28.03.2012 Суды над невыязднымі палітыкамі ў Оршы перанесеныя на 16 гадзін (адноўлена)
16-30. Як паведамілі бацьку Атрошчанкава супрацоўнікі транспартнай міліцыі, суд над затрыманымі палітыкамі адбудзецца заўтра. Аднак праваабаронцы не разыходзяцца, паколькі лічаць, што могуць асудзіць і сёньня.
28.03.2012 Унесена прапанова аб падпісанні Міжнароднай канвенцыіі па абароне ад гвалтоўных знікненняў
Святлана Завадская, Сяргей Бахун і Раман Кісляк унеслі прапанову Савету міністраў РБ падпісаць і ратыфікаваць Міжнародную канвенцыю па абароне ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў. Яны просяць даць даручэнне міністру замежных спраў неадкладна падпісаць Міжнародную канвенцыю і ўнесці ў парламент законапраект аб яе ратыфікацыі.
28.03.2012 Брэсцкі аблвыканкам прызнаў наяўнасць у абласным цэнтры экалагічных праблем, звязаных з забруджанасцю паветра
Як паведаміла адна з ініцыятараў збору подпісаў Ганна Канюс, адказ з аблвыканкама прызнае наяўнасць праблемы і акрэслівае хоць нейкі тэрмін, калі яе паспрабуюць вырашыць. “Але здзіўляюць адносіны да звароту, падпісанага больш за тысячай жыхароў Брэста, з боку гарадскіх уладаў".
28.03.2012 Лідэраў апазіцыі будуць судзіць за хуліганства
У ноч на 28 сакавіка ў Оршы супрацоўнікамі Аддзела ўнутраных спраў на транспарце былі знятыя з цягніка № 2 Мінск-Масква лідэр АГП Анатоль Лябедзька, кіраўнік партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякін, а таксама актывіст апазіцыі Сяргей Атрошчанкаў.
28.03.2012 Леанід Судаленка выйграў суд з Дзяржаўтаінспекцыяй
Гомельскаму праваабаронцу Леаніду Судаленку ўдалося даказаць у судзе, што ён не парушаў правілы дарожнага руху і не перавышаў хуткасць у населеным пункце. За гэта супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі спрабавалі пазбавіць праваабаронцу пасведчання кіроўцы. Суд цягнуўся 10 месяцаў.
28.03.2012 Лідараў апазіцыі затрымалі на мяжы з Расіяй
Аляксандр Атрошчанкаў, Сяргей Калякін і Анатоль Лябедзька былі знятыя з цягніка па дарозе ў Расею. Гэта першы раз, калі невыязных апазыцыянэраў не выпускаюць праз беларуска-расейскую мяжу.
27.03.2012 Ніхто не хоча несці матэрыяльную адказнасць
Гомельская міліцыя не хоча адказваць за маральную шкоду, нанесеную Уладзіміру Няпомняшчых, і перакладвае адказнасць на іншыя структуры. «Як шкодзіць, і рабіць подласць – дык шмат у нас ёсць ахвочых. А як адказваць за подласць – дык усе хаваюцца за спіны адзін аднаго, і спіхваюць адзін на аднаго адказнасць", -- адзначыў апазіцыянер.
27.03.2012 Ахвяра Дня Волі: звольнілі за тое, што даў апазыцыі апаратуру
Дырэктара Беларускага радыётэлевізійнага перадаючага цэнтру Андрэя Караіма звольнілі пасьля таго, як ён дазволіў выкарыстаньне гукаўзмацняльнай апаратуры падчас мітынгу на плошчы Бангалор 25 сакавіка.
27.03.2012 Amnesty International: Смяротнае пакаранне ў 2011 годзе
“Краіны, якія прыводзілі ў выкананне смяротныя прысуды ў 2011 годзе, рабілі гэта з пагрозлівай хуткасцю”, — падсумоўвае Amnesty International у сваім штогадовым аглядзе на тэму смяротных прысудаў і пакаранняў смерцю.
27.03.2012 Івашкевіча папярэдзілі за "падрыў дзяржаўнага сувэрэнітэту"
Аднаго з арганізатараў акцыі 25 сакавіка ў Менску Віктара Івашкевіча сёньня выклікалі ў Генпракуратуру, дзе яго папярэдзілі, што дзеяньні, «якія могуць быць накіраваныя на падрыў дзяржаўнага сувэрэнітэту, будуць карацца законам». Тым часам заяўнікі акцыі разьбіраюцца з гарадзкімі службамі, якім павінны заплаціць каля 4 мільёнаў рублёў.
27.03.2012 Лябедзька аспрэчвае забарону выезду за мяжу ў судзе
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька звярнуўся ў суд з пазовам да Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства юстыцыі.
27.03.2012 У ААН пададзена скарга аб катаваннях у дачыненні да Змітра Бандарэнкі
Спецдакладчыку ААН па катаваннях накіравана тэрміновая скарга, якая падаецца на падставе падазрэнняў аб тым, што ў адносiнах да асобы ўжываюцца катаванні, калі патрабуецца ўмяшальніцтва для спынення такіх дзеянняў.
27.03.2012 Ян Дзяржаўцаў судзіцца з трыма райвыканкамамі
Віцебскі сябар КХП БНФ падаў заявы ва ўсе тры раённыя суды гораду, бо з трох раённых адміністрацый яму прыйшлі адмовы на правядзенне пікетаў. Гэта своеасаблівы рэкорд -- калі актывіст адначасова судзіцца з трыма органамі ўлады. Зрэшты, колькасць забароненых пікетаў таксама была рэкордная – 15 на працягу 5 дзён.
27.03.2012 Мікалая Дзядка пазбавілі чарговай перадачы
Чарговае, ужо сёмае парушэньне рэжыму зафіксавала адміністрацыя калоніі №15 у Магілёве з боку палітвязьня Мікалая Дзядка падчас ягонага знаходжаньня ў ШІЗА (з 12 па 17 сакавіка). За гэта палітвязьня ў чарговы раз пазбавілі наступнай перадачы, якая была запланаваная на травень гэтага году. Цяпер бліжэйшая перадача мае быць толькі ўвосень.
27.03.2012 Віцебскія актывісты "Еўрапейскай Беларусі" вывесілі сцяг у падтрымку палітвязняў (фота)
Актывісты вывесілі сцяг на парэнчах чыгуначнага маста ў раёне вуліцы Маланаберажнай. Пад ім праходзяць 4 трамвайныя маршруты, так што бел-чырвона-белы сцяг выдатна бачылі тыя, хто ў ранішні час ехаў на працу ў бок раёнаў Маркаўшчыны і ДСК.










