16.04.2012 Абмежаванне на выезд Атрошчанкава - незаконнае
Рашэнне аб накладанні штрафу Атрошчанкаў у касацыйным парадку абскардзіў, і яно да гэтага часу лічыцца не ўступіўшым у сілу. Ды і пасля ўступлення ў законную сілу павінен яшчэ прайсці час для пачатку выканаўчай вытворчасці і прыняцця рашэння аб прымусовым выкананні ў выпадку адмовы ад выплаты.
16.04.2012 Ціск на палітвязняў дзеля прашэнняў пра памілаванне праваабаронцы будуць расцэньваць як катаванні
Гэта адзначае намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч, каментуючы вызваленне Андрэя Саннікава і Змітра Бандарэнкі.
16.04.2012 Палепшыць ўмовы ўтрыманьня на Акрэсціна планавалася яшчэ ў 2009 годзе
У незалежных СМІ перыядычна з’яўляецца інфармацыя пра нездавальняючыя, а часам і проста жахлівыя ўмовы ўтрыманьня арыштаваных і затрыманых ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у Менску.
16.04.2012 На карабліках — “Свабоду палітвязням!”
15 красавіка сябры дэмакратычнага згуртавання Слоніма правялі акцыю на беразе ракі Шчара, прысвечаную беларускім палітвязням. Яны віталі вызваленне Андрэя Саннікава і Дзмітрыя Бандарэнкі, а таксама нагадвалі пра астатніх вязняў, якія да гэтага часу застаюцца ў турмах.
16.04.2012 Віталь Гуляк з Ваўкавыску вітаў вызваленне палітвязняў нацыянальным сцягам
Ваўкавыскі грамадскі актывіст Віталь Гуляк 15 красавіка адзначыў выхад на волю палітзняволеных Андрэя Саннікава і Зміцера Бандарэнкі вывешваннем бел-чырвона-белага сцяга на балконе сваёй кватэры. Праз пятнаццаць хвілін у кватэру заявіліся трое міліцыянтаў, якія прапанавалі праехаць з імі для разбіральніцтва.
16.04.2012 Гісторыя адваката Паўла Сапелкі
Складана знайсці ў асяроддзі палітычна актыўных людзей тых, хто не ведаў бы яго імя. І пры згадванні яго шмат хто скажа вам - ён мяне абараняў. Павел Сапелка ўспамінае і параўноўвае працэсы розных перыядаў сваёй кар'еры ў інтэрв'ю сайту Беларускага Хельсінкскага Камітэта.
16.04.2012 Баранавічы: грамадскія актывісты павіншавалі Статкевіча-старэйшага з Вялікаднем
За кубачкам гарбаты гаварылі пра вызваленне Андрэя Саннікава і Зміцера Бандарэнкі, пра магчымыя вызваленні астатніх. Разам прачыталі вялікоднае віншаванне Мікалая, дасланае бацьку. Дарэчы, ён паведамляе, што апошні ліст да бацькі яму вярнулі назад і паведамілі, што пісьмо не прайшло цэнзуру з-за “цынічных” выказванняў.
16.04.2012 Бярозаўчане павіншавалі палітвязняў з Вялікаднем
Некаторыя з актывістаў вядуць перапіску з Алесем Бяляцкім, Зміцерам Дашкевічам і Мікалаем Аўтуховічам. На жаль, на калядныя віншаванні больш з палітвязняў ніхто не адклікнуўся. Цяпер некаторыя з віншавальнікаў гадаюць, ці атрымалі астатнія іх паштоўкі.
16.04.2012 На волі – Андрэй Саньнікаў і Зьміцер Бандарэнка
14 красавіка, напярэдадні Вялікадня, на свабоду выйшаў экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саньнікаў, які адбываў пакараньне ў калоніі “Віцьба-3”. На другі дзень раніцай з Магілёўскай калёніі №15 быў вызвалены Зьміцер Бандарэнка, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саньнікава, каардынатар «Еўрапейскай Беларусі». Указ аб памілаваньні падпісаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
15.04.2012 Аб вызваленні з месцаў зняволення былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава
Заява Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі
13.04.2012 Арышт аўтамабіля прызнаны незаконным
У канцы сакавіка супрацоўнікі ДАІ на трасе М1 “Масква – Брэст” затрымалі аўтамабіль, які перавозіў 10-тысячны тыраж газеты “Віцебскі кур'ер”. Акрамя канфіскацыі накладу газеты супрацоўнікі ДАІ арыштавалі аўтамабіль. Супрацоўнікі рэдакцыі палічылі такія дзеянні незаконнымі і звярнуліся ў суд. Як аказалася, небезвынікова.
13.04.2012 Статкевіч знаходзіўся ў камеры з хворым на сухоты
Палітзняволены кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч больш двух месяцаў знаходзіўся ў камеры з асуджаным, які раней хварэў на сухоты. Пра гэта даведалася жонка зняволенага палітыка Марына Адамовіч.
13.04.2012 Ператрус на кватэры маладафронтаўцаў
Раніцай 13 красавіка ў кватэры, якую здымаюць актывісты “Маладога Фронту”, адбыўся ператрус. Прыйшоўшы дадому, адзін з хлапцоў убачыў, што вокны і балкон расчыненыя, на падлозе валяюцца рэчы, агітацыйныя матэрыялы й сьцягі адсутнічаюць.
13.04.2012 Каваленка спыніў галадоўку
Сяргей Каваленка пачаў самастойны выхад з галадоўкі. Пра гэта «Свабодзе» паведаміў бацька вязьня Аляксандар Каваленка, які 13 красавіка бачыў сына ў псыхіятрычным шпіталі ў Навінках.
13.04.2012 Наваполацкая «дзясятка»: Аліневіч і суседзі
Гісторыя Наваполацкай папраўчай калёніі № 10 наўпрост зьвязаная з гісторыяй самога гораду. Сваім узьнікненьнем на пачатку 1960-х Наваполацак абавязаны тагачасным патрабаваньням народнай гаспадаркі СССР, дакладней — патрэбай якаснага паліва для Заходняй групы савецкіх войскаў.










