16.07.2012 Зьбітага Андрэя Моўчана судзяць
Працяг суддовага паседжаньня перанесены на 16-30 24 ліпеня.
15.07.2012 Баранавіцкі выканкам: фармаванне ўчастковых камісій не зменіцца
Віктар Сырыца: "Я прапанаваў нашаму гарвыканкаму стварыць участковыя выбарчыя камісіі не па прынцыпу “дырэктар-падначаленыя”, але і з прадстаўнікоў розных працоўных калектываў, у тым ліку і з апазіцыйных палітычных партый і грамадскіх арганізацый".
15.07.2012 Вылучэнне кандыдатаў: інфармацыя з рэгіёнаў
Кіраўнікі абласной і гарадской арганізацый Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі і Ганна Канюс не здолелі з першай спробы падаць дакументы на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных груп.
15.07.2012 Баранавіцкая міліцыя адмаўляецца заключаць дамову па ахове грамадскага парадку падчас пікету
Мікалай Чарнавус: "Сваім пікетам я хачу звярнуць увагу грамадскасці на падвойныя стандарты нашай улады ў адносінах праверкі падпісных лістоў і несумленнасці нашых выбараў".
15.07.2012 Пінскія СМІ працягваюць “захоўваць нейтралітэт” у асвятленні выбарчай тэматыкі
За мінулы тыдзень афіцыйныя газеты “Пінскі веснік” і “Полесская правда” абмежаваліся толькі размяшчэннем інфармацыі ад БелТА. Месцы працы старшыняў, іх намеснікаў і сакратароў акруговых камісій засталіся для чытачоў невядомымі.
15.07.2012 Слонім: першыя інфармацыі пра выбары — пра месцы, забароненыя для пікетаў
На сайце Слонімскага райвыканкама з’явілася нарэшце рубрыка на рускай мове “Выборы в Палату представителей Национального собрания Республики Беларусь пятого созыва”.
15.07.2012 У Смаргоні нарэшце апублікавалі, дзе забаронена праводзіць пікеты
Смаргонскі праваабаронца Алесь Дзергачоў паведаміў, што нарэшце, праз два тыдні пасля прыняцця, было абнародавана рашэнне райвыканкама аб вызачэнні месцаў для правядення пікетаў па зборы подпісаў.
14.07.2012 Маладэчна: сталі вядомыя альтэрнатыўныя кандыдаты
13 ліпеня ў Маладэчанскую гарадскую камісію заяву на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы падаў мінскі прадпрымальнік, былы сябра АГП Сяргей Балыкін. Аб намеры вылучыць сваю кандыдатуру заявіў таксама маладэчанскі актывіст руху “За Свабоду”, сябра Партыі БНФ Ян Лагвіновіч.
14.07.2012 Орша: Канстанцін Анташкевіч падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы
Актывіст кампаніі "Гавары праўду", сябра аргкамітэта БСДП (НГ) Канстанцін Анташкевіч ў пятніцу ўвечары падаў заяву аб рэгістрацыі спісу ініцыятыўнай групы ў камісію Аршанскай гарадскога акругі № 26.
14.07.2012 У кіраўніцтве акруговых камісій знаёмыя ўсе твары: інфармацыя з рэгіёнаў
Не абышлося і без кур'ёзаў. У камісію ад КПБ уключаны 81-гадовы Аляксей Ламыга. Будучы ў 2010 годзе сябрам Аршанскай гарадской камісіі па выбарах прэзідэнта, Аляксей Іванавіч у сілу свайго ўзросту не змог справіцца з праверкай падпісных лістоў.
14.07.2012 Любоў Кавалёва працягвае пошукі турэмных запісаў сына
Маці Уладзіслава Кавалёва, расстралянага паводле абвінавачання ў тэрарызме, напісала паўторную скаргу старшыні КДБ. Яна скардзіцца на дзеянні супрацоўнікаў СІЗА КДБ, якія не вярнулі ёй турэмныя запісы сына.
14.07.2012 Афіцыйнае папярэджанне за расцяжку "Свабоду Статкевічу!"
Яўгена Парчынскага, актывіста з Наваполацку, выклікалі ў міліцыю, каб вынесці папярэджанне пра адказнасць за правядзенне несанкцыянаваных акцый. Гэта здарылася пасля таго, як у інтэрнэце з'явіліся звесткі пра тое, што ў горадзе вісела расцяжка "Свабоду Статкевічу!"
14.07.2012 Светлагорск: пададзены першыя заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп
У Светлагорску 13 ліпеня пададзены першыя заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп. Заявы падалі Сяргей Дайнека з партыі “Справядлівы свет” і Ігар Песікаў – удзельнік грамадскай кампаніі “Гавары праўду”.
14.07.2012 Фатограф Антон Сурапін затрыманы на трое сутак
Яго будуць правяраць на датычнасць да інцыдэнта са шведскімі мядзведзікамі.
13.07.2012 Праваабаронцы абвяшчаюць конкурс
Спяшайцеся! Усяго тры месяцы адведзена на тое, каб прадэманстраваць сваю дасведчанасць у галіне правоў чалавека і стварыць шляхам мастацкага асэнсавання гэтай ідэі мастацкую рэч. З 15 ліпеня па 15 кастрычніка ПЦ “ Вясна” ладзіць конкурс сярод моладзі (і не толькі) на прадукцыю візуальнага характару - hand-made паштоўкі для палітвязняў, а таксама ілюстрацыі, калажы, фотаздымкі, відэаролікі ды слоганы на праваабарончую тэматыку.










