У адносінах да Аляксандра Крутога захаваныя захады прымусовага лячэньня

21.03.2012 У адносінах да Аляксандра Крутога захаваныя захады прымусовага лячэньня

У судзе Маскоўскага раёну Менска прайшло паўторнае судовае паседжаньне па справе Аляксандра Крутога пад старшыньствам суддзі Яўгена Хаткевіча. Суд прыняў рашэньне аб неабходнасьці ўжываньня захадаў бясьпекі і лячэньня ў адносінах да Аляксандра Крутога.

Уладзімір Шыла абскардзіць нематываваныя адказы салігорскіх чыноўнікаў у пракуратуры

21.03.2012 Уладзімір Шыла абскардзіць нематываваныя адказы салігорскіх чыноўнікаў у пракуратуры

Па словах актывіста, фармулёўкі ў адказах наупрост кажуць пра юрыдычную некампетэнтнасць адказных супрацоўнікаў Салігорскага райвыканкаму. "А можа гэта здзек ці нават сабатаж? - задае рытарычные пытанне заяўнік масавых мерапрыемстваў. - Бо ў дадзеным выпадку парушаецца Закон “Аб зваротах грамадзян”, а не Закон “Аб масавых мерапрыемствах”, пра непарушнасць якога ў сваім адказе піша спадар Маскевіч".

21.03.2012 Дванаццаты: За мяжу не пусцілі Ухналёва

Сёння раніцай за мяжу Беларусі не пусцілі намесніка старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Валерыя Ухналёва, паведамляе«Товарищ.online».

У Брэсце ладзяць акцыі салідарнасці з Сяргеем Каваленкам

21.03.2012 У Брэсце ладзяць акцыі салідарнасці з Сяргеем Каваленкам

На ўлётках, якія з’явіліся ў шматлюдных месцах Брэста змешчаны фотаздымкі схуднелага Сяргея Каваленкі, зробленыя падчас судовага працэсу на ім, а таксама фота суддзі. Подпіс пад улеткамі: “Думаеце вас гэта не закране? Чакайце новы ГУЛАГ!”

Чаму пра забарону мітынгу на 25 Сакавіка гарадзенцам паведамляе міліцыя?

21.03.2012 Чаму пра забарону мітынгу на 25 Сакавіка гарадзенцам паведамляе міліцыя?

Увечары 20 сакавіка маёр міліцыі прыехаў на кватэру да праваабаронцы Уладзіміра Хільмановіча і паведаміў, што ў правядзенні мітынгу 25 сакавіка ў Гародні адмоўлена. А між тым за пяць дзён да заяўленага мерапрыемства гарвыканкам так і не паведаміў заяўнікам сваё афіцыйнае рашэнне.

КДБ спрабуе пазбавіць Віктара Бузінаева апякунства над бацькамі?

21.03.2012 КДБ спрабуе пазбавіць Віктара Бузінаева апякунства над бацькамі?

Старшыня бабруйскай суполкі АГП Віктар Бузінаеў даведаўся з тэлефанавання сацыяльных работнікаў, што яго збіраюцца пазбаўляць апекі над бацькамі. Актывіст упэўнены, што робяць гэта па палітычных матывах.

Бабруйчанін, якога аб’явілі ў вышук, насамрэч міліцыі не патрэбны

21.03.2012 Бабруйчанін, якога аб’явілі ў вышук, насамрэч міліцыі не патрэбны

Бабруйскі актывіст Вячаслаў Шэлег пайшоў мяняць правы на кіраванне аўтамабілем у ДАІ і нечакана даведаўся, што знаходзіцца ў вышуку. У мясцовым УУС яму нават выдалі на рукі адпаведную даведку, з якой … адпусцілі дахаты.

Камітэт па правах чалавека ААН: Беларусь абавязана выдаваць целы расстраляных і паведамляць пра дату смерці іх сем'ям

21.03.2012 Камітэт па правах чалавека ААН: Беларусь абавязана выдаваць целы расстраляных і паведамляць пра дату смерці іх сем'ям

Маці Уладзіслава Кавалёва звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай выдаць ёй цела расстралянага сына. Раней Камітэт ААН па правах чалавека ўжо прыняў рашэнне, якое абавязвае Беларусь выдаваць целы пакараных смерцю іх сваякам і паведамляць пра дату смерці.

21.03.2012 Украіна асудзіла пакаранне смерцю Канавалава і Кавалёва

Украіна падтрымлівае заяву Еўрасаюза, які асудзіў смяротнае пакаранне абвінавачаных у тэракце ў мінскім метрапалітэне.

Віцебскую актывістку аштрафавалі за салідарнасць з Сяргеем Каваленкам

20.03.2012 Віцебскую актывістку аштрафавалі за салідарнасць з Сяргеем Каваленкам

Алена Семенчукова, актывістка "Еўрапейскай Беларусі", выйшла ў цэнтр гораду з плакатам "Свабоду Сяргею Каваленку". Яе затрымалі і склалі пратакол за парушэнне заканадаўства пры правядзенні вулічных акцый. Суддзя Чыгуначнага райсуду Алена Цыганкова аштрафавала дзяўчыну на 175 тысяч рублёў. Алена збіраецца аспрэчыць штраф.

Барысаўчанка хоча звярнуцца да прэзідэнта - каб абараніць сваё права на нармальнае жыццё (відэа)

20.03.2012 Барысаўчанка хоча звярнуцца да прэзідэнта - каб абараніць сваё права на нармальнае жыццё (відэа)

Шматдзетнай маці Станіславе Рагоўскай ў Барысаўскім райвыканкаме не раз абяцалі, што дадуць сацыяльнае жыллё ў сувязі з цяжкім становішчам. Абяцанні так і засталіся абяцаннямі.

20.03.2012 Нарвэгія зьвярталася да Беларусі не праводзіць расстрэлаў

Міністар замежных спраў Нарвэгіі — краіны, якая летась у ліпені перажыла сэрыю тэрактаў, Ёнас Гар Сторэ выступіў з рэзкім асуджэньнем расстрэлу падазраваных у тэрарызьме беларусаў Кавалёва і Канавалава.

Орша: улады выкарыстоўваюць новаўвядзенні пры забаронах пікетаў

20.03.2012 Орша: улады выкарыстоўваюць новаўвядзенні пры забаронах пікетаў

На гэты раз чыноўнікам Аршанскага гарвыканкама не спадабалася, што актывісты партыі «Справядлівы свет» не ўказалі ў заяўках крыніцы фінансавання пікетаў сацыяльна-эканамічнай тэматыкі.

У Гародні міліцыя апярэджвае гарвыканкам

20.03.2012 У Гародні міліцыя апярэджвае гарвыканкам

Заяўнікі мітынгу ў Гародні на Дзень Волі 25 сакавіка дагэтуль не атрымалі афіцыйнага адказу з мясцовага гарвыканкаму. Тым часам супрацоўнікі міліцыі ўжо ходзяць па кватэрах актывістаў і папярэджваюць пра адміністратыўную адказнасць за правядзенне несанкцыянаваных мерапрыемстваў.

У Слоніме абскарджаваюць забарону мітынга да 25 Сакавіка

20.03.2012 У Слоніме абскарджаваюць забарону мітынга да 25 Сакавіка

Са скаргай у пракуратуру Слонімскага раёна і ў Гродзенскі аблвыканкам звярнуліся жыхары горада Мікалай Ракевіч і Іван Шэга. Скаргу слонімцы напісалі ў сувязі з адмовай райвыканкама ў правядзенні мітынга, прысвечанага 25 Сакавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства