Магілёў: работнікі хлебазаводу патрабуюць павышэння заробкаў, адміністрацыя адказвае ціскам

12.03.2012 Магілёў: работнікі хлебазаводу патрабуюць павышэння заробкаў, адміністрацыя адказвае ціскам

На Магілёўскім хлебзаводзе №4 рабочыя патрабуюць павышэння заробкаў. З гэтай мэтай яны арганізавалі збор подпісаў да адміністрацыі прадпрыемства, аднак ужо на гэтым этапе сутыкнуліся з ціскам з яе боку.

Барысаў: Саўмін пераслаў зварот праваабаронцы ў Міністэрства аховы здароўя

12.03.2012 Барысаў: Саўмін пераслаў зварот праваабаронцы ў Міністэрства аховы здароўя

Барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч атрымаў «адказ» на свой запыт у Савет Міністраў з нагоды неканстытуцыйнасці прапановы віцэ-прэм'ера Анатоля Тозіка зрабіць для грамадзян Беларусі наведванне паліклінік платным.

12.03.2012 Рэдактар рагачоўскага “Свабоднага слова” вінаваціць грамадскага актывіста ў парушэнні аўтарскіх правоў

У Рагачове мясцовая міліцыя склала адміністрацыйны пратакол у дачыненні да грамадскага актывіста Дзяніса Дашкевіча паводле артыкулу 9.21 КаАП РБ. Яго вінавацяць ў парушэнні аўтарскіх, сумежных і патэнтных правоў.

12.03.2012 Затрымалі сына Анатоля Аскеркі

11 сакавіка ў Барысаве затрыманы актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Ігар Аскерка. Ён паспеў паведаміць па тэлефоне, што супрацоўнікі міліцыі схапілі яго падчас правядзення пікету ля будынка суда ў знак салідарнасці са сваім бацькам.

12.03.2012 Адваката Саньнікава Андрэя Варвашэвіча выключылі з адвакацкай калегіі

Гэтае рашэньне прэзыдыюм Менскай калегіі адвакатаў, у якую уваходзіць Андрэй Варвашэвіч, было прынятае 6 сакавіка.

Улады Беларусі выступілі ў Савеце па правах чалавека ААН з вуснай заявай па справе Бяляцкага

12.03.2012 Улады Беларусі выступілі ў Савеце па правах чалавека ААН з вуснай заявай па справе Бяляцкага

5 сакавіка, падчас абмеркавання ў Савеце па правах чалавека ААН гадавога даклада Спецыяльнага дакладчыка па становішчы праваабаронцаў, улады Беларусі ў ходзе інтэрактыўнага дыялогу выступілі з вуснай заявай па справе Алеся Бяляцкага.

Чатыром “малафронтаўцам” разам  – 60 сутак арышту

12.03.2012 Чатыром “малафронтаўцам” разам – 60 сутак арышту

11 сакавіка ў Ленінскім судзе Менска адбыўся разгляд адміністратыўных спраў чатырох актывістаў «Маладога фронту» Міхася Мускага, Змітра Крэмянецкага, Рамана Васільева і Уладзімера Яроменкі, якія былі затрыманыя яшчэ 7 сакавіка.

“Спіс невыязных” у дзеянні: Стэфановіча не выпусцілі за мяжу

11.03.2012 “Спіс невыязных” у дзеянні: Стэфановіча не выпусцілі за мяжу

Сёння, 11 сакавіка, намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч не змог выехаць з Беларусі. На беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску “Каменны Лог” супрацоўнікі памежнай службы паведамілі, што яму адмоўлена ў выездзе.

З “канфедэнцыйнай” дамовай на будаўніцтва будзе разбірацца суд

11.03.2012 З “канфедэнцыйнай” дамовай на будаўніцтва будзе разбірацца суд

Брэсцкі каардынатар Руху «За Свабоду» Дзяніс Турчаняк падаў пазоў у суд на чыноўнікаў аблвыканкаму, якія адмаўляюцца даць інфармацыю пра мяркуемае будаўніцтва новага гатэлю ў гістарычнай частцы гораду.

11.03.2012 У гомельскіх маршрутках заклікаюць любіць Радзіму

Перад вачыма пасажыраў размешчаны аркушы з рэкламай, дзе побач з прапановай набываць танныя дзіцячыя «Ліберо» і адпачываць у начным клубе размешчаны заклікі «Беларусь – лучшая страна в мире!» і «Любите свою родину, белорусы!». Адразу і не ўцяміш: ці гэта такі сцёб – пра любоў да Радзімы, ці сур'ёзныя звароты да патрыятычных пачуццяў.

Так “добраўпарадкуюць” могілкі ў Дзярэчыне (фота)

11.03.2012 Так “добраўпарадкуюць” могілкі ў Дзярэчыне (фота)

У гэтыя дні работнікі мясцовага сельска-вытворчага кааператыва “Галынка” Зэльвенскага раёна “добраўпарадкуюць” старыя яўрэйскія могілкі ў вёсцы Дзярэчын. Яны пілуюць на могілках дрэвы, якія проста падаюць на надмагільныя помнікі, крыжы, магілы. Работнікі не звяртаюць увагі на тое, што дрэвы наносяць шкоду магілам.

11.03.2012 У Лёзна «Дажынкі» адсвяткавалі за кошт жыхароў

Дырэктар УП ЖКГ Аляксандр Карнейчык растлумачыў, што «бюджэтныя сродкі, якія выдзяляюцца ў бягучым годзе, пойдуць на пагашэнне запазычанасці перад арганізацыямі-падрадчыкамі, што працавалі на аб'ектах раёна ў ходзе падрыхтоўкі да фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2011».

У Брэсце збіраюць грошы ў падтрымку сям’і Сяргея Каваленкі

11.03.2012 У Брэсце збіраюць грошы ў падтрымку сям’і Сяргея Каваленкі

З ініцыятывай матэрыяльна дапамагчы сям’і віцебскага сябра КХП-БНФ, які ўжо больш за два месяцы трымае галадоўку за кратамі, выступілі ягоныя брэсцкія аднапартыйцы. Аднак непасрэдна ў зборы сродкаў бяруць удзел таксама прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і незалежныя журналісты.

Наваполацк: Дзмітрый Рыжычэнка падаў у суд на мясцовы тэлеканал «Вектар-TV»

11.03.2012 Наваполацк: Дзмітрый Рыжычэнка падаў у суд на мясцовы тэлеканал «Вектар-TV»

Дзмітрый Рыжычэнка звярнуўся з пазовам да тэлекампаніі «Вектар-TV» у Наваполацкі гарадзкі суд. Малады чалавек лічыць, што сюжэт, паказаны на гэтым мясцовым тэлеканале 24 лютага і прысвечаны дзейнасці «ультраправай моладзевай групы», зневажае яго годнасць і змяшчае паклёпніцкія звесткі.

Барысаўскія актывісты атрымалі 15 і 10 сутак адміністрацыйнага арышту

11.03.2012 Барысаўскія актывісты атрымалі 15 і 10 сутак адміністрацыйнага арышту

10 сакавіка адбыўся суд над затрыманымі 9 сакавіка актывістамі Анатолем Аскерка і Іванам Шутко. Суддзя Барысаўскага раённага суда Герасімовіч вынес рашэнне аб адміністрацыйным арышце Аскеркі на 15 сутак, а Шутко - на 10 сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства