Паўла Вінаградава з трэцяй спробы хочуць асудзіць за брыдкаслоўе

13.03.2012 Паўла Вінаградава з трэцяй спробы хочуць асудзіць за брыдкаслоўе

У судзе Маскоўскага раёна Менска сёньня ў 16-10 працягнецца разгляд адміністратыўнай справы актывіста кампаніі "Гавары праўду" Паўла Вінаградава, якога вінавацяць у дробным хуліганстве (арт 17.1 КаАП РБ). Учора суддзя запатрабаваў дадатковых сведкаў з боку міліцыі.

Каб прадухіліць бунт, кіраўніцтва Магілёўскага хлебзаводу №4 пайшло на падвышэнне заробкаў

13.03.2012 Каб прадухіліць бунт, кіраўніцтва Магілёўскага хлебзаводу №4 пайшло на падвышэнне заробкаў

Рабочых бунтарской брыгады, якая распачала збор подпісаў за павышэнне заробкаў, сабралі ў актавай зале, дзе ім было паведамлена, што ад 1 сакавіка тарыфная стаўка павышана на 10%, і далейшае павелічэнне заробкаў будзе адбывацца штомесяц.

13.03.2012 Магілёў. Актывіста будуць судзіць за 30 газэт

Актывіста партыі БНФ Сяргея Нягаціна затрымалі ў цэнтры Магілёва, сказўшы, што ён нібыта знаходзіцца ў вышуку.

12.03.2012 Здымачную групу Шведскага тэлебачання пратрымалі ў пастарунку 3 гадзіны

Разам з тэлевізійшчыкамі былі карэспандэнт радыёстанцыі “Русcкая служба новостей” у Беларусі Уладзімір Чудзянцоў і сябра ГА “БАЖ” Ілля Кузняцоў, якія суправаджалі групу

Беларусь зноў прызнана ворагам інтэрнэта (+ тэкст справаздачы)

12.03.2012 Беларусь зноў прызнана ворагам інтэрнэта (+ тэкст справаздачы)

Міжнародная праваабарончая арганізацыя “Reporters without Borders” (“Рэпарцёры без межаў”) унесла Беларусь у спіс краін, якія з’яўляюцца “ворагамі інтэрнэта”. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы арганізацыі, якая апублікаваная 12 сакавіка. Акурат у гэты дзень адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы супраць цэнзуры ў Сеціве (World Day Against Cyber-Censorship).

Справа Мікалая Уласевіча: судовыя выдаткі не вярнулі, у касацыйнай скарзе адмовілі

12.03.2012 Справа Мікалая Уласевіча: судовыя выдаткі не вярнулі, у касацыйнай скарзе адмовілі

12 сакавіка ў Гарадзенскім абласным судзе на паседжанні судовай калегіі па грамадзянскіх справах былі разгледжаны дзве прыватныя скаргі на вызначэнні суду Ашмянскага раёну па справе Мікалая Уласевіча. Адну з гэтых скаргаў падаваў сам Уласевіч, другую – яго прадстаўнік у судзе ад Беларускага Хельсінкскага Камітэту Гары Паганяйла.

12.03.2012 У Магілёве работнікі хлебазавода пратэстуюць супраць нізкіх заробкаў

На магілёўскім хлебазаводзе № 4 працаўнікі, незадаволеныя заробкамі, напісалі зварот на адрас кіраўніцтва аб’яднання «Магілёўхлебпрам», у склад якога ўваходзіць прадпрыемства. Даслаць яго працаўнікі не паспелі, бо, як яны заяўляюць, адміністрацыя, даведаўшыся пра гэта, адразу пачала пераследаваць магчымых аўтараў ліста.

У Гомелі вучаць бараніць родную мову

12.03.2012 У Гомелі вучаць бараніць родную мову

У Гомелі прайшло навучанне на тэму «Як абараніць свае правы на карыстанне беларускай мовай». Канстытуцыя адназначна гарантуе кожнаму права карыстацца роднай мовай і выбіраць мову зносін, але рэальнае жыццё не заўсёды адпавядае літары закону, і таму беларускамоўным грамадзянам даводзіцца абараняць свае правы.

За Уладзімерам Яроменкам могуць усталяваць прэвентыўны нагляд

12.03.2012 За Уладзімерам Яроменкам могуць усталяваць прэвентыўны нагляд

15 сакавіка ў судзе Перашамайскага раёну Менска адбудзецца судовае паседжаньне, на якім будзе вырашацца пытаньне аб усталяваньні прэвентыўнага нагляду за былым палітвязьнем Уладзімерам Яроменкам. Судовае паседжаньне пачнецца а 14-й гадзіне.

Барысаў: жыхары прыгарада збіраюць подпісы супраць будаўніцтва смеццеперапрацоўчага завода (відэа)

12.03.2012 Барысаў: жыхары прыгарада збіраюць подпісы супраць будаўніцтва смеццеперапрацоўчага завода (відэа)

Жыхары вёсак Пчэльнік, Стара-Барысаў і аграгарадка Дзямідаўка Барысаўскага раёна не згодныя з тым, што, насуперак апублікаваным раней планам, смеццеперапрацоўчы завод будуць будаваць у непасрэднай блізкасці ад іх жылля.

Барысаў: Ігара Аскерку асудзілі на 10 сутак

12.03.2012 Барысаў: Ігара Аскерку асудзілі на 10 сутак

У Барысаве сёння адбыўся суд над актывістам "Еўрапейскай Беларусі" Ігарам Аскерка, сынам асуджанага за акцыю ў падтрымку палітвязня Андрэя Саннікава актывіста Анатоля Аскеркі. Ігар Аскерка быў арыштаваны ўчора каля будынка Барысаўскага раённага суда пасля таго, як разгарнуў плакаты ў падтрымку палітвязняў і ў падтрымку свайго бацькі.

12.03.2012 Арганізатары Дня Волі атрымалі першыя адмовы

Адказу з Мінгарвыканкама на заяву арганізатараў аб дазволе на шэсце і мітынг на Дзень Волі да гэтага часу няма.

Дэпутаты Еўрапарламента выступаюць супраць правядзеньня ЧС па хакеі ў Беларусі

12.03.2012 Дэпутаты Еўрапарламента выступаюць супраць правядзеньня ЧС па хакеі ў Беларусі

Двойчы чэмпіён свету па хакеі, дэпутат Еўрапарламента ад Славакіі Петэр Шцясны, уключаны ў Залу хакейнай славы, выступіў супраць правядзення ЧС па хакеі ў Беларусі. Ён сумесна з еўрадэпутатам Марэкам Мігальскім запусціў анлайн-збор подпісаў пад адпаведным зваротам у Міжнародную федэрацыю хакея ў Швейцарыі.

Палітвязні павіншавалі бярозаўчанак

12.03.2012 Палітвязні павіншавалі бярозаўчанак

Бярозаўскія актывісткі Тамара Шчапёткіна і Таццяна Аліхвер атрымалі пісьмы і віншаванні ад Зміцера Дашкевіча і Мікалая Аўтуховіча. А яшчэ падзякавалі за падтрымку. Як напісаў Мікола Аўтуховіч, «дзякуючы многім нераўнадушным людзям, я адчуў сілу духа ў сабе, убачыў, што я не адзінокі».

Барысаў: Сёння суд над Ігарам Аскерка

12.03.2012 Барысаў: Сёння суд над Ігарам Аскерка

Ігар Аскерка разгарнуў у будынку Барысаўскага раённага суда плакат у падтрымку бацькі. За гэта ён быў затрыманы і адвезены ў Барысаўскі РУУС, затым - у ІЧУ Барысаўскага РУУС. Сёння, 12 сакавіка, у 10.00 над Ігарам адбудзецца суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства