10.07.2012 МУС і Мінінфармацыі ківаюць адно на аднаго у справе дыскрымінацыі цыган
Гомельскія праваабаронцы, сябры БХК Марыя Багдановіч і Алесь Яўсеенка, атрымалі з Міністэрства ўнутраных спраў адказ на зварот наконт дыскрымінацыйных выказванняў у прэсе ў адрас цыган.
10.07.2012 Ігар Трухановіч дамогся справядлівасці праз суд, праўда толькі часткова
Услед за жыхаркай Магілёва Юляй Гарачанковай, якая ў чэрвені праз суд дамаглася кампенсацыі маральнай шкоды за незаконны пяцісуткавы арышт, маральную кампенсацыю атрымае і актывіст Ігар Трухановіч.
10.07.2012 Салігорскі тэлеканал - ні слова пра выбары
За тры тыдні ад пачатку парламенцкай выбарчай кампаніі “лепшы тэлевізійны канал Міншчыны 2012 году” не зрабіў ніводнай перадачы, прысвечанай гэтай тэме. Мясцовыя праваабаронцы прааналізавалі ўсе сюжэты СТК, выкладзеныя на афіцынай старонцы тэлеканала ў Інтэрнэце з 18 чэрвеня.
10.07.2012 Быхаў: Следчы камітэт не бачыць падставаў для замены следчага ў справе Шачанка
Гэта вынікае з адказу з Быхаўскага раённага аддзелу Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь за подпісам начальніка аддзела Савосцікава, які атрымаў Аляксандр Шачанок. Быхаўчанін дамагаецца ўзбуджэння крымінальнай справы супраць міліцыянта, які сфабрыкаваў адміністратыўную справу ў дачыненні да яго.
10.07.2012 Мікалай Уласевіч абскарджвае красавіцкі ператрус
Уласевіч у сваёй заяве ў суд звяртае ўвагу на сістэмны незаконны пераслед яго асобы з боку мясцовай міліцыі, просіць прызнаць дзеянні Астравецкага РАУС і пракурора Астравецкага раёну па правядзенні агляду дома незаконнымі і неабгрунтаванымі.
10.07.2012 Маладэчна: імаверны кандыдат ад улады – старшыня райвыканкама
Яшчэ двух гадоў не прайшло, як жодзінец Фёдар Дамаценка, былы намеснік генеральнага дырэктара БелАЗа, быў прызначаны старшынём Маладэчанскага райвыканкама. Падобна, што ўжо спачатку прызначэння Дамаценку рыхтавалі да далейшай кар’еры.
10.07.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" - старшыня рэспубліканскай Асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў, каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі. Ён дзеліцца сваімі меркаваннямі наконт удзелу інвалідаў у выбарчым працэсе.
09.07.2012 На Магілёўшчыне месцы працы сябраў акруговых камісій у СМІ друкаваць не будуць
Такое рашэнне было прынята сёння, 9 ліпеня, на сумесным пасяджэнні прадстаўнікоў магілёўскага аблвыканкаму і абласнога Савета дэпутатаў падчас фармавання акруговых выбарчых камісій. Паводле праваабаронцы Барыса Бухеля, месцы працы сябраў акруговых камісій могуць сведчыць пра залежнасць сябраў гэтых камісій ад вертыкалі ўлады.
09.07.2012 Брэсцкія ўлады адмовілі актывістам БХД у правядзенні масавых шэсцяў
Сябры ствараемай партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” падавалі заяўку на правядзенне двух такіх акцый у Брэсце: 10 ліпеня - ў падтрымку Паўла Севярынца, і 14 ліпеня - пад лозунгам “Свабоду палітвязням!”.
09.07.2012 “Слуцкі край” пра выбары ўсё маўчыць, але абвінавачвае ў невуцтве Меркель і Абаму
У раённай газеце “Слуцкі край” тэма парламенцкіх выбараў ігнаруецца. Затое апублікаваны матэрыял, дзе аўтар выказвае здагадку, што канцлер Германіі паняцця не мела, дзе знаходзіцца Беларусь, але сітуацыя ў нашай краіне чамусьці ўяўляе для яе “меркельтыўны” інтарэс.
09.07.2012 Кіргізскія праваабаронцы нагадалі беларускім дыпламатам пра справу Алеся Бяляцкага
Талекан Ісмаілава, кіраўнік Праваабарончага цэнтра «Грамадзяне супраць карупцыі», распавяла пра ўражанні кіргізскіх праваабаронцаў, якія спрабавалі наведаць у Бішкеку афіцыйны прыём з нагоды дня незалежнасці Беларусі - з патрабаваннем вызвалення кіраўніка "Вясны" і віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага.
09.07.2012 Чаму прадстаўнікі АГП не трапілі ў акруговыя камісіі Віцебшчыны?
Партыйная арганізацыя вылучыла 8 прадстаўнікоў – прэтэндэнтаў у акруговыя выбарчыя камісіі Віцебскай вобласці. Дакументы ў Віцебскі аблвыканкам былі дасланыя поштай 5 ліпеня. Аднак іх не зарэгістравалі.
09.07.2012 Вілейка: рыхтуюцца альтэрнатыўныя кандыдаты
У Вілейцы плануюць вылучацца два альтэрнатыўныя кандыдаты – Уладзімір Малярчук, сябра АГП, і Іосіф Маціюн, сябра партыі “Справядлівы свет”, дэпутат Вілейскага раённага Савета дэпутатаў. Абодва – даволі аўтарытэтныя і вядомыя ў горадзе асобы. І ў кожнага - сваё бачанне стратэгіі ўдзелу ў выбарах.
09.07.2012 На паседжанне па вылучэнні ў акруговыя камісіі ў Віцебскі аблвыканкам пускалі толькі па спісах
Таму на супольнае пасяджэнне аблвыканкаму і аблсавету не ўдалося трапіць ні сябру партыі "Справядлівы сьвет" Анатолю Родзіку, ні ўдзельніку мінулай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі Уладзіміру Правальскаму. Абодва былі прэтэндэнтамі ў склад акруговых камісій.
09.07.2012 Слуцк: Дзеючы дэпутат адмовілася размаўляць з карэспандэнтам незалежнага выдання
«Я не буду з вамі размаўляць», - заявіла Інэса Кляшчук у тэлефоннай размове з карэспандэнтам незалежнай рэгіянальнай газеты «Інфа-Кур'ер». Так дэпутат Палаты прадстаўнікоў адрэагавала на пытанне, ці збіраецца яна ўдзельнічаць у выбарах ў другі раз.










