24.03.2012 Кастусь Жукоўскі вывесіў у цэнтры Гомеля нацыянальны сцяг
Актывіст кааліцыі «Наша альтэрнатыва» Кастусь Жукоўскі пачаў святкаванне Дня Волі вывешваннем бела-чырвона-белага сцяга над сваім домам у цэнтры Гомеля. Такім чынам ён адзначае гадавіну абвяшчэння БНР. Мінакі здзіўлена ўглядаюцца на дах дома, убачыўшы такі «разгул дэмакратыі», і здымаюць нацыянальны сцяг на мабільныя тэлефоны.
24.03.2012 Невядомыя збілі грамадскага актывіста Ігара Случака
У Гомелі ноччу 24 сакавіка невядомыя збілі грамадскага актывіста, каардынатара кампаніі «Справаводства па-беларуску!», студэнта Тартускага універсітэта Ігара Случака. Малады чалавек вяртаўся дахаты ад сяброў, і непадалёк ад дому на яго раптоўна ззаду напалі невядомыя.
24.03.2012 Горкі: гараджан павіншавалі з надыходзячым Днём Волі
“Некаторыя казалі - Жыве Беларусь! Раз-пораз некаторыя адказвалі па-беларуску, а некаторыя перапытвалі, што гэта за свята. Мы адказвалі, што гэта свята было і яшчэ будзе дзём незалежнасці еўрапейскай Беларусі”, - распавядае грамадскі актывіст Андрэй Юркоў.
24.03.2012 Бабруйчаніна Станіслава Кавалеўскага папярэдзілі пра адказнасць за ўдзел у мітынгах
Напярэдадні, 22 сакавіка, на бабруйскай сядзібе АГП адбылася вечарына, прысвечаная чарговай гадавіне ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі, дзе Станіслаў Кавалеўскі выступаў з дакладам пра ролю Бабруйска і бабруйцаў у гэтым гістарычным працэсе.
24.03.2012 За бел-чырвона-белы сцяг звольнены супрацоўнік аховы
У Оршы за бел-чырвона-белы сцяг, вывешаны актывістамі БХД, звольнены супрацоўнік пазаведамственнай аховы. Дырэктар “Аршанскіх электрасетак” Міхаіл Лук’янёнак абвінаваціў яго ў тым, што той дапусціў такое падчас сваёй змены.
24.03.2012 Барысаў: Анатоль Аскерка на волі
Сёння скончылася 15-сутачная адсідка актывіста Анатоля Аскеркі, які быў затрыманы 9 сакавіка за ўдзел у пікеце, прымеркаваным да дня нараджэння палітвязня Андрэя Саннікава.
24.03.2012 У Мінску затрыманыя ўдзельнікі дабрачыннага канцэрту (відэа)
24 сакавіка ў Доме культуры МТЗ быў запланаваны канцэрт у падтрымку ініцыятывы "Ежа замест бомбаў" (Food not bombs), аднак каля 19 гадзінаў 100 чалавек былі затрыманыя і дастаўленыя ў Партызанскі (дзяўчаты) і Цэнтральны РУУсы (хлопцы) сталіцы. Асноўную частку пасля дачы тлумачэнняў вызвалілі, але ў дачыненні да 13 чалавек усё ж былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы. Да суду ўсе яны змешчаны ў ізалятар на Акрэсціна, сярод затрыманых дзяўчына Алена Дубовік. Ігар Трухановіч быў збіты, яму выклікалі "хуткую".
24.03.2012 Любоў Кавалёва просіць, каб ёй аддалі цела расстралянага сына
Маці абвінавачанага за тэракт і расстралянага паводле рашэння Вярхоўнага суду Уладзіслава Кавалёва накіравала заказны ліст у прэзідэнцкую адміністрацыю 22 сакавіка, яшчэ раз прадублявала свой зварот 23 сакавіка – ужо факсам.
24.03.2012 “Яны прынеслі сябе ў ахвяру за лепшую будучыню Беларусі”
Бярозаўскія грамадскія актывісты накіроўваюць лісты і віншавальныя паштоўкі палітвязням да Дня волі і выказваюць ім словы падтрымкі. “Людзі знаходзяцца за кратамі ў невыносных умовах. Ім будзе прыемна ведаць, што яны не адны, -кажа грамадскі актывіст Анатоль Сахаруша. - Калі разабрацца - то і мы ў няволі. Як пеў Сокалаў-Воюш, у нашай краіне за сценамі турмы таксама зона”.
23.03.2012 Брэсцкі аблсуд стаў на бок чыноўніка Хафізава
Cкарга актывіста Руху «За Свабоду» Сяргея Вакуленкі, якому гарадскі чыноўнік адмовіўся прадаставіць інфармацыю, разгледжана ў Брэсцкім абласным судзе 22 сакавіка.
23.03.2012 Большасць не падтрымлівае рашэння прэзідэнта
Такія вынікі паказвае апытанка, якую баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press” ужо некалькі дзён ладзіць на сваім сайце. На 23 сакавіка на пытанне “Вы памілавалі б Канавалава і Кавалёва?”станоўча адказалі каля 60% наведвальнікаў.
23.03.2012 Чатырнаццаты. І Марголіна не выпускаюць у Эўразьвяз
Намесьнік старшыні АГП Леў Марголін атрымаў даведку ў Барысаўскім РУУС, што яму часова абмежавана права на выезд за мяжу.
23.03.2012 Леанід Гаравы патрабуе ліквідаваць "Дошку ганьбы"
Актывіст Руху “За свабоду” лічыць, што КУВП “Гарадоцкае прадпрыемства кацельных і цеплавых сетак”, якое ўсталявала "Дошку ганьбы" з прозвішчамі даўжнікоў за камунальныя паслугі, не мае права публічна зневажаць гонар і годнасць людзей. Хай нават і "злосных неплацельшчыкаў".
23.03.2012 Тры пікеты да Дня Волі забаранілі ў Віцебску
Віцебскі актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Пётр Сарапеня падаў заяўкі ў тры раённыя адміністрацыі на правядзенне 25 сакавіка трох пікетаў - атрымаў тры адмовы.
23.03.2012 Лідара нацболаў апраўдалі
Суд Савецкага раёна Мінска 23 сакавіка апраўдаў лідара беларускіх нацыянал-бальшавікоў Яўгена Контуша і спыніў адміністрацыйную справу ў дачыненні да яго. Пра гэта паведаміў Контуш.










