Віталь Гуляк: палітвязням патрэбна падтрымка, а грамадству – інфармацыя

07.08.2012 Віталь Гуляк: палітвязням патрэбна падтрымка, а грамадству – інфармацыя

Грамадска-палітычны актывіст з Ваўкавыску Віталь Гуляк рэгулярна праводзіць у горадзе адзіночныя акцыі інфармавання жыхароў пра палітычныя судовыя працэсы і палітвязняў Беларусі. Апошняя такая спроба можа скончыцца адміністратыўнай справай супраць актывіста.

Генпракуратура адказала праваабаронцам: падстаў для разгляду Вашага звароту не маецца

07.08.2012 Генпракуратура адказала праваабаронцам: падстаў для разгляду Вашага звароту не маецца

На электронную скрыню Праваабарончага цэнтру “Вясна” прыйшоў адказ з Генеральнай пракуратуры на зварот шэрагу кіраўнікоў праваабарончых арганізацый аб праблеме прэвентыўных затрыманняў грамадскіх актывістаў, прадстаўнікоў маладзёжных апазіцыйных груп, а таксама з прыцягненнем іх да адміністрацыйнай адказнасці.

Барысаў: у прэтэндэнта ў кандыдаты патрабуюць дэкларацыю аб даходах за чатыры гады

07.08.2012 Барысаў: у прэтэндэнта ў кандыдаты патрабуюць дэкларацыю аб даходах за чатыры гады

Старшыні Барысаўскай гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Міхаілу Васільеву прыйшоў ліст з падатковай інспекцыі з патрабаваннем даць дэкларацыю аб даходах за апошнія чатыры гады.

Мінск: інфармацыйная кампанія да выбараў – вельмі слабая

07.08.2012 Мінск: інфармацыйная кампанія да выбараў – вельмі слабая

Мінскія назіральнікі адзначаюць, што ў сталіцы ў большасці раёнаў адсутнічаюць плакаты з інфармацыяй пра правядзенне выбараў, дзяржаўныя медыі таксама зрэдку паведамляюць пра выбарчую кампанію.

Дзяржгазеты піараць барысаўскага прэтэндэнта ў кандыдаты

07.08.2012 Дзяржгазеты піараць барысаўскага прэтэндэнта ў кандыдаты

Абласная газета «Мінская праўда» і рэспубліканская «Народная газета» апублікавалі інтэрв'ю з дзеючым дэпутатам ПП НС Віктарам Гумінскім, які збіраецца балатавацца ў дэпутаты па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе № 63.

Барысаў: праваабаронцы аспрэчваюць забарону пікету ў судзе

07.08.2012 Барысаў: праваабаронцы аспрэчваюць забарону пікету ў судзе

Праваабаронцы Марына Статкевіч і Алег Мацкевіч падалі ў Барысаўскі раённы суд пазоў супраць мясцовага райвыканкама, якія забараніў пікет «Свабоду Алесю Бяляцкаму». У Барысаве за апошнія пяць гадоў мясцовыя ўлады не дазволілі ні адной масавай акцыі, ініцыяванай дэмакратычнымі актывістамі.

07.08.2012 Беларусь і Расія плануюць абмен дадзенымі аб невыязных за мяжу грамадзянах

Гэта пытанне будзе абмяркоўвацца ў межах пасяджэння Міждзяржаўнай міжведамаснай рабочай групы па выпрацоўцы рэкамендацый па правядзенні ўзгодненай міграцыйнай палітыкі Саюзнай дзяржавы, якое пройдзе ў Мінску 7–8 жніўня.

Горкі:  толькі дзве ініцыятыўныя групы працягваюць збіраць подпісы

07.08.2012 Горкі: толькі дзве ініцыятыўныя групы працягваюць збіраць подпісы

Між тым у Горацкай выбарчай акрузе з’явіўся яшчэ адзін прэтэндэнт у кандыдаты. На з’ездзе ліберальна-дэмакратычнай партыі кандыдатам у дэпутаты па Горацкай выбарчай акрузе № 82 вылучаны кіроўца Горацкага райста Барыс Парчэўскі, які ўжо перадаў у акруговую камісію неабходныя дакументы.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

07.08.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

Рубрыка "Асоба. Дзяржава. Грамадства": кіраўнік Магілёўскай філіі Праваабарончага цэнтру “Вясна” Аляксей Колчын распавядае, якія крокі намераны распачаць магілёўскія праваабаронцы ў адказ на забарону гарадскімі ўладамі пікета да гадавіны зняволення кіраўніка “Вясны” Алеся Бяляцкага.

Брэст: “Справядлівы свет” ладзіць пікеты і вылучае людзей у выбаркамы

07.08.2012 Брэст: “Справядлівы свет” ладзіць пікеты і вылучае людзей у выбаркамы

Сярод ініцыятыўных груп, якія працягваюць збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты, найбольш актыўна паводзяць сябе ў Брэсце прадстаўнікі мясцовай суполкі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”.

Сяргей Скрабец выйшаў з выбарчай кампаніі

07.08.2012 Сяргей Скрабец выйшаў з выбарчай кампаніі

Шляхам запалохвання, пагроз і шантажу з боку кіраўніцтва Лідскага райвыканкама і КДБ паралізаваная і фактычна разагнаная ініцыятыўная група прэтэндэнта ў дэпутаты па Лідскай акрузе № 56 Сяргея Скрабца. Пра гэта заявіў сам прэтэндэнт у кандыдаты журналістам.

XV з'езд БНФ - Свабоду Алесю Бяляцкаму! (відэа)

07.08.2012 XV з'езд БНФ - Свабоду Алесю Бяляцкаму! (відэа)

На пазачарговым XV Зьезде Партыі БНФ, што адбыўся ў суботу 4 жніўня ў гадавіну зняволення старшыні ПЦ "Вясна" Алеся Бяляцкага, была прынята рэзалюцыя з патрабаваннем неадкладнага і безумоўнага вызвалення палітычных вязьняў.

Пінск: Назіральнік скардзіцца на датэрміновую агітацыю

07.08.2012 Пінск: Назіральнік скардзіцца на датэрміновую агітацыю

“Все выступившие на собрании говорили об Александре Полейчуке много добрых слов, благодарили за созданные условия труда и достойную зарплату, за то, что радеет за людей, что многое сделал для повышения их благосостояния. Землеробы выражали надежду, что и с трибуны высшего законодательного органа страны..."

Петыцыя з патрабаваннем вызвалення Алеся Бяляцкага і ўсіх палітзняволеных перададзена амбасадару Беларусі ў Літве (відэа)

07.08.2012 Петыцыя з патрабаваннем вызвалення Алеся Бяляцкага і ўсіх палітзняволеных перададзена амбасадару Беларусі ў Літве (відэа)

6 жніўня літоўскія і беларускія грамадскія актывісты сабраліся ў Вільні каля беларускай амбасады. Такім чынам яны выказалі салідарнасць з вядомым праваабаронцам Алесем Бяляцкім, які быў арыштаваны роўна год таму і асуджаны да 4,5 гадоў турэмнага зняволення за актыўную дзейнасць у абароне правоў чалавека ў Беларусі.

Сустрэчы салідарнасьці Алеся Бяляцкага: Алег Арлоў

06.08.2012 Сустрэчы салідарнасьці Алеся Бяляцкага: Алег Арлоў

Увосень 2009-га году Алесь Бяляцкі езьдзіў у Маскву на грамадзянскі працэс да кіраўніка праваабарончага цэнтру “Мемарыял” Алега Арлова, якога прэзідэнт Чачні Рамзан Кадыраў абвінаваціў у паклёпе, нагодай для чаго паслужылі заявы праваабаронцы ў сувязі з забойствам Натальлі Эсьцеміравай. А ў лістападзе 2011-га году ўжо Алег Арлоў прыязджаў у Менск на суд да Алеся Бяляцкага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства