэпутатамі і супрацоўнікамі Еўрапейскага парламента, а таксама нацыянальнымі дэлегацыямі Еўрапарламента.
24.01.2012 Дзмітрыю Усу не дазволілі правесці ўстаноўчы сход
Мінгарвыканкам адмовіў ініцыятыўнай групе па змене выбарчага заканадаўства, якую ўзначальвае кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года Дзмітрый Ус, у правядзенні ўстаноўчага схода.
24.01.2012 25 студзеня адбудзецца прэс-канферэнцыя Ірыны Халіп
24 студзеня з палітвязнем, былым кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Саннікавым у віцебскай калоніі сустрэліся жонка і маці. Паводле парадкаў калоніі, спатканне магчымае адразу з двума роднымі. Прэс-канферэнцыя з падрабязнасцямі сустрэчы адбудзецца 25 студзеня ў 12-00 у офісе прафсаюза РЭП па адрасу вул. Кульман, 4
24.01.2012 “Вясна” ні на хвіліну не спыніць сваю працу!
Нягледзячы на сённяшняе вызначэнне Менскага гарадскога суда, Праваабарончы цэнтр “Вясна” працягне сваю працу ў поўным аб’ёме і пакуль яшчэ ў тым жа памяшканні, у якім знаходзіўся дагэтуль.
24.01.2012 Студэнты Гродзенскага медкаледжа засталіся без жылля
Болей за сотню будучых медсёстраў і фельчараў не атрымаюць у інтэрнаце ложка-месца. Прычына — інтэрнэт пачалі рамантаваць сярод зімы.
24.01.2012 Прысуд Бяляцкаму пакінулі бязь зьмены
24 студзеня Менгарсуд разгледзіў касацыйную скаргу праваабаронцы Алеся Бяляцкага, асуджанага на 4,5 года турмы. Прысуд пакінулі бязь зьмены, а касацыйную скаргу – без задавальненьня.
24.01.2012 У Гарадзенскай вобласці працягваецца знішчэнне дрэваў
У выніку населеныя пункты істотна губляюць сваё аблічча. Можна прыгадаць такія мястэчкі як Любча (Наваградскі раён), Каменка (Шчучынскі раён), Дзярэчын (Зельвенскі раён), Лунна (Мастоўскі раён) і шматлікія іншыя.
24.01.2012 Сям’ю Бяляцкага выкінуць на вуліцу
Чаму ўлады не пайшлі на тое, каб выпусьціць Алеся Бяляцкага з-за кратаў? Якія наступствы будзе мець тое, што вырак яму пакінулі бязь зьменаў?
24.01.2012 Следчы камітэт праводзіць дадатковую праверку па факту фальсіфікацыі адміністрацыйнай справы
У адказе таксама гаворыцца, што адменена пастанова следчага следчага аддзелу пракуратуры Магілёўскай вобласці (па Быхаўскаму раёну) аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факту фальсіфікацыі справы аб адміністрацыйным правапарушэнні.










