31.08.2020 "Вясна" працягвае збор і дакументаванне фактаў катаванняў у Беларусі
ПЦ "Вясна" падрыхтаваў кароткую справаздачу пра тое, што ўжо было зроблена праваабаронцамі і што плануецца рабіць надалей па фактах прымянення катаванняў і жорсткага абыходжання пры затрыманні мірных дэманстрантаў, іх транспарціроўцы і ўтрыманні ў ІЧУ у дзень выбараў і паслявыбарчы перыяд.
31.08.2020 Палітвязня Аляксандра Францкевіча білі і катавалі электрашокерам у КДБ
Маці палітычнага зняволенага Аляксандра Францкевіча распавяла "Вясне", што ў дачыненні да яе сына ўжываліся катаванні. Гэтую інфармацыю яна даведалася ад чалавека, які знаходзіўся ў адной камеры з Аляксандрам у СІЗА-1.
31.08.2020 Следчы камітэт распачаў крымінальныя справы праз ініцыятывы па адкліканні дэпутатаў
Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальныя справы «з-за ціску на дэпутатаў», перадае дзяржаўнае агенцтва БелТА са спасылкай на тэлеканал «Беларусь 1».
30.08.2020 3атрыманні 30 жніўня ў Мінску і рэгіёнах. Спіс
30 жніўня - 22 дзень мірных пратэстаў Беларусі супраць фальсіфікацыі выбараў і жорскіх разгонаў акцый у паслявыбарчы перыяд. Людзі выходзяць у розных гарадах краіны і патрабуюць сыходу Лукашэнкі, вызвалення палітвязняў і правядзення новых празрыстых выбараў.
30.08.2020 Amnesty International патрабуе выконваць правы мірных пратэстоўцаў
Amnesty International асцерагаецца, што беларускія ўлады гатовыя зноў звярнуцца да рэпрэсіўных мераў і пачаць прымяняць сілу да мірных пратэстоўцаў, як яны ўжо рабілі ў самым пачатку паслявыбарчых пратэстаў.
30.08.2020 Пасольства ЗША ў Беларусі выступіла з жорсткай заявай
Амбасада ЗША ў Беларусі выступіла з досыць жорсткай заявай з нагоды падзей у нашай краіне ў перыяд пасля выбараў, пішуць naviny.by.
30.08.2020 На Жаночым Маршы не абыйшлося без затрыманняў
29 жніўня адбыўся 10-тысячны Марш Жанчын. Нажаль і гэтым разам не абыйшлося без затрыманняў.
28.08.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў, затрыманых у межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках
Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
28.08.2020 Сумесная заява місій ЗША, Вялікабрытаніі, Швейцарыі і Еўрапейскага саюза адносна прымянення гвалту і рэпрэсій у Беларусі
Дыпмісіі падкрэсліваюць, што з часу выбараў яны былі сведкамі бесчалавечнага і непрапарцыйнага прымянення праваахоўнымі органамі сілы супраць мірных дэманстрантаў і простых грамадзян.
28.08.2020 Затрыманні ў Мінску вечарам 28 жніўня
Увечары 28 жніўня на плошчы Незалежнасці ў Мінску людзі зноў вышлі на мірную акцыю пратэсту. Жанчыны сталі ў "ланцуг салідарнасці". Да іх падыйшлі супрацоўнікі міліцыі і патрабуюць, каб жанчыны разышліся.
28.08.2020 "Давайце яго адвядзем у аўтазак, хай хлопцы пазабаўляюцца". Сведчаць пацярпелыя
21-гадовага мінчука Якава Сухнату затрымалі позна ўвечары 11 жніўня супрацоўнікі міліцыі ў цывільным недалёка ад станцыі метро Уручча, калі ён вяртаўся дадому. Цяпер Якаў пасля жорсткага затрымання, і некалькіх сутак знаходжання на Акрэсціна і ЛПП пад Слуцкам знаходзіцца на лячэнні ў мінскай бальніцы. Хлопец распавёў "Вясне", што з ім адбылося ўвечары 11 жніўня і, што адбывалася наступныя дні.
28.08.2020 Кіраўніцтва "Мінскай фармацыі" аказвае ціск на супрацоўнікаў, якія падпісалі зварот супраць гвалту
28 жніўня начальніца аддзела кадраў правяла гутарку з работнікамі аптэчнага склада РУП "Мінская фармацыя" наконт падпісанага імі звароту.
28.08.2020 Старшыня АБСЕ: Беларусь павінна неадкладна палепшыць сітуацыю з правамі чалавека — прама цяпер, без усякіх "калі" і "але"
Дзеючы старшыня АБСЕ, прэм'ер-міністр Албаніі Эдзі Рама 28 жніўня на спецыяльным пасяджэнні Пастаяннага савета АБСЕ па абмеркаванні сітуацыі ў Беларусі выступіў са зваротам да беларускіх уладаў і іншых членаў АБСЕ.
28.08.2020 Хроніка пераследу за 27 жніўня. Спіс затрыманых на Плошчы
27 жніўня ў Беларусі працягваецца пераслед актывістаў і незалежных СМІ. У офіс рэдакцый выданняў Kyky.org і The Village Беларусь прыйшлі з ператрусам, працягваюцца суды над удзельнікамі акцый пратэсту, адбываюцца новыя затрыманні.
28.08.2020 Пятніца, 28 жніўня. Хроніка пераследу і суды
У Мінску і іншых гарадах Беларусі ў пятніцу 28 жніўня адбудуцца суды над удзельнікамі шматлікіх акцый пратэсту, затрыманымі напярэдадні і журналістамі.










