25.07.2012 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў ухваляе зняццё забароны на выезд за мяжу Валянціну Стэфановічу
“Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі МУС прызнаў памылку ў сувязі з забаронай на замежныя вандроўкі, накладзенай на намесніка старшыні ПЦ «Вясна» Валянціна Стэфановіча”, — гаворыцца ў прэс-рэлізе Абсерваторыі, распаўсюджаным 25 ліпеня.
25.07.2012 Аляксандра Малчанава перавялі ў калёнію пад Барысавам
Былога палітвязьня Аляксандра Малчанава зьмясьцілі ў калёнію № 14, што ў пасёлку Навасады ў Барысаўскім раёне.
25.07.2012 Колькасць адмоваў у рэгістрацыі ініцыятыўных груп павялічылася
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што сёлета было адмоўлена 85 групам – гэта 19%. На папярэдніх выбарах паказальнікі былі лепшымі – 5% адмоваў у 2008 годзе і 11% адмоваў у 2004. Па словах Ярмошынай, адмовы датычыцца 15 патэнцыйных кандыдатаў, частка якіх вылучалася адразу па некалькіх акругах.
25.07.2012 Польскага гісторыка затрымалі ў Беларусі за фатаграфаванне Леніна
У Мінску супрацоўнікі спецслужбаў і міліцыі шмат гадзінаў дапытвалі гісторыка мастацтва Крыштофа Ціхана з Любліна.
25.07.2012 Юрый Меляшкевіч : “Людзі не давяраюць падліку галасоў”
Каардынатар па Мінску “Руху “За свабоду” Юрый Меляшкевіч распавёў пра збор подпісаў за Аляксандра Мілінкевіча. Па ягоных словах, выбаршчыкі не ведаюць сваіх дзейсных дэпутатаў. “Людзі разумеюць, што падчас выбараў адбываюцца фальсіфікацыі, яны не давяраюць падліку галасоў".
25.07.2012 Генадзь Пальчык распачаў перадвыбарчую кампанію задоўга да выбараў
Першая сустрэча з патэнцыйнымі прыхільнікамі адбылася яшчэ ў траўні. А на мінулым тыдні па Ясеніскай акрузе была зарэгістравана ягоная ініцыятыўная група. Яе колькасць уражвае – 214 супрацоўнікаў сферы адукацыі.
25.07.2012 На Гомельшчыне адмоўлена ў рэгістрацыі шасці ініцыятыўным групам
Прычынамі адмовы шасці ініцыятыўным групам у рэгістрацыі называецца тое, што патэнцыйныя кандыдаты не самі падавалі дакументы: у адным выпадку дакументы на рэгістрацыю былі накіраваны на пошце, ці дакументы былі пададзены асобамі, не ўпаўнаважанымі дзейнічаць ад імя патэнцыйнага кандыдата.
25.07.2012 Рука руку мые?
Некалькі гвалтоўна затрыманых пад час сустрэчы з экспертам па праблемах атамнай энергетыкі Георгіем Лепіным у Менску маладых людзей паскардзіліся ў пракуратуру на незаконныя дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі. Праверку ж па скаргах праводзіць Завадскі раённы аддзел Следчага камітэта.
25.07.2012 Пінск: “Страху няма” на помніку Леніну (фотафакт)
У Пінску нагадалі аб звышпаўнамоцтвах спецслужбаў. У цэнтры гораду на гранітным пастаменце помніка Леніну з’явіўся улётка-плакат пад слоганам “Страху няма”. Улётка інфармуе аб пашырэнні паўнамоцтваў спецслужбаў і ілюструе што трэба рабіць з “засланымі казачкамі”.
25.07.2012 Праваабаронца патрабуе роўных умоваў па зборы подпісаў
Сябра РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт" Уладзімір Шыла, які з’яўляецца назіральнікам па Салігорскай сельскай выбарчай акрузе №69, звярнуўся ў Мінскі абласны выканаўчы камітэт са скаргай на рашэнне Любанскага выканкаму.
25.07.2012 Абвешчаны збор сродкаў на лячэнне Крысціны Шацікавай
Вядомай грамадскай актывістцы, маці дваіх дзяцей, стрыечнай сястры Змітра Завадскага, патрэбна тэрміновае і дарагое лячэнне ад анкалагічнага захворвання. На дадзены момант беларускія лекары проста адмаўляюцца брацца за складанае лячэнне.
25.07.2012 Андрэя Моўчана прысудзілі да штрафу
У судзе Першамайскага раёну Менску 24 ліпеня была разгледжаная адміністрацыйная справа актывіста Андрэя Моўчана, якога супрацоўнікі міліцыі затрымалі ўначы 14 ліпеня. Справу разглядаў суддзя Сяргей Люштык.
25.07.2012 Працаўнікам Слуцкага цукрова-рафінаднага камбінату забаранілі падпісвацца за альтэрнатыўных кандыдатаў
Прэтэндэнт у кандыдаты па Слуцкай выбарчай акрузе Аляксандр Шыловіч даведаўся пра гэта ад свайго знаёмага, які працуе на гэтым камбінаце.
25.07.2012 Слуцк: імёны прэтэндэнтаў у кандыдаты засакрэчаныя
Імёны прэтэндэнтаў у кандыдаты трымае ў сакрэце не толькі афицыйнае выданне "Слуцкі край". Па словах Аляксандра Шыловіча, які вылучаецца ў кандыдаты, калі ён атрымліваў пасведчанні і падпісныя лісты для сябраў сваёй ініцыятыўнай групы, запытаўся ў камісіі, хто, апроч яго, вылучыў сваю кандыдатуру, - адказу не атрымаў.
24.07.2012 Берасцейшчына: зарэгістраваныя 44 ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў
Найбольшая колькасць – у Брэсцкай-Заходняй выбарчай акрузе №1, дзе збіраць подпісы за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты збіраюцца пяць групаў. Найменшая колькасць - толькі па адной ініцытыяўнай групе - створана і зарэгістравана ў Баранавіцкай сельскай і Белавежскай выбарчых акругах.










