30.03.2012 “ПАЛІТЫЧНЫЯ”: кропкі над “і”
Актывісты каардынацыйнай групы “За волю” цягам апошніх месяцаў выказваюць прэтэнзіі да праваабарончых арганізацый наконт адзінага спісу палітвязняў і абвінавачваюць праваабаронцаў у тым, што яны адмовіліся ад трох “спрэчных кандыдатаў на палітвязняў” - Аляксандра Крутога, Юрыя Чыгілейчыка і Аляксандра Малчанава. Каб артыкуляваць усе важныя акцэнты ў справе прызнання-непрызнання “палітычных”, намеснік кіраўніка “Вясны” Валянцін СТЭФАНОВІЧ прадстаўляе праваабарончы ракурс праблемы.
29.03.2012 Таемны суд над Лябедзькам, Калякіным, Атрошчанкавым - штрафы па 10 б.в.
Лябедзька, Калякін і Атрошчанкаў аштрафаваныя на 10 базавых велічыняў (350 тысяч рублёў) кожны і вызваленыя. Іх прызналі вінаватымі ў парушэньні артыкулу 17.1 КаАП "Дробнае хуліганства". Пашпарты ім не вярнулі
29.03.2012 Магілёўскія суды не прызнаюць дыскрымінацыі па ўзросту пры працаўладкаванні
Падчас падрыхтоўкі да судовага разбіральніцтва стала вядома, што яшчэ ў 2009 годзе Канстытуцыйны суд Беларусі ўнёс папраўкі, якія забараняюць дыскрымінацыю па ўзросту, полу і месцу жыхарству. У закон “Аб занятасці” гэтыя папраўкі былі ўнесены, а вось у Працоўны кодэкс іх не ўнеслі дагэтуль.
29.03.2012 Дыскрымінацыя па моўным прынцыпе ў дзеянні (фота)
У Бялыніцкім раёне пры правядзенні раённых алімпіяд па сусветнай гісторыі вучні школ з беларускай мовай навучання вымушаны былі выконваць заданні і даваць адказы на рускай мове. Беларускамоўных варыянтаў заданняў па гісторыі “сеяльнікі разумнага, добрага, вечнага” з Бялыніцкага РАНА нават не падрыхтавалі.
29.03.2012 Дырэктар гандлёвага цэнтру западозрыў прадпрымальніцу ў арганізацыі палітычнага страйку
Магілёўская прадпрымальніца Людміла Крыловіч прасіла прыцягнуць да адказнасці дырэктара ГЦ “Прэстан” спадара Пашурына, які паведаміў у КДБ што яна рыхтуе палітычны страйк. Пасля гэтага выпадку да Людмілы патэлефанаваў чэкіст, які назваўся Андрэем Іванавічам і прапанаваў сустрэцца.
29.03.2012 Салігорцы даслалі Лукашэнку паштоўкі супраць смяротнага пакарання (фота)
Салігорскія праваабаронцы працягваюць ажыццяўленне грамадскіх дзеянняў, скіраваных на адмену смяротнага пакарання ў Беларусі. Гэтым разам грамадскія актывісты гораду дасылалі паштоўкі да Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваннем тэрміновага ўвядзення мараторыя на вынясенне смяротных прысудаў і выкананне пакаранняў.
29.03.2012 Генадзь Давыдзька: “Адбываецца масавае абалваньванне людзей у сферы адукацыі і СМІ”
У Светлагорскім будаўнічым трэсце №20 прайшла сустрэча працоўнага калектыву з інфармацыйнай групай, якую ўзначальвае старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька. Старшыня Белтэлерадыёкампаніі распавёў светлагорскім будаўнікам пра тое, як СМІ абалваньваюць людзей.
29.03.2012 Адвакат сустрэлася з Дашкевічам у глыбоцкай калоніі
З лідарам Маладога фронту Змітром Дашкевічам у калоніі горада Глыбокае сустрэлася адвакат. У калонію разам з адвакатам прыехала і намесніца старшыні Маладога фронту Наста Палажанка.
29.03.2012 Мікалая Аўтуховіча непакоіць непраўдзівая інфармацыя пра яго
У лісце, які нядаўна атрымаў былы адвакат Павел Сапелка, палітвязень Мікалай Аўтуховіч распавядае пра свой побыт у Гарадзенскай турме №1.
28.03.2012 Прэзідэнцкая бібліятэка прапануе наведаць тэматычную выставу "Канстутыцыі Беларусі: 20 унікальных дакументаў"
Канстыту́цыя Рэспу́блікі Белару́сь — Асноўны Закон краіны, якім замацаваны прынцып вяршынства права. Забеспячэнне правоў і свабодаў грамадзян Рэспублікі Беларусь ёсць найвышэйшай мэтай дзяржавы. У першым артыкуле Канстытуцыі абвяшчана, што “Рэспубліка Беларусь - унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава”. Другі артыкул кажа, што “Чалавек з'яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю грамадства і дзяржавы”.
28.03.2012 Алесь Бяляцкі будзе працаваць на швейнай вытворчасці
Сустрэча Алеся Бяляцкага з жонкай Наталляй Пінчук адбудзецца толькі ў наступным месяцы. Старшыню Праваабарончага цэнтра “Вясна” больш трох тыдняў трымалі ў турэмным каранціне і толькі ў мінулы чацвер перавялі ў атрад.
28.03.2012 Бабруйск: Канстанцін Локцеў будзе судзіцца з былым працадаўцам
Праблемы на працы ў Канстанціна Локцева пачаліся яшчэ пасля мінулагодняга Народнага схода, - ён быў старшынём аргкамітэта. За гэта грамадскі актывіст быў пакараны трыма суткамі адміністрацыйнага арышту. А пасля візітаў на месца яго працы супрацоўнікаў КДБ, Канстанціна пачалі літаральна выжываць з летніка “Мечта”.
28.03.2012 Частату «Аўтарадыё» аддаюць «Сталіцы»
«Дзяржава ператвараецца ў злодзея», кажа Базан.
28.03.2012 Яшчэ дзве незалежныя тэлежурналісткі атрымалі пракурорскія папярэджанні
Гэта сябры ГА «БАЖ» Аліна Радачынская і Вольга Чайчыц. Такім чынам, органы пракуратуры за гэты год вынеслі ўжо восем пісьмовых папярэджаняў журналістам.
28.03.2012 Афіцыйная дата расстрэлу Уладзіслава Кавалёва – 15 сакавіка
"Але ўжо ні 13, ні 14 сакавіка да яго чамусці не пускалі адваката Станіслава Абразея. Яны з Уладзіславам так і не падалі наглядную скаргу, бо ім не далі сустрэцца", --гаворыць Любоў Кавалёва, маці асуджанага і пакаранага смерцю за тэракт у мінскім метро.










