19.03.2012 Пракуратура Брэсцкай вобласці папярэдзіла карэспандэнта Радыё Рацыя (копія дакумента)
Карэспандэнт Радыё Рацыя Зміцер Кісель раніцай 19 сакавіка наведаў пракуратуру Брэсцкай вобласці, дзе атрымаў афіцыйнае папярэджанне “аб недапушчальнасці здзяйснення правапарушэнняў”. Ён папярэджаны, што ў выпадку ажыццяўлення дзейнасці журналіста замежнага сродка масавай інфармацыі ў далейшым ён будзе прыцягнуты да адказанасці.
19.03.2012 У Крычаўскім раёне настаўнікі перакваліфікаваліся ў пажарнікаў
У Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці настаўнікаў прымусілі выконваць функцыі пажарнікаў-выратавальнікаў – яны абследуюць дамы ў прыватным сектары на прадмет іх супрацьпажарнай бяспекі.
19.03.2012 У лельчыцкіх міліцыянераў усе цыганы – злачынцы
Лельчыцкія міліцыянеры, відаць, не ведаюць такіх тэрмінаў, як «дыскрымінацыя па нацыянальнай прыкмеце», бо спакойна змяшчаюць у раённай газеце артыкул з назвай «Цыганы з дрэннымі намерамі». Прычым у артыкуле пішацца не пра нейкіх канкрэтных цыганоў-злачынцаў, а агулам пра прадстаўнікоў гэтага народу.
19.03.2012 Міжнародная назіральная місія аб выкананні смяротных прысудаў
Міжнародная назіральная місія шкадуе пра тое, што прэзідэнт Беларусі А. Р. Лукашэнка не выкарыстаў прадстаўленае яму законам права і не задаволіў прашэнне аб памілаванні Уладзіслава Кавалёва, нягледзячы на шырокі грамадскі рэзананс і шматлікія заклікі з боку міжурадавых арганізацый.
19.03.2012 Справу Яўгена Контуша накіравалі на дапрацоўку
Адміністратыўная справа лідэра нацыянал-бальшавікоў Яўгена Контуша разглядалася сёньня ў судзе Савецкага раёна Менска. Актывіста абвінавачвалі ў арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства (арт 23.34 КаАП РБ).
19.03.2012 АГП ня мае памяшканьня для зьезду
19 сакавіка на адрас кіраўніцтва Аб’яднанай грамадзянскай партыі паступіў ліст зь Беларускага саюзу спажывецкіх таварыстваў. У ім напісана, што ў сувязі з маючай адбыцца заменай вокнаў няма магчымасьці даць памяшканьне для зьезду АГП.
19.03.2012 Баранавічы: Рыгор Грык абскарджвае пракурорскія папярэджанні
Грамадскі актывіст з Баранавіч Рыгор Грык 18 сакавіка накіраваў Генпракурору скаргу на дзеянні пракурораў г. Баранавічы Більдзейкі М.А. і Брэсцкай вобласці Тачко А.Т. Скаржнік лічыць, што супрацоўнікі гарадской і абласной пракуратураў парушылі арт. 393 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
19.03.2012 “Лепш злітавацца над сотняй віноўных, чым пакараць смерцю аднаго невінаватага”
Пры сённяшняй сітуацыі на смяротнае пакаранне ў Беларусі мусіць быць уведзены мараторый. Так лічаць грамадскія дзеячы Салігорска, якія дзеляцца сваімі меркаваннямі пра забойства Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.
19.03.2012 Слонімцы звярнуліся да Генпракурора з патрабаваннем вызваліць вязняў
Група жыхароў Слоніма звярнулася да Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Аляксандра Конюка. Падпісанты звароту патрабуюць вызваліць Сяргея Каваленку, Андрэя Саннікава, Зміцера Бандарэнку і ўсіх палітычных вязняў.
19.03.2012 Айцец Аляксандар Надсан выступіў з прамовай пра сьмяротнае пакараньне (відэа)
Пад час казаньня на нядзельнай літургіі 18 сакавіка ў царкве Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла ў Лондане рэктар Беларускай каталіцкай (уніяцкай) місіі ў Лондане айцец Аляксандар Надсан выступіў з прамовай пра сьмяротнае пакараньне, прысуд Канавалаву і Кавалёву, а таксама галадоўку Сяргея Каваленкі.
19.03.2012 Орша: Бел-чырвона-белы сцяг у падтрымку Каваленкі
Ініцыятары гэтай акцыі прадэманстравалі сваю салідарнасць з галадаючым віцебскім актывістам Сяргеем Каваленка, выказалі сваю нязгоду з тым, што вывешванне нацыянальнага сцяга караецца крымінальна ў нашай краіне, а таксама паказалі, што справа Сяргея Каваленкі зможа працягвацца.
19.03.2012 Брэсцкія міліцыянты фактычна сарвалі дазволены пікет
Актывіст Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Лявонцій Чыпурных вымушаны быў адмовіцца ад правядзення пікету, падчас якога спрабаваў узняць праблему атрымання даступнага жылля ў Беларусі.
19.03.2012 Спіс невыязных: падставы цалкам надуманыя
З кожным днём павялічваецца спіс невыязных з Беларусі палітыкаў, журналістаў і праваабаронцаў. Апошні выпадак здарыўся 18 сакавіка на беларуска-літоўскай мяжы на станцыі Гудагай. З цягніка «Менск-Вільня» быў ссаджаны Станіслаў Шушкевіч, старшыня Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня.
19.03.2012 Алесь Бяляцкі: "Малайцы! Трэба варушыцца, бо пад ляжачы камень вада не цячэ"
Бабруйскія грамадскія актывісткі Вольга Піманава і Валянціна Глухава атрымалі паштоўку ад Алеся Бяляцкага, дасланую з Бабруйскай выпраўленчай калоніі. Праваабаронца падзякуе жанчынам за падтрымку і выказвае спадзяванне на хуткую сустрэчу.
19.03.2012 У Бялынічах КДБ цікавіцца распаўсюднікамі незалежнай прэсы
У краму Бялыніцкага прадпрымальніка, дэмакратычнага актывіста Мікалая Мяцеліцы завітаў супрацоўнік Шклоўскага межрайаддзелу КДБ, які цікавіўся незалежнымі маланакладнымі выданнямі, што распаўсюджваюцца праз краму. Супрацоўнік КДБ спрабаваў даведацца, адкуль з’яўляецца інфармацыйная прадукцыя.










