Магілёўскі аблсуд накіраваў справу пра адмову ад дактыласкапіі на перагляд

22.03.2012 Магілёўскі аблсуд накіраваў справу пра адмову ад дактыласкапіі на перагляд

22 сакавіка судзя абласнога суда Мікалай Гладкі накіраваў справу Андрэя Патрэева на новы разгляд у суд Ленінскага раёна Магілёва - без аргументацыі і матывацыі. Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што суддзя мусіў быў спыніць гэтую справу ўвогуле.

Студэнты Гданьскага універсітэта патрабуюць уратаваць галадаючага Каваленку

22.03.2012 Студэнты Гданьскага універсітэта патрабуюць уратаваць галадаючага Каваленку

У сераду 21 сакавіка студэнты-беларусы прыйшлі да Генеральнага Кансуляту РБ у Гданьску, каб перадаць адпаведны зварот да ўладаў, пад якім падпісаліся больш за 250 студэнтаў Гданьскага універсітэта . Да ўдзельнікаў акцыі выйшаў генконсул Аляксей Швед, які адмовіўся прымаць зварот, спаўслаўшыся на адсутнасць у яго такіх паўнамоцтваў.

Права на выезд за межы Беларусі Валянцін Стэфановіч будзе бараніць у судзе

22.03.2012 Права на выезд за межы Беларусі Валянцін Стэфановіч будзе бараніць у судзе

Намесьнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч, якому быў абмежаваны выезд за межы Беларусі, будзе абскарджваць гэтае рашэньне ў судзе Цэнтральнага раёна Менска.

22.03.2012 Заява БХК у сувязі з расстрэлам Канавалава і Кавалёва.

Беларускі Хельсінкскі Камітэт глыбока шкадуе аб прывядзенні ў выкананне смяротных прысудаў у дачыненні да Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.

Мікіту Каваленку ў міліцыі прапанавалі выбраць артыкул, па якому асудзілі на 6 сутак

22.03.2012 Мікіту Каваленку ў міліцыі прапанавалі выбраць артыкул, па якому асудзілі на 6 сутак

21 сакавіка пад вечар ў цэнтры Менска ў метро быў затрыманы актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Мікіта Каваленка. Перад гэтым ён набыў квіткі на цягнік да Калінкавічаў

22.03.2012 Вінцук Вячорка таксама трапіў у спіс невыязных

Грамадскі дзеяч, былы кіраўнік Партыі БНФ, не змог выехаць у Чэхію. Як паведаміў у сацыяльных сетках Франак Вячорка, учора ўвечары Вінцук Вячорка разам з 14-гадовай дачкой Ружанай быў спынены на мяжы ў Брэсце.

22.03.2012 Украінскага медыяэксперта не пусцілі ў Беларусь

20 сакавіка ўкраінскаму медыяэксперту Алегу Хаменка не дазволілі ўехаць у Беларусь. Украінскі парламенцкі камітэт па пытаннях свабоды слова і інфармацыі афіцыйна патрабуе ад Міністэрства замежных спраў Украіны выказаць пратэст супраць дзеянняў Беларусі.

22.03.2012 У Мінску незалежных журналістаў таксама пачалі выклікаць у пракуратуру

У сераду, 21 сакавіка, тэлефонныя “запрашэнні” атрымалі сябры ГА “БАЖ” Вольга Чайчыц і Зміцер Краўчук.

Міліцыя забараняе святкаванне Дня Волі і ў Слоніме

21.03.2012 Міліцыя забараняе святкаванне Дня Волі і ў Слоніме

Супрацоўнік міліцыі наведаў кіраўніка Слонімскай суполкі БНФ Івана Шэгу на працы і папрасіў падпісаць дакумент аб тым, што ён папярэджаны наконт удзелу у якіх-небудзь святочнасцях.

21.03.2012 КХП БНФ не дазволілі правесці акцыю на Дзень Волі ў Менску

Намеснік старшыні партыі Юры Беленькі: "Мы падавалі заяўку на правядзенне мітынгу ў Кіеўскім скверы. Сёння прыйшоў адмоўны адказ паводле надуманай прычыны. Напісана, што ў нашай заяўцы недастаткова прапісана, якім чынам мы будзем арганізоўваць меры бяспекі".

Барысаў: Пасля 10 сутак арышту выйшаў на волю Ігар Аскерка

21.03.2012 Барысаў: Пасля 10 сутак арышту выйшаў на волю Ігар Аскерка

21 сакавіка скончыўся 10-сутачны тэрмін адміністрацыйнага арышту актывіста Ігара Аскеркі, які быў затрыманы 11 сакавіка ў судзе Барысаўскага раёна пасля таго, як разгарнуў плакаты ў падтрымку свайго бацькі Анатоля Аскеркі.

Магілёўскай філіі БНФ адмоўлена ў правядзенні мітынга на Дзень Волі

21.03.2012 Магілёўскай філіі БНФ адмоўлена ў правядзенні мітынга на Дзень Волі

Паводле заяўкі, пададзенай гарадскім чыноўнікам, мерапрыемства мусіла адбыцца на Савецкай плошчы горада. Паводле рашэння выканкама, у Магілёве дазволена адно месца для правядзення такіх мерапрыемстваў – гэта стадыён “Хімік”, які знаходзіцца на ўскрайку горада. Аднак пазіцыя партыйцаў у пытанні святкавання Дня Волі - бескампрамісная.

21.03.2012 Кэтрын Эштан: Вызваліце людзей і вярніце іх сем’ям!

Адносіны Еўропы і Беларусі падышлі да небяспечнай рысы. Што адбудзецца 23-га і адразу пасля 23-га?

21.03.2012 Любоў Кавалёва: Спачуванні Лукашэнкі — гэта цынізм

«Адзінае, пра што я яго прашу, няхай аддасць мне сына. Яго спачуванні не патрэбныя».

21.03.2012 Лукашэнка: Cпіс невыязных запрацуе на поўную моц

І чарговы раз звінаваціў апазіцыю ў падбухторванні Захаду да ўвядзення санкцый.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства