26.04.2012 Атрымаць копіі дакументаў з гарвыканкама ўдалося толькі праз суд
26 красавіка прадстаўніца гарвыканкаму ў суддзе пагадзілася прадаставіць копіі двух раней непрадастаўленых дакументаў, аднак адмовілася іх заверыць. Суддзя адмовілася вынесці прыватнае вызначэнне на адрас гарвыканкаму, сказаўшы, што гэта права, а не абавязак суда.
26.04.2012 “Вясна” адзначае 16-ю гадавіну дзейнасці
16 год таму, пасля брутальных затрыманняў падчас “Чарнобыльскага Шляху”, пачыналася праца групы людзей, якая занялася зборам і распаўсюдам інфармацыі пра затрыманых, а таксама спрабавала аказаць ім матэрыяльную дапамогу. Так узнікла праваабарончая арганізацыя “Вясна-96”, цэнтральным накірункам працы якой стала дапамога ахвярам палітычных рэпрэсій і інфармаванне грамадскасці пра гэтыя рэпрэсіі.
26.04.2012 Брэсцкі абласны суд ацэніць законнасць дзеянняў суддзі
Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус атрымаў судовую позву, у якой паведамляецца, што Брэсцкі абласны суд 15 мая разгледзіць яго скаргу на суддзю Баранавіцкага гарадскога суда Т.Ю.Жукаву, якая адмовілася разглядаць ягоную скаргу.
26.04.2012 Міліцыя перашкаджае лідарам АГП наведаць Астравец і Ашмяны`
Анатоль Лябедзька разам са сваімі паплечнікамі мае намер сустрэцца з мясцовымі жыхарамі ў раёне будучай беларускай АЭС і абмеркаваць экалагічныя праблемы.
26.04.2012 Маладафронтаўца асудзілі за расцяжку да “Чарнобыльскага шляху”
25 красавіка ў 23 гадзіны на ўваходзе ў станцыю метро "Інстытут культуры" ў Менску супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста арганізацыі «Малады Фронт» Змітра Станкевіча, у якога з сабой была расцяжка, падрыхтаваная спецыяльна да вулічнай акцыі «Чарнобыльскі шлях».
26.04.2012 Барысаў: людзі ў цывільным спазніліся «пасці» дэмактывіста
Сёння раніцай жонка старшыні Барысаўскай гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Міхаіла Васільева заўважыла каля пад'езду падазроны аўтамабіль «Аўдзі» чорнага колеру, у якім двое людзей у цывільным яўна сядзелі не проста так.
26.04.2012 Замест “Чарнобыльскага шляху” ліквідатара чакае працоўная змена
Кіраўніцтва Івацэвіцкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі парупілася аб тым, каб слесар раённага вадаканалу, ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай АЭС Станіслаў Халадовіч не трапіў у Мінск на “Чарнобыльскі шлях”. Начная працоўная змена заменена без узгаднення з рабочым і растлумачэння прычын на дзённую 26-га.
26.04.2012 Абаронцы салігорскага лесу бачаць выйсце ў змене гарадскога кіраўніцтва
Лесапаркавую зону Салігорска ў зялёным трохкутніку на скрыжаванні вуліц Заслонава і Казлова, якую мясцовыя жыхары баранілі амаль два гады, усё ж высеклі. Пра гэта мясцовым праваабаронцам паведамілі актывісты кампаніі “Абаронім лес”.
26.04.2012 Журналісту дзяржвыдання «па душы» тыя палітвязні, якія сядзяць у турме
Карэспандэнт гомельскай дзяржаўнай газеты «Савецкі раён» Аляксандр Яўсеенка выступіў у выданні з рэфлексіяй на вызваленне Андрэя Саннікава і Зміцера Бандарэнкі. У артыкуле «Пакаяўшыся «героі» ён называе вызваленне палітвязняў «важнай свецкай падзеяй», якая была «у прынцыпе, чаканая.
26.04.2012 Рагачоўскі суд не знайшоў доказаў віны грамадскага актывіста Дзяніса Дашкевіча
Суддзя Рагачоўскага суду Ірына Малашкевіч 25 красавіка спыніла адміністрацыйную справу ў адносінах да грамадскага актывіста Дзяніса Дашкевіча з-за недаказанасці віны апошняга. Матэрыялы адміністрацыйнай справы накіраваны ў орган, які складаў пратакол – міліцыю.
26.04.2012 У Брэсце забаронена акцыя супраць забойства жывёл
Падчас гэтага мерапрыемства меркавалася распаўсюдзіць сярод жыхароў горада ўлёткі ў падтрымку “Акцыі супраць забойства беспрытульных жывёл “Fair Play”, якая зараз адбываецца ў суседняй Украіне. Аднак мясцовыя ўлады ў асобе намесніка старшыні гарвыканкама Вячаслава Хафізава адмовілі ў правядзенні акцыі.
26.04.2012 Бабруйчане звяртаюцца да чыноўнікаў з просьбай вярнуць у тралейбусы беларускую мову
"Пры гэтым знікла не толькі беларуская мова, але і знаёмыя ўсім выразы «Сумленне — лепшы кантралёр», «Павага — лепшы падарунак» і абсалютна бабруйскі выраз «Каб пазбегнуць непрыемнай сустрэчы з кантралёрам, праверце, ці не запамятавалі Вы аплаціць праезд».
26.04.2012 КДБ спыняе перапіску з Сімбіровым адносна сканфіскаваных рэчаў
"Я скардзіўся наконт таго, што ўжо год і тры месяцы супрацоўнікі КДБ не вяртаюць мне мае асабістыя рэчы, - гітару, нэтбук і прыватныя дзённікі, а таксама не адказваюць на пісьмовыя звароты. Супрацоўніца аддзелу па зваротах грамадзян адказала мне па тэлефоне, што пытанне разглядалася на самым высокім узроўні і вырашана ўсялякую перапіску са мной спыніць".
26.04.2012 Зваротаў у Слонімскі райвыканкам шмат — адказ адзін: адмовіць (дакумент)
Сябры Слонімскага дэмакратычнага згуртавання напісалі калектыўны зварот у Слонімскі райвыканкам: “Мы , жыхары горада Слоніма, на працягу амаль сямі гадоў не можам рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права на правядзенне масавых мерапрыемстваў у горадзе, і на ўсе нашы заяўкі атрымліваем адмовы".
26.04.2012 Перад “Чарнобыльскім шляхам” кватэры актывістаў наведвае міліцыя
Зраніцы 26 красавіка міліцыянты прыйшлі на кватэру да актывіста “Маладога фронту” Міколы Дземідзенкі. Увечары 25 красавіка міліцыянты ламіліся ў кватэру, дзе прапісаны актывіст-эколаг Уладзімір Валодзін.










