11.09.2020 Пятніца пачалася з затрыманняў, гэтак жа і завяршаецца
Зраніцы 11 верасня ў Беларусі затрымліваюць журналістаў, якія супрацоўнічаюць з “Белсатам”, жанчын, якія прыйшлі падтрымаць актывістаў страйкама “Беларуськалія” да Мінскага абласнога суда.
11.09.2020 Судовы пераслед удзельнікаў мірных акцый пратэсту працягваецца 11 верасня
На 11 верасня прызначаны шэраг судоў у Мінску і рэгіёнах над удзельнікамі мірных акцый пратэстаў, затрыманых у папярэднія дні.
10.09.2020 "Улады даюць выразны сігнал: зверствы спецыяльных падраздзяленняў і аддзелаў МУС ухваленыя на вышэйшым узроўні" (+узор скаргі)
Раённыя аддзелы Следчага камітэта пачалі накіроўваць адказы заяўнікам пра катаванні, жорсткае і бесчалавечнае абыходжанне з боку супрацоўнікаў міліцыі і вайскоўцаў у перыяд з 9 па 13 жніўня аб прыпыненьні праверак у парадку арт. 174 Крымінальнага кодэкса.
10.09.2020 У Магілёве затрыманы Сяргей Пехцераў, у Мінску - журналіст Семчанка і яшчэ дзесятак людзей
Гарадскога актывіста і аўтара розных культурніцкіх праектаў з Магілёва Сяргея Пехцерава раніцай 10 верасня выклікалі позвай у Ленінскі РУУС Магілёва.
10.09.2020 Віцэ-спікерка Бундэстага Германіі Клаўдзія Рот стала “хроснай” Марыі Калеснікавай
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй “Libereco - Партнёрства за правы чалавека”, віцэ-спікерка Бундэстага Германіі стала “хроснай” Марыі Калеснікавай.
10.09.2020 Суды над удзельнікамі акцый пратэсту працягваюцца 10 верасня
У Мінску і іншых гарадах Беларусі працягваюцца суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцый пратэсту, якія адбываліся з 27 жніўня па 9 верасня. "Вясна" абнаўляе вынікі судоў анлайн.
10.09.2020 «Распраналі дагала і прымушалі прысядаць». Мінчук распавёў пра сваё затрыманне на Машэрава 8 верасня
Мінчука Міхаіла Тананка брутальна затрымалі ўвечары 8 верасня на праспекце Машэрава каля "Корпуса". Сілавікі яго вырвалі з натоўпу пратэстоўцаў, якія выйшлі ў падтрымку затрыманай Марыі Калеснікавай, і змясцілі ў сіні бус. Мінчук распавёў "Вясне", што з ім адбывалася пасля затрымання на Машэрава.
10.09.2020 ПАCЕ ініцыюе стварэнне міжнароднага следчага органа па правапарушэннях у Беларусі
Камітэт Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па юрыдычных пытаннях і правах чалавека прыняў заяву аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і прапанаваў заснаваць міжнародны Следчы камітэт па правапарушэннях, учыненых у рэспубліцы.
10.09.2020 Калеснікава звярнулася ў СК: мне пагражалі, надзелі на галаву мяшок
Марыя Калеснікава, сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады, праз адваката звярнулася з заявай у Следчы камітэт. Яе схапілі ў цэнтры Мінска раніцай 7 верасня, цяпер апазіцыйны палітык знаходзіцца ў СІЗА № 1.
10.09.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення Марыі Калеснікавай, Максіма Знака і Іллі Салея
Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый
10.09.2020 У Беларусі чатыры жанчыны-палітзняволеныя. За што іх пераследуе дзяржава?
Па стане на раніцу 10 верасня ў Беларусі налічваецца 55 палітычных зняволеных. Чатыры з іх — жанчыны. «Вясна» сабрала гісторыі палітычных зняволеных жанчын Беларусі.
09.09.2020 Каб агучыць колькасць загінулых на акцыях пратэсту, пракурору трэба правесці "аналітычную працу"?
Пракурор горада Мінска адказаў на скаргу юрыста ПЦ "Вясна" Паўла Сапелкі аб непрадстаўленні звестак яго падначаленымі аб колькасці загінулых і параненых падчас падаўлення мірных пратэстаў 9-13 жніўня.
09.09.2020 Затрыманні 9 верасня ў Мінску
Вечарам 9 верасня на стыхійнай акцыі пратэсту ў Мінску ў падтрымку затрыманай Марыі Калеснікавай адбыліся затрыманні.
09.09.2020 Паламалі рэбры і прызналі вінаватым. Сведчаць пацярпелыя
Андрэй Казановіч быў затрыманы амапаўцамі ўвечары 10 жніўня ў Мінску. Ён не трапіў на Акрэсціна і нават не паспеў падпісаць пратакол у РУУСе, куды яго прывезлі — бо пасля збіцця страціў прытомнасць і быў дастаўлены ў бальніцу. Але ж гэта не перашкодзіла прыцягнуць Казановіча да адказнасці па ч.1 арт. 23.34 КаАП.
09.09.2020 Крымінальныя справы пасля акцый пратэсту. Што вядома "Вясне" на дадзены момант?
Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае звесткі пра людзей, у дачыненні да якіх былі распачатыя крымінальныя справы пасля затрыманняў на акцыях пратэсту, якія пачаліся пасля выбараў прэзідэнта. Па стане на 9 верасня "Вясне" вядома больш чым пра 80 падазраваных па такіх справах у розных гарадах Беларусі.










