30.07.2012 У Пінску будзе кандыдат ад Партыі БНФ
Такое рашэнне было агучана на сходзе Пінскай арганізацыі Партыі БНФ: яе старшыня Аляксандр Рамановіч вырашыў балатавацца па Пінскай гарадской выбарчай акрузе № 14.
30.07.2012 Праўладны кандыдат Пётр Шостак падстрахаваўся
Старшыня Рэчыцкага райвыканкама Пётр Шостак вылучаецца кандыдатам у дэпутаты па Буда-Кашалёўскай выбарчай акрузе №38 некалькімі спосабамі - і шляхам збору подпісаў, і некалькімі працоўнымі калектывамі.
30.07.2012 Евгения Васьковича поставили на профилактический учет
Бобруйчанин Евгении Васькович, отбывающий наказание в могилевской тюрьме № 4, поставлен на профилактический учет.
30.07.2012 Нароўля: дзяржаўныя прайсы для кандыдатаў у дэпутаты
Нараўлянская раённая газета “Прыпяцкая праўда” і раённае радыё агучылі кошты на газетную плошчу і радыёэфір для кандыдатаў у дэпутаты падчас агітацыйнай кампаніі.
30.07.2012 Мінгарвыканкам апублікаваў спіс участкаў для галасавання ў сталіцы
Мінгарвыканкам апублікаваў спіс участкаў для галасавання на парламенцкіх выбарах 2012 года. У гэтым годзе ў Мінску створана на 19 участкаў больш у параўнанні з мінулымі парламенцкімі выбарамі.
30.07.2012 Слуцк: У дзяржарганізацыях забараняюць ставіць подпіс за альтэрнатыўнага кандыдата
На шэрагу прадпрыемстваў і арганізацый, як, напрыклад, «Слуцкмежрайгаз» і Слуцкая цэнтральная раённая бальніца, работнікам забараняюць аддаваць подпісы ў падтрымку альтэрнатыўных кандыдатаў. Акрамя таго, за прэтэндэнта ў кандыдаты ад улады Інэсу Кляшчук падпісваюць з выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурсу.
30.07.2012 За праўладнага кандыдата ў Шклоўскай выбарчай акрузе подпісы збіраюць па загадзе
Адна з сябраў ініцыятыўнай групы намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Аляксандра Агеева прызналася, што ёй загадалі на працы сабраць у падтрымку свайго вылучэнца не менш за 150 подпісаў, у іншым выпадку ў яе могуць узнікнуць праблемы.
30.07.2012 КДБ працягвае ігнараваць арганізатараў «плюшавага дэсанту»
Цяпер шведы разглядаюць магчымасць падрыхтоўкі афіцыйнага дакумента для праваахоўных органаў Беларусі.
30.07.2012 У Магілёўскай вобласці разганяюць летнік маладых сацыял-дэмакратаў
Падзеі разгортваюцца на турбазе Магілёўскага металургічнага заводу. На летніку было каля 50 удзельнікаў, сярод іх - запрошаны госць з Францыі.
30.07.2012 Справаздача па выніках назірання: 23 - 29 ліпеня
ЦВК патлумачыла парадак правядзення агітацыі за байкот выбараў: яна прызнаецца юрыдычна дазволенай, аднак для арганізацыі пікетаў у адпаведнасці з Законам «Аб масавых мерапрыемствах» неабходна атрымаць дазвол. Практыка прымянення згаданага закона паказвае, што такім чынам рэалізаваць права грамадзянаў на агітацыю за байкот выбараў фактычна немагчыма.
30.07.2012 Іван Амельчанка - на волі
У нядзелю ў 10.40 з спецпрыёмніка-размеркавальніка на вул. Акрэсціна вызваліўся кандыдат у кандыдаты ў дэпутаты Іван «Змагарок» Амельчанка.
30.07.2012 Ярмошына: “Ажыццяўляюцца спробы поўнамаштабнага байкоту”
Старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах Лідзія Ярмошына скардзіцца, што выбаршчыкам раскідваюць улёткі з залікам да байкоту парламенцкіх выбараў.
30.07.2012 Кіраўнік жлобінскай раённай суполкі АГП пазмагаецца за мандат з мэрам Рэчыцы
Кіраўнік жлобінскай раённай суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Марат Афанасьеў будзе вылучацца кандыдатам у дэпутаты па Буда-Кашалёўскай выбарчай акрузе, у склад якой уваходзіць частка Жлобінскага раёна.
30.07.2012 У Салігорску заклікаюць да байкоту выбараў
Агітацыйныя матэрыялы з заклікам байкатаваць выбары ў Палату прадстаўнікоў актыўна распаўсюджваюцца ў Салігорску. “Наш шлях байкот! Рыхтуем новыя выбары без Лукашэнкі!” - звяртаюцца да жыхароў шахцёрскай сталіцы аўтары ўлётак. Па інфармацыі салігорскіх праваабаронцаў, байкот выбараў падтрымлівае цэлы шэраг палітычных структураў рэгіёна.
30.07.2012 Брэсцкі абласны суд таксама падтрымаў кіраўніцтва “Граніту”
У непрацягненні працоўнага кантракта з Мікалаем Карышавым абласны суд, як і раённы, не ўбачыў ніякіх парушэнняў з боку адміністрацыі прадпрыемства. Грамадскі актывіст мае намер працягнуць сваё змаганне ў вышэйстаячых судовых органах.










