10.02.2023 У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 28 чалавек: хроніка пераследу за 10 лютага
Праваабарончы цэнтр "Вясна" 10 лютага збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
10.02.2023 Двух "рэйкавых партызанаў" асудзілі да 22 гадоў калоніі, яшчэ аднаго — вызвалілі па амністыі
У Магілёўскім абласным судзе 10 лютага вынеслі прысуд тром "рэйкавым партызанам" Дзмітрыю Клімаву, Уладзіміру Аўрамцаву і Яўгену Мінкевічу з Бабруйску.
10.02.2023 Праваабаронцы "Вясны" праінфармавалі спецдакладчыкаў ААН пра парушэнні правоў і свабодаў вясноўцаў падчас суду
Праваабаронцы “Вясны” звярнуліся да спецдакладчыкаў ААН па пытаннях аб праваабаронцах, свабодзе мірных сходаў і аб’яднанняў, а таксама стане ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
10.02.2023 У закрытым чаце выказаўся аб магчымым пачатку вайны на тэрыторыі Беларусі – прысудзілі да калоніі
Паводле матэрыялаў абвінавачання, Міхаіл, пасля пачатку ваеннага ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну, у сакавіку 2022 года пакінуў паведамленне ў “публічным чаце ў мэсэнджары Тэлеграм"
09.02.2023 Суткі за "пікетаванне" ў чат-рулетцы і грамадскія працы за "экстрэмісцкі" рэпост: вынікі адміністрацыйнага пераследу ў студзені
"Вясна назірае" склала традыцыйны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў студзені.
09.02.2023 Ціск на сваякоў актывістаў, затрыманні па даносах з чат-рулеткі: хроніка пераследу 9 лютага
Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9 лютага 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
09.02.2023 Юнак у Гомелі асуджаны за распальванне сацыяльнай варожасці і паклёп на Лукашэнку
Мікіту Карпенку затрымалі 6 кастрычніка 2022 года. У відэа з пабліка, які мае дачыненне да сілавікоў, Мікіта Карпенка распавядаў, што быў падпісаны на суполкі «У Кантакце», якія былі прызнаныя «экстрэмісцкімі».
09.02.2023 Спартоўца з Фаніпаля асудзілі на два з паловай гады "хатняй хіміі" за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе
Суд Дзяржынскага раёну 9 лютага асудзіў Юрыя Джэнжэру паводле ч. 1 арт. 342 КК на два з паловай гады "хатняй хіміі".
09.02.2023 Былую студэнтку лінгвістычнага ўніверсітэту асудзілі па “справе Зельцэра” на два гады калоніі і выпусцілі ў зале суда
Мінскі абласны суд 8 лютага асудзіў Кацярыну Хулхачыеву паводле ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 368, арт. 369 КК на два гады калоніі агульнага рэжыму.
09.02.2023 Мужчыну накіравалі на прымусовае лячэнне за каментары пра Лукашэнку
Суддзя Наталля Буднік прызнала яго вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу.
09.02.2023 У Дрыбіне двум хлопцам прысудзілі па тры месяцы арышту за сарваны чырвона-зялёны сцяг
Суд Дрыбінскага раёну 1 лютага асудзіў Уладзіслава Мазурава і Іллю Кавалёва паводле арт. 370 КК на тры месяцы арышту кожнага.
09.02.2023 Ад 9 да 12 гадоў калоніі: праваабаронцам "Вясны" запрасілі тэрміны
У судзе Ленінскага раёна Мінска 9 лютага адбываюцца судовыя спрэчкі па крымінальнай справы супраць старшыні "Вясны" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча і праваабаронцы Дзмітрыя Салаўёва (завочна).
09.02.2023 Палітвязні абскардзяць рашэнне КДБ аб прызнанні "Рабочага руху" "экстрэмісцкім фармаваннем"
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 9 лютага разгледзяць скаргу на рашэнне Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь аб прызнанні групы грамадзян экстрэмісцкім фарміраваннем, забароне яго дзейнасці.
09.02.2023 За 17 каментароў абразлівага характару – два гады калоніі і 200 базавых штрафу
Суд Цэнтральнага раёна Мінска 27 студзеня вынес прысуд 36-гадоваму Алегу Юшкевічу, якому інкрымінаваныя публічныя абразы Аляксандра Лукашэнкі, суддзі і прадстаўнікоў улады.
08.02.2023 Мазырскія партызаны — Сельвіч і Пляшкун: 14 і 16 гадоў калоніі
Палітвязні Сяргей Пляшкун і Юрый Сельвіч пазнаёміліся адзін з адным у 2020 годзе падчас паслявыбарчых пратэстаў. Пра іх затрыманне стала вядома 10 сакавіка 2022 года.