07.02.2023 Сёння пачынаюць судзіць былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну. Суд зрабілі закрытым
У Мінскім абласным судзе 7 лютага пачынаюць судзіць Наталлю Дуліну паводле ч. 1 арт. 342 і ч. 1 арт. 361-4 КК.
06.02.2023 Дайджэст вызваленых: 17 палітвязняў у студзені цалкам адбылі тэрміны, два з іх — больш за 2 гады
За што палітзняволеныя адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце.
06.02.2023 Заява праваабаронцаў аб прызнанні 20 палітычных зняволеных
Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі.
06.02.2023 Пачаўся суд над палітзняволенымі Валерыяй Касцюговай і Таццянай Кузінай
Сёння іх справу пачынае разглядаць суддзя Мінгарсуда Дзіна Кучук.
06.02.2023 "Усе разам пойдзеце пад суд": гісторыя пераследу цэлай сям'і
Сёстры распавялі "Вясне", як гэта — дазнацца, што маці далі "суткі", пакуль ты сядзіш у зняволенні, сустрэць вайну на Акрэсціна і некалькі разоў прачынацца ўначы ад холаду.
06.02.2023 Мужчыну з Маларыты асудзілі на тры месяцы арышту за ролік у TikTok пра участковага, які праглядзелі 10 чалавек
Суд Маларыцкага раёну 24 студзеня асудзіў Юрыя Шыльца паводле арт. 369 КК на тры месяцы арышту і прызначыў 250 рублёў кампенсацыі пацярпеламу.
06.02.2023 На пяць гадоў калоніі асудзілі Глеба Гладкоўскага па "справе Зельцэра"
Мінскі гарадскі суд пасля доўгага перапынку 1 лютага вынес прысуд па крымінальнай справе палітзняволенага прадпрымальніка Глеба Гладкоўскага.
04.02.2023 "Стварылі ўнікальную справу. І што гэта, як не палітычны падтэкст?" Па справе "Вясны" дапыталі праваабаронцаў
На судзе даследвалі ўсе 284 тамы крымінальнай справы і дапыталі праваабаронцаў. 9 лютага адбудуцца спрэчкі бакоў — ім запросяць тэрміны.
04.02.2023 "Хапуны", прысуд у 2 гады калоніі, заклікі міліцыянтаў "здацца" ў мясцовым чаце: што вядома пра "фаніпальскую справу" за падзеі 2020 года
Мясцовыя жыхары распавялі "Вясне", што вядома пра "фаніпальскую справу" і пра храналогію пераследу ў гэтым гарадку.
03.02.2023 За ўдзел у пратэстах мужчыну прызначылі два гады калоніі
Партызанскі суд Мінска 22 лістапада 2022 года асудзіў Міхаіла Кудлача паводле ч. 1 арт. 342 КК на два гады калоніі агульнага рэжыму.
03.02.2023 Затрыманні і іншыя факты пераследу па палітычных матывах 3 лютага
Праваабарончы цэнтр "Вясна" 3 лютага 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
03.02.2023 Мужчыну асудзілі на два гады "хатняй хіміі" па "народным" артыкуле
Суд Дзяржынскага раёну 20 студзеня асудзіў Дзмітрыя Бубена паводле ч. 1 арт. 342 КК на два гады "хатняй хіміі".
03.02.2023 Жыхар Баранавічаў мусіць выплаціць 3000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды за два каментары
Вырак агучыла суддзя Таццяна Жарко.
03.02.2023 Сімвалічныя "хросныя" падтрымліваюць яшчэ 8 беларускіх палітвязняў
Яшчэ восем еўрапейскіх парламентарыяў прымаюць удзел у кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай “Libereco — Партнёрства за правы чалавека”. Сімвалічныя “хросныя”ёсць у палітзняволеных Ціхана Осіпава, Андрэя Герасімовіча, Алены Маліноўскай, Аляксандра Рэзніка, Уладзіміра Няпомняшчых, Яніны Малаш, Ігара Мінца, Ларысы Кузьменкі і Яўгена Бароўскага.
03.02.2023 "Неслі плакат і палотнішча бел-чырвона-белага колеру, блакавалі шлях транспарту": яшчэ адзін прысуд па "народным" артыкуле
Бізнес-аналітык Іван Зыскуноў, спецыяліст па маркетынгу Аліна Аўдзіенка і часова беспрацоўны Андрэй Кацібнікаў прынялі ўдзел у нядзельнай акцыі пратэсту у Мінску ў 2020 годзе.