24.04.2012 Недавер жыхароў Баранавіцкага раёна да міліцыі за год павялічыўся ўдвая
Праваабаронца Сяргей Гоўша тлумачыць гэтую з’яву тым, што многія міліцыянеры маюць невысокі прафесіяналізм і нізкую прававую культуру. Супрацоўнікі міліцыі часта кіруюцца не законамі, а загадамі свайго начальства.
24.04.2012 Маладэчна: пасажырам прапануецца альтэрнатыўная інфармацыя (фота)
У Маладэчне на аўтобусным прыпынку “Плошча Свабоды” цягам апошняга месяца нехта рэгулярна расклейвае свежыя нумары незалежных выданняў, часцей за ўсё – “Народнай Волі” і “Нашай Нівы”.
24.04.2012 Гарадзенскія ўлады парушаюць закон
За тры дні да заяўленага мерапрыемства афіцыйнай паперы пра рашэнне няма. А між тым да Аляксандры Васілевіч ужо прыходзіў міліцыянт, які папярэджваў пра адміністрацыйную адказнасць за правядзенне несанкцыянаванага пікету 26 красавіка.
24.04.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Госьцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” стаў праваабаронца з горада Мазыра Уладзімір Целяпун. Яго шлях у праваабарончую дзейнасць ляжаў праз абарону правоў ахвяраў Чарнобыльскай трагедыі.
24.04.2012 У актывіста “Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі” на мяжы канфіскавалі ноўтбук
Увечары 23 красавіка ў рэйсавым аўтобусе Варшава - Менск на памежным пераходзе Цярэспаль – Брэст актывіст кампаніі "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" Сяргей Бяспалаў трапіў пад асабісты нагляд.
24.04.2012 Павал Сяргей знайшоўся ў ЦІП на Акрэсціна
Актывіста «Маладога Фронту» Павала Сяргея паплечнікі адшукалі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна. Аб гэтым паведаміў дзяжурны па цэнтру ізаляцыі Вакульчык Яўген, хаця раней ён і яшчэ адзін сумнавядомы дзяжурны Есмантовіч паведамлялі што актывіста да іх не дастаўлялі.
23.04.2012 ЛТП і зона - у чым падабенства? (відэа)
Былы спартовец, майстра спорту па боксу Анатоль распавядае пра ўмовы знаходжання ў ЛТП (Лячэбна працоўным прафілакторыі), у якім залежныя ад алкаголя людзі жывуць і працуюць фактычна ў турэмных ўмовах. Прымусовае накіраванне на "лячэнне" ў ЛТП з'яўляецца абмежаваннем права на свабоду і асабістую недатыкальнасць, таму знаходзіцца ў фокусе ўвагі беларускіх праваабаронцаў.
23.04.2012 Супраць атамных эксперыментаў
У Брэсце адбыўся “круглы стол”, на якім эколагі прэзентавалі “Белую Кнігу”, прысвечаную атамнай энергетыцы. Удзельнікі мерапрыемства падпісалі зварот да кіраўніцтва Беларусі з заклікам спыніць атамныя эксперыменты (“гэта не просьба, а настойлівае патрабаванне часу”), бо ад грамадскасці наўмысна хаваюць усе адмоўныя наступствы будаўніцтва АЭС у Астраўцы.
23.04.2012 ПЦ “Вясна” патрабуе спынення крымінальнага пераследу Васіля Парфянкова
Васілю Парфянкову пагражае да году пазбаўлення волі, і ў выпадку развіцця справы ў гэтым накірунку Васіль Парфянкоў будзе бясспрэчна прызнаны новым палітычным вязнем. Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна”
23.04.2012 Віцебскі абласны суд тлумачыць прычыны закрытасці працэсаў
Жыхары Віцебску пакінулі з два дзесяткі допісаў у Кнізе скаргаў і прапановаў, калі іх не пусцілі на працэс па касацыйнай скарзе Сяргея Каваленкі, які праходзіў 10 красавіка, і на працэс па касацыйных скаргах Валерыя Шчукіна, Сяргея Калякіна, Анатоля Лябедзькі і Аляксандра Атрошчанкава.
23.04.2012 Ператрус на кватэры ў Касі Галіцкай
23 красавіка супрацоўнікі спэцслужбаў правялі ператрус у кватэры актывісткі «Маладога фронту» Касі Галіцкай. Нічога падазронага не знайшлі.
23.04.2012 У Віцебску забаранілі тры пікеты да ўгодкаў Чырнобыльскай трагедыі
Сябру КХП БНФ Яну Дзяржаўцаву прыйшлі адмовы з раённых адміністрацый. Актывіст прасіў, каб мясцовыя ўлады далучыліся да арганізацыі мерапрыемстваў, але яго просьбу праігнаравалі. Актывісты заклікалі жыхароў горада, удзельнікаў ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС узяць удзел у жалобным мерапрыемстве "Вянок Чарнобылю".
23.04.2012 ААН дапаможа беларускім уладам захаваць правы чалавека
Арганізацыя аб’яднаных нацый гатовая паспрыяць афіцыйнаму Мінску ў гэтай сферы.
23.04.2012 Праваабаронцаў Віктара Сазонава і Уладзіміра Хільмановіча трымалі на мяжы больш 5 гадзінаў
Урэшце быў складзены пратакол “затрымання” кніжак “Наша Вясна” і фотаальбомаў, прысвечаных палітвязням і падзеям плошчы 19 снежня 2010 году. Былі забраныя таксама два дыскі з дакументальным фільмам “Прычына смерці – прочырк”. Цягам месяцу павінна адбыцца экспертыза гэтых матэрыялаў.
23.04.2012 Палітвязні не выказваюць надзеяў на хуткае вызваленне
“Асабіста я атрымаў апошнімі днямі лісты і паштоўкі ад Зміцера Дашкевіча, Алеся Бяляцкага, Паўла Севярынца, Мікалая Статкевіча і Мікалая Аўтуховіча, - распавядае бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч. – Усе палітвязні трымаюцца вельмі добра, настрой у іх аптымістычны. Праўда, надзеі на хуткае вызваленне таксама ніхто не выказвае".










