19.07.2012 У Мінску пройдзе вечарына салідарнасці з палітвязнямі
Падзея прымеркаваная да дня нараджэння палітвязня Змітра Дашкевіча.
19.07.2012 Ажароўскі і Новікава атрымалі “суткі” за “брыдкаслоўе”
Каардынатар беларускай антыядзернай кампаніі Таццяна Новікава і фізік-ядзершчык з Расіі Андрэй Ажароўскі пакараныя 18 ліпеня арыштам на 5 і 10 сутак адпаведна за дробнае хуліганства. Адміністрацыйныя справы разглядаліся ў судзе Маскоўскага раёна Менска.
19.07.2012 Барысаў: рашэнне акруговая камісія прымала ў неправамоцным складзе
Праваабаронца Алег Мацкевіч накіраваў электронную скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію на тое, што на пасяджэнні акруговай выбарчай камісіі Барысаўскага выбарчай акругі № 62 прысутнічала ўсяго восем чалавек з трынаццаці.
19.07.2012 Маладэчна: Раўнавага кандыдатаў на гарадской акрузе захавана
Хаця па Маладэчанскай гарадской выбарчай акрузе і чакаецца вылучэнне старшыні райвыканкама, дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы падаў яшчэ адзін праўладны прадстаўнік – журналістка “Радыё Маладэчна” Галіна Лазоўская.
19.07.2012 Суд адмовіў прафсаюзнаму актывісту “Граніта” у аднаўленні на працы
Намеснік старшыні суполкі незалежнага прафсаюзу прадпрыемства “Граніт” Мікалай Карышаў спрабаваў праз суд аспрэчыць факт свайго звальнення і дамагчыся выплаты грашовай кампенсацыі.
19.07.2012 Папярэджанне, каб не праводзіў пікет, віцебскі актывіст атрымаў сярод ночы
Мінулым вечарам у інтэрнат, дзе жыве Аляксандр Кірылаў, прыйшла прадстаўніца аддзела ідэалогіі Кастрычніцкага раённай адміністрацыі. Было гэта пасля 22-х гадзінаў, і хлопец спачатку не хацеў пускаць чыноўніцу ў сваё жытло.
19.07.2012 Афіцыйныя сайты Гарадзеншчыны пра выбары -- меньш мінімальнага
Раённыя афіцыйныя сайты Гарадзеншчыны не надаюць выбарам у Палату прадстаўнікоў асаблівай увагі. Але ўсіх “зацьміў” сайт Івейскага райвыканкаму – на ім пад рубрыкай “Выборы – 2012” стаіць толькі адно слова – “Решение”.
19.07.2012 Слуцк: Бізнесмен плануе ўдзельнічаць у выбарах у парламент
Прадпрымальнік Аляксандр Солап падаў дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ў выбарчую камісію па Слуцкай выбарчай акрузе № 67. На выбарах ён будзе прадстаўляць грамадзянскую кампанію «Гавары праўду!».
19.07.2012 Рагачоў: камісія аднагалосна прагаласавала за рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Дзяніса Дашкевіча
Дзяніс кажа, што ўжо з заўтрашняга дня сябры ініцыятыўнай групы пачнуць збіраць подпісы – па кватэрах. А ўжо на выходных выставяць першыя пікеты. "Мы творча падыйдзем да гэтай справы. Пікеты будуць музычна аформлены, выбаршчыкаў будуць чакаць і іншыя сюрпрызы".
19.07.2012 Жодзіна: у дэпутаты сабраліся двое мінчанаў і адзін жодзінец
Рэгістраваць ініцыятыўныя групы маюць намер дырэктар Жодзінскай сярэдняй школы № 9 Наталля Сушко, ветэран вайны ў Афганістане Ігара Кулікоў і дырэктар прадпрыемства Анатоль Сімончык. Двое апошніх пражываюць у Мінску.
19.07.2012 “Белая Русь” будзе ствараць перадвыбарчыя штабы ў памяшканнях дзяржаўных арганізацый
Вельмі дзіўна, што кіраўнік раённай арганізацыі “Белай Русі” збіраецца размяшчаць выбарчы штаб кандыдата ў дэпутаты ў памяшканні дзяржаўнай адукацыйнай установы, там, дзе павінны вучыцца дзеці, а не адбывацца нейкія незразумелыя палітычныя гульні.
19.07.2012 Барысаў: ініцыятыўная група рэдактара незалежнай газеты падала дакументы на рэгістрацыю
Ініцыятыўная група рэдактара незалежнай газеты « Борисовские новости » Анатоля Букаса падала дакументы на рэгістрацыю ў акруговую камісію Барысаўскага гарадскога выбарчай акругі № 62.
18.07.2012 Абаронцу Ўручча — 5 сутак і 20 базавых штрафу
Судьдзя Алена Ананіч прызнала вінаватым Леаніда Мажальскага адразу па трох артыкулах Адміністрацыйнага кодэксу.
18.07.2012 За «Свабоду Бяляцкаму» затрымалі Варвару Красуцкую
Як паведаміў Радыё Свабода маладафронтавец Іван Шыла, у Менску ў раёне Кастрычніцкай плошчы затрымалі маладзёвую актывістку Варвару Красуцкую.
18.07.2012 У Менску затрымалі і асудзілі актывістаў антыядзернай кампаніі (дадаецца)
17-20. Суддзя Якунчыхін пакараў Ірыну Сухій штрафам у памеры 15 базавых велічынь, абвінаваціўшы ў брыдкаслоўі. Міхаіла Мацкевіча прысудзілі да арышту на 3 сутак. Суддзя - Есьман. Сведкамі па справе выступалі супрацоўнікі міліцыі Антон Літвінка і Багдан Жокун.










