03.04.2023 Дзевяць дэпутатаў дацкага парламента сталі сімвалічнымі "хроснымі" беларускіх палітвязняў
Сімвалічныя “хросныя” з'явіліся ў палітзняволеных Мікалая Брэдзелева, Ганны Пышнік, Сяргея Пацукевіча, Кацярыны Макарэвіч, Яўгена Люльковіча, Дзяніса Дзікуна, Аляксандра Загдая, Юрыя Зянковіча і Аляксандра Зіязэтдзінава.
03.04.2023 Мужчына мусіць выплаціць 22 тысячы рублёў кампенсацыі маральнай шкоды за каментары ў "Карніках Беларусі"
Таксама яго асудзілі на тры гады "хіміі".
03.04.2023 Прыхільнікі ACAT да ўладаў Беларусі: "Гарантаваць недатыкальнасць усіх актывістаў "Вясны"
Бельгійская арганізацыя “Дзеянні хрысціянаў за адмену катаванняў” (ACAT) прапануе звярнуцца да ўладаў Беларусі з заклікам адмяніць судовыя выракі зняволеным праваабаронцам “Вясны”, безумоўна вызваліць іх і ўсіх палітвязняў.
01.04.2023 У Гродна прызначаны суд над вартаўніком дзіцячага садка, унесенага ў спіс "тэрарыстаў"
Пра затрыманне Дуброўшчыка праваабаронцам стала вядома 2 верасня 2022 года. Паведамлялася, што яго абвінавачваюць у абразлівых каментарах у дачыненні да Лукашэнкі, Караніка, а таксама расійскіх салдат, што ваююць ва Украіне.
31.03.2023 “Цяпер такія часы, калі няма няправільных рашэнняў, ёсць учынкі”. Як палітвязні пратэстуюць у зняволенні
Ва ўмовах зняволення ў людзей часта не застаецца іншых механізмаў, акрамя радыкальных, каб паўплываць на сітуацыю ці хаця б прыцягнуць увагу грамадскасці да яе.
31.03.2023 15 гадоў калоніі прызначылі мінчуку за падрыў міліцэйскай машыны каля Цэнтральнага РУУС
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 30 сакавіка па справе падрыву міліцэйскай машыны асудзілі Максіма Селязнёва.
31.03.2023 Бабруйчаніна будуць судзіць за "публічныя заклікі да арганізацыі мітынгу". Распавядаем, што гэта за артыкул
Разбіраемся з юрыстам, што гэта за артыкул і чаму ўлады яго раней не ўжывалі.
31.03.2023 Хроніка палітычнага пераследу 31 сакавіка
Праваабарончы цэнтр "Вясна" 31 сакавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
31.03.2023 "У зняволенні дапамагаюць выжыць людзі вакол", — экс-палітзняволены велаактывіст Максім Пучынскі
Былы палітвязень распавёў "Вясне" пра сваё затрыманне, "суткі" на Акрэсціна, побыт на Валадарцы і падтрымку людзей.
31.03.2023 За тры данаты ў Мінску пачалі судзіць айцішніка за "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці"
У Мінскім гарадскім судзе 31 сакавіка пачалі судзіць IT-спецыяліста Руслана Завадзіча.
30.03.2023 Уцёк з "хіміі" і стварыў школу ў Вільні. Гісторыя былога палітзняволенага Дзмітрыя Максімчыка
Як да Дзмітрыя прыйшлі за фота, як паверыў дзяржаўнаму адвакату і як зацягнуўся суд праз рэферэндум, як святкаваў Новы год у СІЗА і як сустрэў навіны пра вайну, як трапіў пад зачыстку "хімікаў" і якія перашкоды былі на шляху да волі.
30.03.2023 Мінімум 88 чалавек. За што вязням накідваюць дадатковыя тэрміны па новых крыміналках
"Вясна" прааналізавала крымінальны пераслед палітвязняў па новых справах і распавядае, паводле якіх артыкулаў беларусам па некалькі разоў дадаюць тэрміны.
30.03.2023 У Гомелі вынесены прысуд адміністратарцы пратэсных чатаў Таццяне Курылінай
Судовы працэс пачаўся 28 снежня і і завяршыўся толькі сёння. Таццяну абвінавацілі па дзесяці крымінальных артыкулах.
30.03.2023 Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні дзесяці новых палітычных зняволеных
Сумесная заява праваабарончай супольнасці Беларусі.
30.03.2023 Экс-супрацоўніка банка "БелВЭБ" асудзілі па "справе ЧКБ" да шасці гадоў калоніі
У Мінскім абласным судзе 17 лютага агучылі прысуд 36-гадоваму палітвязню Васілю Ермакову.