Барыса Хамайду затрымалі і папярэдзілі наконт "Славянскага базару"

11.07.2012 Барыса Хамайду затрымалі і папярэдзілі наконт "Славянскага базару"

Кіраўніцтва Чыгуначнага райаддзелу міліцыі праводзіла з віцебскім апазіцыянерам, распаўсюднікам незалежнай прэсы, прафілактычную гутарку. Барыса Хамайду затрымалі, завезлі ў пастарунак, дзе "параілі" ў час "Славянскага базару" не з’яўляцца ў цэнтры Віцебску.

Справу Пачобута могуць «пашырыць»

11.07.2012 Справу Пачобута могуць «пашырыць»

Сёння Андрэя Пачобута выклікалі ва Упраўленне следчага камітэту РБ па Гродзенскай вобласці.

У доме сустаршыні кампаніі "За справядлівыя выбары" - міліцыянты (абнаўляецца)

11.07.2012 У доме сустаршыні кампаніі "За справядлівыя выбары" - міліцыянты (абнаўляецца)

Па інфармацыі праваабаронцаў, міліцыянты ўсё ж патрапілі ў дом Віктара Карняенкі. Зараз яны праводзяць ці то ператрус, ці то агляд памяшкання - шукаюць нелегальную друкаваную літаратуру.

Актывісты прафсаюза РЭП скардзяцца ў суд на дыскрымінацыю

11.07.2012 Актывісты прафсаюза РЭП скардзяцца ў суд на дыскрымінацыю

Ніводны з вылучаных сябраў незалежнага прафсаюза не ўключаны ў акруговыя камісіі – у той час як праўладным прафсаюзным актывістам у камісіях адведзена 15 месцаў.

Круглянская раёнка рэкламуе дзеючага дэпутата Іванова

11.07.2012 Круглянская раёнка рэкламуе дзеючага дэпутата Іванова

На першай паласе круглянскай раёнкі пад рубрыкай “Знакавая падзея” змешчаны вялікі хвалебны артыкул пра візіт у Круглянскі раён дзейснага дэпутата па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90, гендырэктара ЗАТ “Беларуская калійная кампанія” Валерыя Іванова. Круглянскі раён падчас цяперашніх выбараў уваходзіць у Шклоўскую выбарчую акругу - гэта пралівае святло на планы сп.Іванова.

Салігорскія выбаршчыкі будуць судзіцца з Мінаблвыканкамам і Саветам дэпутатаў

11.07.2012 Салігорскія выбаршчыкі будуць судзіцца з Мінаблвыканкамам і Саветам дэпутатаў

Выбаршчыкі Салігорскай сельскай выбарчай акругі №69 накіравалі ў Мінскі абласны суд скаргу на адмову ва ўключэнні ў склад акруговай камісіі свайго прадстаўніка, вядомага грамадскага дзеяча Уладзіміра Шыла. Заяўнікі лічуць, што рашэнне Прэзідыума Мінскага абласнога Савета дэпутатаў і Мінскага абласнога выканаўчага камітэта “Аб утварэнні акруговых выбарчых камісій” ўшчамляе іх канстытуцыйныя правы і з’яўляецца незаконным.

Першая скарга на старшыню Слонімскай выбарчай акругі № 58

11.07.2012 Першая скарга на старшыню Слонімскай выбарчай акругі № 58

Раніцай 11 ліпеня сябра Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Іван Бедка наведаў Слонімскі райвыканкам, дзе ў кнізе скаргаў і прапановаў напісаў скаргу на ўпраўляючую справамі райвыканкама, а цяпер ужо старшыню Слонімскай выбарчай акруговай камісіі № 58, Алену Мачаліну.

Ваўкавыск: сябры акруговай камісіі - “гэта жывыя людзі…”

11.07.2012 Ваўкавыск: сябры акруговай камісіі - “гэта жывыя людзі…”

Пра склад камісіі Ваўкавыскай выбарчай акругі № 48 выбаршчыкі даведаліся з прыватнага блогу: “это живые люди … они возьмут на себя ответственность и будут считать бюллетени для голосования”. У параўнанні з выбарамі 2008 года камісія абнавілася напалову, усе сябры - вылучэнцы ад ўлады.

Адменены парадак узгаднення з Мінадукацыі пытанняў накіравання навучэнцаў за мяжу

11.07.2012 Адменены парадак узгаднення з Мінадукацыі пытанняў накіравання навучэнцаў за мяжу

З 25 ліпеня накіраванне навучэнцаў за мяжу будзе ажыццяўляцца з пісьмовага дазволу кіраўнікоў арганізацый, у якіх яны навучаюцца.

Валянцін Стэфановіч: “Закон аб амністыі палітызаваны самімі ўладамі”

11.07.2012 Валянцін Стэфановіч: “Закон аб амністыі палітызаваны самімі ўладамі”

Намеснік старшыні праваабарончага цэнтра “Вясна” пракаментаваў, чаму не выпадае чакаць вызвалення палітвязняў паводле прынятага закона аб амністыі і адзначыў, што ўлады штучна ўжылі палітызацыю супраць апанетаў рэжыма, якія знаходзяцца за кратамі.

“Няма дакладных крытэраў, па якіх фарміруюцца выбарчыя камісіі”

11.07.2012 “Няма дакладных крытэраў, па якіх фарміруюцца выбарчыя камісіі”

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” падвялі вынікі першага важнага этапу парламенцкіх выбараў - фарміраванне акруговых камісій. І прыйшлі да высновы, што прагрэсу ў адрозненні ад кампаніі-2008 не адбылося.

Справаздача па выніках назірання за фарміраваннем акруговых выбарчых камісій

11.07.2012 Справаздача па выніках назірання за фарміраваннем акруговых выбарчых камісій

Акруговыя выбарчыя камісіі створаны ў асноўным за кошт праўрадавых арганізацый: Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», РГА «Белая Русь» і Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў. Фарміраванне АВК прайшло пад кантролем выканаўчай улады, без публічнага абмеркавання вылучаных кандыдатур. Прадстаўнікі апазіцыі складаюць у камісіях нязначную долю – непрапарцыйна малую ў параўнанні з колькасцю вылучаных прэтэндэнтаў.

Гомельскія акруговыя камісіі: спрэс начальнікі і вертыкальшчыкі, замаскіраваныя пад грамадскасць

11.07.2012 Гомельскія акруговыя камісіі: спрэс начальнікі і вертыкальшчыкі, замаскіраваныя пад грамадскасць

Аналіз створаных акруговых камісій у Гомелі паказвае, што «чужыя тут не ходзяць»: камісіі створаны на шаблону, сябры камісій – свае ўсе людзі. Спрэс начальнікі, прадстаўнікі выканкамаў, адміністрацый гораду, дырэктары школ, якія замаскіраваліся і прайшлі ў камісіі як вылучэнцы ад грамадскіх аб'яднанняў, прафсаюзаў і ад грамадзян.

Паведамленне для журналістаў

11.07.2012 Паведамленне для журналістаў

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” запрашаюць на прэс-канферэнцыю па выніках фармавання акруговых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання. Прэс-канферэнцыя адбудзецца 11 ліпеня ў офісе ПЦ “Вясна”. Пачатак – а 10-й гадзіне.

11.07.2012 Бяляцкі: «Траціна атрада вызваляецца, але не я»

Лукашэнка 9 ліпеня падпісаў закон «Аб амністыі некаторых катэгорый асоб, якія ўчынілі злачынствы». Тэкст адпаведнага нарматыўнага прававога акта зарэгістраваны 10 ліпеня ў Нацыянальным рэестры прававых актаў, піша БелТА.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства