14.02.2023 Да трох гадоў калоніі асудзілі адміністратара суполкі "ЗА АДЗІНУЮ дзяржаўную МОВУ ў Беларусі!"
У Гомельскім абласным судзе 13 лютага да трох гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі навуковага супрацоўніка Уладзіміра Буцькаўца.
14.02.2023 Лекару са Смаргоні прызначылі 6 гадоў калоніі за каментары
У Гродзенскім абласным судзе 13 лютага вынеслі прысуд палітзняволенаму лекару-узісту са Смаргоні Яўгену Бужынскаму — шэсць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 50 базавых велічыняў (1850 рублёў).
13.02.2023 "Досыць, трэба спыняць гэтую грамадзянскую вайну!" Праваабаронцы "Вясны" выступілі на судзе з апошнімі словамі
Прысуд па справе "Вясны" будзе сімвалічна абвешчаны на пачатку вясны — 3 сакавіка ў 12:00. Публікуем апошнія словы на судзе нашых калегаў — у аўдыё і тэкставай версіях, а таксама працягваем патрабаваць іх вызвалення.
13.02.2023 Скраб з турэмных каш, мыла як духі і пінцэт з запалак. Былыя палітзняволеныя жанчыны распавялі пра догляд за сабой у зняволенні
"Вясна" распытала былых палітзняволеных жанчын аб тым, як ім удавалася даглядаць за сабой і захоўваць гігіену ў ІЧУ і ЦІП на Акрэсціна, ІЧУ Магілёва, СІЗА № 1 на Валадарскага, турме № 8 у Жодзіне і гомельскай жаночай калоніі № 4.
13.02.2023 "Амапаўцы надзелі мне кайданкі і сказалі: “Ты наш палонны”. Гісторыя пераследу пчаляра з Палесся
Міхаіла і Святлану Волчак затрымалі супрацоўнікі АМАП з аўтаматамі каля іх дома ў вёсцы на Палессі восенню 2022 года. Мужчына распавёў аб сваім затрыманні, пра асаблівасці раённых ізалятараў і псіхалогію сілавікоў.
13.02.2023 Спявачку вінавацяць па "народным артыкуле", вакаліста «Бан Жвірбы» змяшчаюць на суткі: хроніка пераследу 12-13 лютага
Праваабарончы цэнтр "Вясна" 12-13 лютага збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
13.02.2023 У Гродне вынесуць прысуд Кірылу Сусліну, затрыманаму па "справе Зельцэра"
У лісце да маці палітвязень пісаў, што яму прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні, але ён адмовіўся, бо не лічыць сябе вінаватым.
12.02.2023 "Прысуд у дачыненні да майго падабароннага можа быць толькі апраўдальным", — адвакатка Валянціна Стэфановіча
Публікуем вытрымкі прамовы ў судовых спрэчках адвакаткі Валянціна Стэфановіча Таццяны Курадавец.
12.02.2023 "Ягоны энтузіязм у праваабарончай дзейнасці атрымаў прадузятую ацэнку з боку абвінавачвання", — адвакатка Уладзіміра Лабковіча
Публікуем вытрымкі адвакацкіх прамоваў у судовых спрэчках абаронцаў Уладзіміра Лабковіча Андрэя Доўнара і Галіны Тарнаўскене.
12.02.2023 Аляксею Кірэеву прысудзілі два гады калоніі за ўдзел у некалькіх акцыях пратэсту ў 2020 годзе
Аляксей удзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе, адна з іх адбывалася 27 верасня, затрымліваўся ад пачатку выбарчай кампаніі каля дзесяці разоў, тройчы быў пакараны адміністрацыйнымі арыштамі на тэрміны ад 5 да 15 сутак.
11.02.2023 Ад паэта і літаратара да грамадскага дзеяча. Як прайшла прэзентацыя кнігі “Алесь Бяляцкі” на паэтычным фэсце ў Вільні
У межах міжнароднага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце” імя Міхася Стральцова ў Вільні ўпершыню прэзентавалі кнігу “Алесь Бяляцкі”.
11.02.2023 Жыхару Берасця за адміністраванне лакальнага чата "ГОБК" прысудзілі 4 гады калоніі
Спярша мужчыну судзілі па адміністрацыйных “палітычных” артыкулах, а потым распачалі крымінальную справу.
11.02.2023 "Дзейнасць майго падабароннага адпавядала стандартам праваабарончай дзейнасці", — адвакатка Алеся Бяляцкага
"Вясна" публікуе вытрымкі адвакацкай прамовы ў судовых спрэчках абаронцы Алеся Бяляцкага Наталлі Івановай.
11.02.2023 "Прашу Высокі суд пастанавіць справядлівы прысуд", – прызначаная следствам адвакатка праваабаронцы, якога судзяць завочна
Публікуем прамову абаронцы Дзмітрыя Салаўёва Людмілы Іванаўны Траяноўскай і расказваем, што вядома пра адвакатку з юрыдычнай кансультацыі Партызанскага раёна Мінска.
10.02.2023 Жыхара Гродна асудзілі да двух гадоў калоніі за "дэманстрацыю нацысцкіх татуіровак"
У мужчыны былі набіты нямецкія арлы на левай і правай баку шыі і нацысцкая свастыка на сярэднім пальцы правай рукі.