Вялейка: з начальнікам галоўнага ўпраўлення эканамічнай бяспекі КДБ супернічаюць чацвёра прэтэндэнтаў

06.08.2012 Вялейка: з начальнікам галоўнага ўпраўлення эканамічнай бяспекі КДБ супернічаюць чацвёра прэтэндэнтаў

Нягледзячы на тое, што мясцовыя афіцыйныя выданні ўпарта маўчаць наконт асобаў, якія плануюць прадстаўляць Вялейшчыну ў парламенце, гэтыя звесткі былі “рассакрэчаны” недзяржаўнымі СМІ.

Барысаў: Сёння адбудзецца суд над Марголіным і Васільевым

06.08.2012 Барысаў: Сёння адбудзецца суд над Марголіным і Васільевым

Пры правядзенні пікету па зборы подпісаў за прэтэндэнта ў кандыдаты ў дэпутаты ПП НС намеснік старшыні АГП Льва Марголіна міліцыяй былі затрыманыя і дастаўленыя ў Барысаўскі РАУС сам Марголін і сябра яго ініцыятыўнай групы Міхаіл Васільеў.

Францкевічу – 10 сутак штрафнога ізалятара

06.08.2012 Францкевічу – 10 сутак штрафнога ізалятара

Аляксандр Францкевіч, які ў траўні 2011 года быў асуджаны да 3 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму патрапіў на 10 сутак у штрафны ізалятар. Дысцыплінарнае спагнанне ён атрымаў за адмову падмятаць памяшканьне. Пра гэта стала вядома з тэлефоннага званка з калоніі да маці палітвязня.

05.08.2012 Праваабаронца бег на салідарнасьць зь Бяляцкім

Берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Малей зладзіў прабежку па найбольш ажыўленых вуліцах абласнога цэнтра ў майцы «Свабоду Бяляцкаму!» з партрэтам зьняволенага кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна».

Акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі і Алесем Бяляцкім прайшла ў Жодзіна

05.08.2012 Акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі і Алесем Бяляцкім прайшла ў Жодзіна

Жодзінскія праваабаронцы Аляксей Лапіцкі, Сьвятлана Лапіцкая, Алег Леўшык зладзілі роварную акцыю па найбольш ажыўленых вуліцах горада у майках «Свабоду Бяляцкаму!» з партрэтам зьняволенага кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна».

Жодзіна: затрыманьні ў дзень салідарнасьці

05.08.2012 Жодзіна: затрыманьні ў дзень салідарнасьці

У Жодзіна 4 ліпеня прыкладна а 19-10 на перакрыжаваньні пр. Міру й вул. 50 год Кастрычніку супрацоўнікі Жодзінскага ГАЎС затрымалі й даставілі ў адзьдзяленьне двух маладых мінакоў, на якіх былі майкі з надпісам “Свабоду Алесю Бяляцкаму!”

Міжнародны Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі (фотарэпартаж)

05.08.2012 Міжнародны Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі (фотарэпартаж)

Акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязьняў у Беларусі прайшлі 4 жніўня ў шэрагу самых розных краін і гарадоў сьвету: Францыі, Германіі, Польшчы, Украіне, Расіі, Літве, Грузіі, Арменіі, Швецыі, Швейцарыі, Нарвегіі… Прапануем фотарэпартаж з гэтых акцый.

Дырэктар слонімскай школы “падстрахавалася” працоўным калектывам зэльвенскай бальніцы

04.08.2012 Дырэктар слонімскай школы “падстрахавалася” працоўным калектывам зэльвенскай бальніцы

Прэтэндэнт у кандыдаты Ала Сопікава па Слонімскай выбарчай акрузе № 58, якая зарэгістравала сваю ініцыятыўную групу, «падстрахавалася» на выпадак няўдалага збору подпісаў.

Жлобін: Пікеты – як паказчык альтэрнатывы

04.08.2012 Жлобін: Пікеты – як паказчык альтэрнатывы

Патэнцыйны кандыдат у дэпутаты па Жлобінскай выбарчай акрузе Валеры Рыбчанка, які ўжо паспеў зарэгістраваць сваю ініцыятыўную групу, плануе вылучацца і па партыйных спісах.

Мазыр: ЦВК навяла парадак з нумарацыяй участкаў у Мазыры

04.08.2012 Мазыр: ЦВК навяла парадак з нумарацыяй участкаў у Мазыры

Просьба Рыгора Крывіцкага, кіраўніка Мазырскага аддзялення ГА "Рух "За Свабоду", які ўзначальвае ініцыятыўную групу Нікадзіма Варановіча да Лідзіі Ярмошынай даць дакладную нумарацыю выбарчых участкаў па гэтай акрузе – задаволена.

Бяроза: Салідарнасць з палітвязнямі (фота)

04.08.2012 Бяроза: Салідарнасць з палітвязнямі (фота)

У гадавіну арышту старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алеся Бяляцкага ў шматлікіх месцах Бярозы з’віліся ўлёткі з выявай праваабаронцы і словамі: СВАБОДУ БЯЛЯЦКАМУ!

Бабруйск: Валянціну Глухаву апыталі ў пракуратуры

04.08.2012 Бабруйск: Валянціну Глухаву апыталі ў пракуратуры

Валянціну Глухаву, сябра ініцыятыўнай групы Аксаны Самуйлавай, выклікалі 3 жніўня ў пракуратуру. З ёй размаўляў памочнік пракурора 2-га класа Ігар Кураленка, які ўдакладняў асобныя пытанні па скарзе.

Прадстаўніка АГП з першага разу не зарэгістравалі кандыдатам

04.08.2012 Прадстаўніка АГП з першага разу не зарэгістравалі кандыдатам

У прадстаўніка АГП Уладзіміра Малярчука пры першай яго спробе падаць дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у камісіі Вілейскай выбарчай акругі патрабавалі замест копіі пасведчання сябра партыі прынесці арыгінал.

З 938 сяброў ініцыятыўнай групы Дзмітрыя Уса засталося 323

04.08.2012 З 938 сяброў ініцыятыўнай групы Дзмітрыя Уса засталося 323

Актывісты Бярозаўшчыны Тамара Шчапёткіна і Анатоль Сахаруша, якія ўваходзілі ў ініцыятыўную групу экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Выбарчы кодэкс, атрымалі ад яго лісты ўдзячнасці.

Вылучэнне прадстаўнікоў апазіцыі ва ўчастковыя камісіі: рэгіянальны зрэз (дадаецца)

04.08.2012 Вылучэнне прадстаўнікоў апазіцыі ва ўчастковыя камісіі: рэгіянальны зрэз (дадаецца)

Паводле Каляндарнага плану арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў, вылучэнне прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі павінна адбыцца да 5 жніўня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства