23.03.2012 «Чорны сьпіс» ЭЗ будзе пашырацца да вызваленьня палітвязьняў
Рада міністраў замежных спраў краін Эўразьвязу пашырыла сьпіс беларускіх асобаў і кампаній, што трапляюць пад санкцыі, паведамляе карэспандэнт РС у Брусэлі.
23.03.2012 Былога прэм'ера Латвіі не ўпусцілі ў Беларусь
Былога прэм'ер-міністра Латвіі, дэпутата Еўрапарламента Івара Годманіса не пусцілі Беларусь.
23.03.2012 У судзе Маскоўскага раёна – Шулейка і Костка - па 5 сутак, Дземідзенка - 10 сутак
У судзе Маскоўскага раёну Менска пачаўся разгляд адміністратыўных спраў Міколы Дземідзенкі, затрыманага ўчора вечарам ў раёне вуліцы Акрэсціна, а таксама актывістаў РПСС Насты Шулейкі і Міхася Косткі.
23.03.2012 У Горках працягваюць змагацца за дом Гарэцкага
У Міністэрства культуры перададзены пакет дакументаў, неабходных для ўключэння дома Максіма Гарэцкага ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.
23.03.2012 Магілёўскі маляр Аляксей Паўлоўскі судзіцца з “Прамжылбудам” (відэа)
Ад свайго былога працадаўцы ён хоча дамагчыся змянення фармулёўкі яго звальнення. Паўлоўскі адзначае, што гэта дасць яму магчымасць атрымаць выхадную дапамогу. Агулам сума, з улікам трох сярэднямесячных заробкаў і двухтыднёвай выхадной дапамогі, складае каля 11 мільёнаў рублёў.
23.03.2012 У Бялынічах да Дня волі распаўсюдзілі дэмакратычныя выданні
У райцэнтры Бялынічы 22 сакавіка адбылася акцыя, прымеркаваная да святкавання Дня Волі. Мясцовыя грамадскія актывісты распаўсюджвалі сярод жыхароў гарадскога пасёлка спецвыпускі маланакладных газет “Паходня” і “Магілёўскі Выбар” з гістарычнымі матэрыяламі пра адраджэнне беларускай дзяржавы ў 1918 годзе.
23.03.2012 У СІЗА КДБ зніклі нататкі Уладзіслава Кавалёва
Родным пакаранага смерцю ў Віцебск даслалі адзенне і нават прадукты, якія ён не паспеў спажыць. Але сярод рэчаў няма запісаў, якія Уладзіслаў Кавалёў вёў падчас судовых паседжанняў. У лістах і падчас спаткання ён прасіў, каб маці і сястра захавалі гэтую папку.
23.03.2012 Кіраўнік суполкі незалежнага прафсаюза на “Граніце” абскарджвае звальненне ў судзе
Алег Стахаевіч, кіраўнік суполкі незалежнага прафсаюза на прадпрыемстве “Граніт”, абскарджвае звальненне ў судзе Лунінецкага раёна. Судовае паседжанне адбудзецца 27 сакавіка. Пазоў у суд быў накіраваны Беларускім кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў.
23.03.2012 У Бундэстагу адбыліся дэбаты па сьмяротным пакараньні ў Беларусі
Дэпутаты Бундэстагу на сваім паседжаньні 22 сакавіка ўвечары аднагалосна асудзілі сьмяротнае пакараньне двух маладых беларусаў, абвінавачаных у зьдзяйсьненьні тэракту ў менскім мэтро.
23.03.2012 Затрыманьні “маладафронтаўцаў” пад Акрэсціна
Непадалёку ад ізалятара часовага ўтрыманьня па вуліцы Акрэсціна вечарам 22 сакавіка супрацоўнікі АМАПУ затрымалі актывістаў “Маладога фронту” Рамана Пратасевіча і Міколу Дземідзенку. Яны, разам з сябрамі, сустракалі адбыўшых арышт паплечнікаў -Міхася Мускага, Рамана Васільева, Уладзіміра Яроменку, Зміцера Крамянецкага.
23.03.2012 Актывісты “Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі” затрыманыя пасьля акцыі
Супрацоўнікі міліцыі пасьля 17 гадзін вечара затрымалі Насту Шулейка, Міхася Костку і фотааператара, прозвішча якога пакуль невядомае па падазрэньні ў здзяйсьненьні акцыі ў гандлёвым цэнтры “Сталіца” ў Менску.
22.03.2012 Грамадскія актывісты з Баранавіч прысвяцілі верш Валерыю Шчукіну
З нагоды 70-годдзя праваабаронцы Валерыя Шчукіна яго баранавіцкія сябры і аднадумцы прысвяцілі яму верш – Чалавеку, для якога служэнне закону і абарона ахвяраў беззаконня стала сэнсам жыцця і дзейнасці.
22.03.2012 Віцебск: і гарвыканкам і суд – супраць акцыяў на Дзень Волі
Суд Кастрычніцкага раёна адхіліў скаргу віцебскіх актывістаў Хрыстафора Жаляпава, Аляксея Гаўруцікава і Яна Дзяржаўцава на адмову гарвыканкаму, які не дазволіў правесці 25 сакавіка ўрачыстае шэсце і сход на плошчы Свабоды.
22.03.2012 Алена Каваленка зьвярнулася ў Генэральную пракуратуру
Жонка палітвязьня Сяргея Каваленкі сустрэлася з кіраўніком турэмнага шпіталя на вуліцы Валадарскага ў Менску, дзе знаходзіцца яе муж, палітвязень Сяргей Каваленка.
22.03.2012 У Камітэце па правах чалавека зарэгістравана 127-ая скарга з Беларусі
У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана скарга гомельскага актывіста Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Юрася Захаранкі. Давераная асоба экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча скардзіцца на затрыманне падчас прэзідэнцкіх выбараў і арышт на 12 сутак паводле абвінавачвання ў нецэнзурнай лаянцы ў грамадскім месцы.










