У Бярозе адзначылі Дзень народзінаў Андрэя Саннікава (фота)

09.03.2012 У Бярозе адзначылі Дзень народзінаў Андрэя Саннікава (фота)

У Дзень нараджэння палітвязня, кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, у Бярозе з’явіліся плакаты з ягонай выявай на цэнтральнай вуліцы. Мясцовыя актывісты адзначаюць, што гэта маленькі унёсак у вялікую падзяку мужнаму чалавеку, падтрымка ягонай сям’і.

Міліцыя перашкодзіла гомельскім актывістам павіншаваць мінакоў з 8 сакавіка (відэа)

09.03.2012 Міліцыя перашкодзіла гомельскім актывістам павіншаваць мінакоў з 8 сакавіка (відэа)

8 сакавіка ля цэнтральнага ўнівермагу Гомеля актывісты руху «Наша альтэрнатыва» праводзілі акцыю ў рамках кампаніі «Хопіць піць - трэба жыць!». Кастусь Жукоўскі, Зміцер Карашкоў, Васіль Такарэнка і Андрусь Цянюта віншавалі мінакоў з Міжнародным жаночым днём і раздавалі святочныя паштоўкі антыалкагольнай тэматыкі.

09.03.2012 Права на атрыманне інфармацыі зноў абскарджваецца ў судзе

Брэсцкі актывіст Сяргей Вакуленка спрабуе праз суд дамагчыся выканання заканадаўства пра звароты грамадзян ад мясцовых уладаў. Ён звярнуўся у суд Ленінскага раёну Брэста, аднак там не знайшлі ніякіх парушэнняў у дзеяннях гарадскіх уладаў. Зараз мясцовы актывіст звярнуўся ў Брэсцкі абласны суд.

Гарадзенскія апазіцыянеры плануюць Дзень Волі адзначыць мітынгам

09.03.2012 Гарадзенскія апазіцыянеры плануюць Дзень Волі адзначыць мітынгам

Прадстаўнікі трох гарадзенскіх дэмакратычных партый вырашылі падаць супольную заяўку ў Гарадзенскі гарвыканкам на правядзення мітынгу, прысвечанаму чарговым угодкам абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Паўторны суд над Аляксандрам Крутым адбудзецца 19 сакавіка

09.03.2012 Паўторны суд над Аляксандрам Крутым адбудзецца 19 сакавіка

Паўторны разгляд па справе жыхара Менска Аляксандра Крутога, якога прысудзілі да прымусовага лячэньня, прызнаўшы недзеяздольным, адбудзецца 19 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна Менска. Суддзёй прызначаны Яўген Хаткевіч.

Актывістку затрымалі 8 сакавіка

09.03.2012 Актывістку затрымалі 8 сакавіка

Актывістка “Еўрапейскай Беларусі” Алена Лазарчук была затрыманая ранкам 8 сакавіка супрацоўнікамі міліцыі у Менску. Дзяўчына расклейвала партэрэты палітвязня Андрэя Саннікава з надпісам “Свабоду Саннікаву!”.

08.03.2012 Алесь Бяляцкі - як літаратуразнаўца (відэа)

К 50-годдзю старшыні ПЦ "Вясна" Алеся Бяляцкага сябры і калегі палітвязня рыхтуюць да выдання кнігу, у якую ўвойдуць ягоныя літаратуразнаўчыя тэксты розных гадоў - пра Францішка Аляхновіча, пра Антона Навіну, пра Адама і Максіма Багдановічаў, пра каталіцкіх паэтаў, пра вершы Янкі Купалы і пра Анатоля Сыса.

Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Люты 2012 году

08.03.2012 Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Люты 2012 году

Адсутнасць пазітыўных зменаў у сферы правоў чалавека, і найперш нявырашанасць праблемы палітычных зняволеных, на працягу лютага знаходзіліся ў цэнтры палітычных дачыненняў ЕС з беларускімі ўладамі. Сітуацыя з асноўнымі правамі і свабодамі заставалася крытычна кепскай.

Супраць “маладафронтаўцаў” здзейсьнены “хапун”

08.03.2012 Супраць “маладафронтаўцаў” здзейсьнены “хапун”

7 сакавіка каля 20 гадзін вечара супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістаў “Маладога фронту” Уладзімера Яроменку і Рамана Васільева. Гэта адбылося каля плошчы Незалежнасьці ў Менску. На дадзены момант сувязь з імі адсутнічае.

Міні-фільм пра палітвязня, які атрымаў самае жорсткае пакаранне (відэа)

07.03.2012 Міні-фільм пра палітвязня, які атрымаў самае жорсткае пакаранне (відэа)

Мікалай Стакевіч асуджаны па артыкуле аб масавых беспарадках за падрыхтоўку і ўдзел у Плошчы 2010 на 6 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 12 студзеня 2012 года па рашэнні Шклоўскага раённага суду ён быў змешчаны на тры гады ў турму закрытага тыпу, дзе ўмовы ўтрымання значна больш жорсткія, чым у калоніі. Працэс адбываўся ў закрытым рэжыме.

Акцыя ад «Свабоднага рэгіёну» у Наваполацку (фота)

07.03.2012 Акцыя ад «Свабоднага рэгіёну» у Наваполацку (фота)

У горадзе на афішных тумбах былі расклееныя партрэты Мікалая Статкевіча і Андрэя Саннікава, а таксама ўлёткі, якія заклікалі да байкоту маючых адбыцца парламенцкіх выбараў. Частка ўлётак была прысвечана аналізу «дасягненняў» рэспублікі за час кіравання Аляксандра Лукашэнкі.

Газета "Віцебскі рабочы" – супраць грамадскай актыўнасці

07.03.2012 Газета "Віцебскі рабочы" – супраць грамадскай актыўнасці

У нумары за 6 сакавіка ў газеце змешчаны артыкул "Сам себя уполномочил", дзе гараджанам раяць звышпільна ставіцца да прапановаў віцебскіх актывістаў вырашаць праблемы праз калектыўныя пісьмовыя скаргі да ўладаў. Аўтар Лілія Іўчанка піша, што на вывучэнне такіх скаргаў дарма трацяцца час і сілы чыноўнікаў.

Пікетаваць супраць збяднення людзей забаранілі

07.03.2012 Пікетаваць супраць збяднення людзей забаранілі

Падчас пікета Рыгор Грык хацеў выказаць пратэст супраць збяднення людзей у сувязі з ростам цэнаў на тавары і паслугі. Раней Баранавіцкі гарвыканкам таксама забараніў пікеты, якія планавалі правесці грамадскія актывісты Мікалай Чарнавус, Віктар Сырыца, Сяргей Гоўша, Рыгор Макарэвіч, Віктар Цяпін.

07.03.2012 Яраслаў Пясецкі: Думаю, за тэрактам стаіць больш вялікае зло, чым гэтыя двое

Падчас тэракту ў мінскім метро Яраславу Пясецкаму адарвала ногі. Праз амаль год 27-гадовы мужчына распавёў «Салідарнасці», што ён адчуваў, калі прыйшоў у сябе, чаму сумняецца ў вінаватасці Дзмітрыя Канавалава і як жыве цяпер.

На аршанскіх электрасетках выплаты па шкоднасці вярнулі не ўсім

07.03.2012 На аршанскіх электрасетках выплаты па шкоднасці вярнулі не ўсім

Сёння, 7 сакавіка, работнікі аршанскага філіялу электрасетак атрымалі разліковыя квіткі, аднак не ўсе з іх убачылі ў іх выплаты па шкоднасці, як тое абяцала кіраўніцтва прадпрыемства ў мінулым месяцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства