20.03.2012 Актывісты Бялыніцкага раёна віншуюць палітвязняў з Днём Волі
“Віншаванні давялося ў асноўным пісаць ў лістах, бо, на жаль, віншавальных паштовак са святам 25 Сакавіка здолелі набыць усяго некалькі, - распавядае Барыс Вырвіч. – Мы пажадалі палітвязням захоўваць аптымізм і веру ў тое, што ў хуткім часе ўсё будзе добра".
20.03.2012 Салігорская грамада склала свой "чорны спіс"
Грамадскія дзеячы Салігорску у свой “чорны спіс” ўнеслі асобаў, датычных да палітычнага пераследу і фальсіфікацый выбараў у рэгіёне. Гэта больш за два дзясяткі чалавек, сярод іх адыёзныя прадстаўнікі ўлады, некалькі суддзяў асобы, якія ў мінулым “засвяціліся”, займаючы высокія пасады.
20.03.2012 Актывісты Слоніма падалі заяўку на пікет за вызваленне Каваленкі
Досвед гэтага і мінулых гадоў паказвае, што Слонімскі райвыканкам падобных мерапрыемстваў праводзіць не дазваляе. Сябры дэмакратычнага згуртавання горада запланавалі пікет на 4 красавіка.
20.03.2012 Адказнасць за жыццё
"І калі ёсць пасля 1996-га году хоць адзін нявінна забіты дзяржаўнай машынай чалавек, то кожны грамадзянін гэтай краіны нясе адказнасць за гэтае загубленае жыццё. І той хто агітаваў на рэферэндуме за кару смерці, і той, хто галасаваў за яе. І той хто не прыйшоў галасаваць, тым самым абыякава паставіўшыся да пытання жыцця і смерці. І нават той, хто прагаласаваў супраць. Бо не змог адстаяць сваю праўду. Пабаяўся. Ці яшчэ горш – паленаваўся", - піша праваабаронца і публіцыст Віктар Сазонаў.
20.03.2012 Грамадскія актывісты Гомельшчыны стварылі фільм пра сталінскія рэпрэсіі
У Гомелі актывісты кааліцыі «Наша альтэрнатыва» скончылі здымкі і мантаж дакументальнага фільму «Лінія Сталіну – Гомельскі рэгіён». Аўтары паказалі альтэрнатыўны погляд на «Лінію Сталіна» - што гэта не абарончы рубеж у Мінскай вобласці, а лінія тэрору і рэпрэсій супраць народа, якая прайшла амаль праз кожную сям'ю.
20.03.2012 Amnesty International: Беларусь павінна выдаць целы пакараных за выбух у менскім метро
“Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павінен неадкладна абвясціць мараторый на смяротнае пакаранне, у адпаведнасці з паслядоўнымі рэзалюцыямі Генеральнай Асамблеі ААН, якія заклікаюць да глабальнага мараторыю. Акрамя таго, беларускія ўлады мусяць выдаць целы сем’ям абодвух мужчынаў”, - сказаў Джон Далхусэн, дырэктар Amnesty International па Еўропе і Цэнтральнай Азіі.
20.03.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
“Падзея тыдня”: водгукі грамаскасці на расстрэльны крок беларускіх уладаў.
"Асоба. Дзяржава. Грамадства": каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда - пра розныя аспекты вострай для беларускага грамадства праблемы.
20.03.2012 Расія зацікаўлена ў тым, каб Беларусь далучылася да мараторыя на смяротную кару
Расія зацікаўлена ў тым, каб усе еўрапейскія краіны, у тым ліку Беларусь, далучыліся да мараторыя на смяротную кару, заявіў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў.
20.03.2012 Хэльсынскі фонд Польшчы асуджае сьмяротную кару ў Беларусі
Хэльсынскі фонд правоў чалавека Польшчы выказвае абурэньне ў сувязі з пакараньнем сьмерцю Ўладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава і заклікае ўлады Беларусі неадкладна ўвесьці мараторый на выкананьне сьмяротнай кары.
19.03.2012 Гарадзенскаму ТБШ не даюць памяшкання для дыктоўкі
Па словах старшыні арганізацыі Таццяны Канопкінай, Гарадзенскае Таварыства Беларускай Школы накіравала афіцыйныя лісты ў мясцовы гарвыканкам, Міністэрства адукацыі і Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы з просьбай прадставіць памяшканне ўніверсітэта для правядзення 25 сакавіка бягучага году беларускамоўнай дыктоўкі.
19.03.2012 FIDH рашуча асуджае пакаранне смерцю двух маладых людзей у выніку абуральна несправядлівага суда
Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) заклікае беларускія ўлады адмяніць смяротнае пакаранне за ўсе злачынствы і неадкладна ўвесці мараторый на вынясенне і выкананне смяротных прысудаў.
19.03.2012 Астрыд Зам не пусьцілі ў Беларусь
Нямецкую дырэктарку менскага міжнароднага адукацыйнага цэнтру імя Ёганэса Раў не пусьцілі ў Беларусь.
19.03.2012 Бабруйск: Іншадумцаў прыраўнялі да фашыстаў
Рупар гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” працягвае ствараць адмоўны і агрэсіўны імідж мясцовым іншадумцам. Але на гэты раз газета абрала не варыянт “журналісцкага расследвання”, а “ліст чытачкі М. Шчарбаковай”, які з’явіўся ў № 21 выдання.
19.03.2012 Ліст ад Алеся Бяляцкага атрымалі гарадзенскія праваабаронцы
Кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” ў лісце з бабруйскай калоніі ні на што не наракае. Піша, што тыя, хто служыў у войску, асабліва ў савецкім, могуць прыгадаць у такой сітуацыі сваю вайсковую службу. Чаго яму моцна бракуе – дык гэта непасрэднага асабістага кантакту з роднымі, блізкімі і сябрамі.
19.03.2012 У суд над Аляксандрам Крутым выклікалі эксперта-псіхіятра
У судзе Маскоўскага раёна Менска сёньня пачаўся паўторны разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да Аляксандра Крутога, які спрабаваў восенню мінулага года прадстаўляць на працэсе па тэракце ў метро інтарэсы сваёй пацярпелай дачкі Інэсы, але зняволенага пад варту па абвінавачванні ў хуліганстве (ч. 1 арт. 339 КК).










