08.08.2012 Магілёў: Праваабаронца Аляксей Колчын абскарджвае дзеянні акруговай камісіі №85 у Цэнтрвыбаркаме
Праваабаронца Аляксей Колчын, які з’яўляецца назіральнікам пры акруговай выбарчай камісіі №85, патрабуе абавязаць камісію даваць адказы на мове звароту, а таксама паведаміць яму час і дату пасяджэння, на якім будзе вызначацца парадак працы камісіі па праверцы дакладнасці подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах.
08.08.2012 Алесь Бяляцкі гомельскім актывістам: Бог з намі, а хто ж тады супраць нас?
Сёння на адрас старшыні Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова прыйшла падзячная паштоўка ад Алеся Бяляцкага. Палітвязень дзякуе за віншавальныя паштоўкі, якія мясцовыя актывісты падпісалі і накіравалі да Дня незалежнасьці Беларусі 27 ліпеня ўсім чатырнаццаці беларускім палітвязьням.
08.08.2012 Барысаў: суддзя позваў Марголіну і Васільеву не падпісвала
Як законапаслухмяныя грамадзяне, Васільеў і Марголін прыйшлі сёння ў прызначаны час у суд. Аказалася, што суддзя Барысаўскага суду Ірына Пасюк не ведала пра перанос судовага паседжання. Позвы падпісвала не яна.
08.08.2012 Справа Бяляцкага. IV. Судзьдзя «Не»
Кожны дзень у жніўні і верасьні на сайце «Свабоды» новы разьдзел кнігі Валера Каліноўскага «Справа Бяляцкага».
08.08.2012 Беларусь адклікае амбасаду са Швэцыі
Беларусь пайшла на эскаляцыю дыпляматычнай вайны са Швэцыяй.
08.08.2012 Скайп і паштовую скрыню прафсаюза РЭП узламалі
У пятніцу, 3 жніўня, замежныя калегі прафсаюза РЭП выявілі, што ад імя актывістаў прафсаюза адказваюць іншыя людзі.
07.08.2012 Рэп супраць смяротнага пакарання
Так, пра смяротнае пакаранне таксама можна спяваць, і сёння мы прэзентуем музычны відэакліп на гэтую тэму. Стварылі яго маладыя дзяўчаты з магілёўскага рэп-гурта “Прадмова” Роня Роніч і Каця Красавік пры ўдзеле Уладзіміра Някляева, Адама Глобуса, Любові Кавалёвай і праваабаронцаў.
07.08.2012 Жлобін: у складзе УВК -- ніводнага прадстаўніка ад апазіцыі
"Пасежданне цягнулася ўсяго 11 хвілін, – распавядае Галіна Каян. – З дакладам выступіў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Касцейкоў, які хутка зачытаў інфармацыю пра колькасць прэтэндэнтаў (усяго іх было 771) і колькасць тых, хто трапіў у склад камісій (такіх атрымалася больш за 540 чалавек). Прозвішчы прадстаўнікоў у склад камісій не называліся".
07.08.2012 Улады вырашылі засудзіць Марголіна хутчэй
7 жніўня прыкладна а 17-й гадзіне да дома намесніка старшыні АГП Льва Марголіна нечакана пад’ехала міліцэйская машына. Супрацоўнікі праваахоўных органаў, як неўзабаве высветлілася, з’явіліся, каб ўручыць яму позву ў суд, які прызначаны на заўтра, 8 жніўня, і пачнецца а 10-й гадзіне.
07.08.2012 Мінск: Чыноўнікі не дапускаюць назіральнікаў на паседжанне па фармаванні УВК
У адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска назіральніцы ад Беларускага Хельсінкскага камітэта не дазволілі прысутнічаць на заўтрашняй сустрэчы.
07.08.2012 У Ленінскім раёне Магілёва ўчастковыя камісіі сфармаваныя таемна
Пра гэта паведамляюць праваабаронца Барыс Бухель і адзін з лідэраў Магілёўскай арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Анатоль Заўялаў, якіх супрацоўнікі адміністрацыі вадзілі за нос - замест таго, каб паведаміць, калі будзе праходзіць пасяджэнне.
07.08.2012 КДБ пацвердзіў вынясенне абвінавачвання Башарымаву і Сурапіну
Сёння на афіцыйным сайце Камітэта дзяржбяспекі з'явілася інфармацыя, што затрыманым прад'яўленае абвінавачванне па ч.6 арт.16 (дапамога ў здзяйсненні злачынства) і ч.3 арт. 371 (незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
07.08.2012 Алесь Бяляцкі прызначаны амбасадарам Рэспублікі Ужупіс у Вясне
"Мы вельмі спадзяемся, што гэты невялікі сімвалічны жэст будзе важны для Алеся і ўсіх беларускіх праваабаронцаў", - адзначыў Міністр Замежных Спраў Рэспублікі Ужупіс Томас Чапайціс
07.08.2012 Яраслаў Берніковіч пакідае Партыю БНФ, бо не згодны з партыйнай пазіцыяй адносна выбараў
Удзел у парламенцкай выбарчай кампаніі стаўся прычынай таго, што старшыня Глыбоцкай арганізацыі Партыі БНФ падаў заяву пра прыпыненне сяброўства ў партыі. Насуперак партыйнай стратэгіі актывіст, які збіраецца балатавацца па Наваполацкай акрузе №25, вырашыў не здымацца з партыйнай гонкі.
07.08.2012 Пінскія чыноўнікі часам “выпраўляюцца” – ненадоўга
З сайту Пінскага гарвыканкама знялі інфармацыю з фотаздымкамі, дзе пад перагорнутым дзяржаўным сцягам актывісты “Белай Русі” збіралі подпісы за праўладную кандыдатку. Аднак чарговы "ляп" не прымусіў сябе чакаць.










