20.07.2012 Дэпутат Гумінскі збіраецца балатавацца ў чацвёрты раз
19 ліпеня ў Барысаве на прыборабудаўнічым заводзе адбыўся сход калектыву, на якім аднагалосна было прынята рашэнне аб вылучэнні кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пятага склікання дзеючага дэпутата Віктара Гумінскага.
20.07.2012 Пратэст на «Пінскдрэве»: рабочыя выходзяць з прафсаюзу
На адным з заводаў холдынгу «Пінскдрэў» рабочыя масава выходзяць з афіцыйнага прафсаюзу. Такім чынам яны пратэстуюць супраць нізкіх заробкаў. Адміністрацыя пакуль рэагуе стрымана.
20.07.2012 КДБ паставіў на прафіляктычны ўлік Андрэя Бандарэнку
Праваабаронца Андрэй Бандарэнка, дырэктар інфармацыйна-асьветніцкай установы «Плятформа», быў дастаўлены 19 ліпеня ў КДБ. Там яму паведамілі, што ён пастаўлены на прафіляктычны ўлік.
20.07.2012 20 ліпеня – працяг разгляду скаргаў невыязных праваабаронцаў
Суд Цэнтральнага раёна 20 ліпеня працягвае разгляд скаргаў старшыні Беларускага Хельсінскага камітэта Алега Гулака (пачатак у 10 гадзін) і намесьніка старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянціна Стэфановіча (пачатак у 12-00) на дзеянні Мінюста і МУС на ўнясеньне іх прозвішчаў па надуманых падставах у банк дадзеных аб грамадзянах РБ, права якіх на выезд з Рэспублікі Беларусь часова абмежавана.
20.07.2012 Ігар Казмерчак : "Тлумачэнне ў мяне толькі адно - выбары прыйшлі" (відэа)
17 ліпеня каля 12-ці гадзін на кватэру да бацькоў рэдактара сайту рэгіянальнага аршанскага сайту orsha.eu прыйшлі супрацоўнікі аддзелу па барацьбе з распаўсюдам наркотыкаў, парнаграфіі і гандлем людзьмі. Па пастанове пракурора яны праводзілі агляд кватэры, дзе знаходзіўся ў гэты час Ігар Казмерчак
19.07.2012 У Навалукомлі адны і тыя ж дамы ўключаны адразу ў два выбарчых участкі
Жыхары дома № 32 па вуліцы Энергетыкаў Новалукомля павінны на маючых адбыцца выбарах у Палату прадстаўнікоў галасаваць двойчы. Такая выснова напрошваецца з апублікаванага на сайце Чашніцкага райвыканкама рашэння № 542 аб стварэнні ўчасткаў для галасавання.
19.07.2012 Віцебшчына, Полацк: у рэгістрацыі ініцыятыўных груп Статкевіча - адмоўлена
У рэгістрацыі ініцыятыўных груп за вылучэнне Мікалая Статкеівіча адмовілі ўжо 6 акруговых камісій па ўсёй Віцебшчыне. У астатніх васьмі пасяджэнні з разглядм гэтае кандыдатуры адбудуцца бліжэйшымі днямі. Полацк: групе Статкевіча адмоўлена ў рэгістрацыі, зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы Аляксея Міхальчанкі і Наталлі Гуйвік.
19.07.2012 Салігорск: Незалежныя назіральнікі не могуць патрапіць на паседжанні АВК
Назіральнікі ад Беларускага Хельсінскага камітэту па салігорскіх выбарчых акругах №68 і №69 не могуць патрапіць на паседжанні акруговых выбарчых камісій.
19.07.2012 Праваабаронцы дамагліся, каб для Таццяны Новікавай прынялі лекі
У ізалятары на вуліцы Акрэсціна ў Мінску прынялі лекі для грамадскай актывісткі Таццяны Новікавай.
19.07.2012 Сябры Новікавай непакояцца, што Таццяна можа не перанесці 5 сутак на Акрэсціна
Эколаг Новікава арыштаваная на 5 сутак; яна не можа жыць без спецыяльных прэпаратаў
19.07.2012 Асудзілі за цішотку “Свабоду Алесю Бяляцкаму”
У судзе Цэнтральнага раёна Менска была разгледжаная адміністрацыйная справа актывісткі ЛГБТ-руху Варвары Красуцкай. Яе звінавацілі ў дробным хуліганстве (арт.17.1 КаАП РБ) і пакаралі штрафам у памеры 700 000 рублёў. Суддзя - Вікторыя Ткачова.
19.07.2012 Падача дакументаў і рэгістрацыя ініцыятыўных груп: Баранавічы, Горкі, Бабруйск, Орша (абнаўляецца)
У Бабруйску 19 ліпеня адразу ў дзве выбарчыя акругі, Ленінскую № 78 і Першамайскую № 79, падае дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы лідэр суполкі Свабоднага прафсаюза беларускага на Бабруйскім заводзе ТдіА Міхаіл Кавалькоў.
19.07.2012 У Барысаве склад акруговых камісій так і не апублікаваны
Так і застаецца таямніцай для жыхароў Барысава і раёна, хто ж увайшоў у склад акруговых камісій Барысаўскай гарадской выбарчай акругі № 62 і Барысаўскай раённай выбарчай акругі № 63.
19.07.2012 Камітэт абароны журналістаў патрабуе вызваленьня Сурапіна
Беларускія службы бясьпекі мусяць неадкладна вызваліць студэнта Антона Сурапіна, зьняволенага за публікацыю здымкаў плюшавых мядзьведзікаў.
19.07.2012 Стваральніка незалежнага сайта дапыталі "пра распаўсюд парнаграфіі"
17 ліпеня ў Ігара Казмерчака, стваральніка і рэдактара сайта orsha.eu, правялі два ператрусы, забралі сістэмны блок ад кампутара, дзве флэшкі і 3G мадэм.










